Жаночы раман часоў пандэміі. Серыя 2: Крыся і фестываль

Наталля Дораш працягвае разбіраць свой фотаархіў і ўспамінаць пра сябровак — гродзенскіх дзяўчат з 70-х.

А ў нас усё яшчэ самаізаляцыя. Хтосьці сёння стаміўся ад пастаянных новых задач аддаленай працы, а хтосьці ад нязменнай хатняй руціны. Калі так, прыйшоў час гарбаты. Ці кавы. На Hrodna.life выходзіць новая гісторыя з «Таго, што было і прайшло». Гэта фота-серыял ад Наталлі Дораш, які мы прэзентавалі чытачкам і чытачам на пачатку траўня.

Чай закіпеў? Зефіркі на месцы? Пачынаем!

Серыя 2 «Крыся і фестываль»

У сярэдзіне лета 1970 года Крыся запрасіла мяне на калгасны фестываль. Сёння такое грамадскае мерапрыемства называецца карпаратывам. Старэйшая сястра Крысі працавала ў мясцовым калгасе бухгалтарам — гэта было яе сямейнае свята. На ўскрайку лесу ўжо стаяў стол, накрыты чырвоным палотнішчам, узняты сцяг і ўстаноўлены іншыя савецкія атрыбуты. Аркестр граў туш, калі да стала выклікаліся лепшыя працаўнікі калгаса дзеля ўручэння ім грамат. Вецер дзьмуў у мікрафон, узмоцнены гук сплываў у бок невыразнымі выкрыкамі старшыні.

Калі афіцыйная частка мерапрыемства была завершана, на траве сталі ўладкоўвацца невялікімі групамі калгаснікі, каб выпіць і закусіць.

Разглядаючы прысутных, я заўважыла маладзенькага лейтэнанта. Надзвычай прыгожага такога, з белазубай усмешкай Алена Дэлона і з радзімай плямкай каля вуснаў.

— Крыся, хто гэты лейтэнант?

— Прыехаў у адпачынак, служыць дзесьці каля Тбілісі, я Мішу дзіцем памятаю.

— Крыся, пазнаёмь мяне з ім і заадно сфатаграфуй нас разам, толькі рэзкасць правільную пастаў, як я цябе вучыла.

Крыся мяне пазнаёміла з лейтэнанцікам і сфатаграфавала. Праўда, трэцім лішнім на фота апынуўся нейкі гультай, які не хацеў пакінуць мяне з Мішам на фота ўдваіх. Шкадавала, што не апранулася ў новую бірузовую сукенку. У сваёй паласатай я не мела эфектнага выгляду і не зрабіла на лейтэнанціка ўражання. Пасля фотаздымкі ён мяне ігнараваў.

Удзельнікі фестывалю разбрыліся па ўзлеску, граў самадзейны аркестр, неміласэрна кусалі камары. Кампаніі людзей распальвалі вогнішчы, каб дым адганяў крывасмокаў.

Крыся была аматаркай ліманаду, якога выпіла некалькі бутэлек, але ад шклянкі жаночага чырвонага віна таксама не адмовілася. Закусвалі салам і агуркамі. Праз гадзіну на ўскрайку стала ажыўлена, жанчыны бегалі ў кусты направа, мужчыны ў кусты налева.

У антракце паміж беганнем у кусты Крыся мне распавяла пра леташнюю трагедыю. На тым фестывалі трое калгаснікаў моцна напіліся, селі на матацыкл з каляскай і на вялікай хуткасці ўрэзаліся ў цягнік. Чыгуначны шлях знаходзіўся побач з узлескам і добра быў чутны перастук вагонных колаў.

Я прыстроіліся да кампаніі, у якой сярод мясцовых дзяўчат і хлопцаў знаходзіўся мой лейтэнанцік. Дзяўчыны з яго вока не зводзілі, глядзелі яму ў рот, калі ён нешта ім распавядаў. Нарэшце ўдалося злавіць момант. Дзяўчыны і той гультай пайшлі прагуляцца «налева і направа». Тут і прапанавала лейтэнанціку прайсці да поля, каб сфатаграфаваць яго ў жыце.

Міша пагадзіўся. Хістаючыся і спатыкаючыся, ён пабрыў да поля і стаў мне пазіраваць. Вочы яго асалавелі, твар набыў непрыемны выраз п’янага чалавека. Ён курыў адну цыгарэту за другой, пагоны яго былі абсыпаць перхаццю. І я адчула да прыгажуна гідлівасць. Не пераношу п’яных і неахайных мужчын.

Да вечара ўзлесак апусцеў, мясцовыя хлопцы пад рукі павялі Мішу да калгаснага аўтобуса, каб адвезці яго дадому. На месцы, дзе яны выпівалі, я знайшла фуражку лейтэнанціка. Крыся мяне ў ёй сфатаграфавала і пабегла да аўтобуса, каб перадаць згублены афіцэрскі галаўны ўбор яго гаспадару. Яна паспела…

Працяг будзе.

Чытай яшчэ: Женский роман времен пандемиии. Наталия Дорош пишет «фото-сериал» о том, что было и прошло

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024