Усе жадаючыя гісторыкі, архітэктары, краязнаўцы і журналісты цягам трох гадзін маглі задаваць нязручныя пытанні, разбірацца ў спрэчных рашэннях і цікавіцца далейшымі работамі на Старым замку. Круглы стол на тэму яго рэканструкцыі прайшоў у Гродне 24 ліпеня. Ініцыятар — Гродзенскі аблвыканкам.
«Падчас работ на аб’екце ўзнікае шмат спрэчных пытанняў, але мы ўсе павінны разумець, што працэс рэканструкцыі і прыняцце праектных рашэнняў адбываюцца пасля дэталёвых навуковых прапрацовак. Усе змены ў праекце ўносяцца абгрунтавана, пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі службамі», — расказала ў пачатку сустрэчы начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
Міністэрства культуры пільна сочыць
Аўтар праекта рэканструкцыі Старого замка Уладзімір Бачкоў распавёў пра гады дэталёвага вывучэння аб’екта і хаду сённяшніх прац.
«Па меры арымання новых дадзеных у археалогіі і даследаванні замка, мы ўносім у рабочым парадку змены ў праектную дакументацыю, — кажа архітэктар. — У мінулым годзе мы ўзгаднілі рабочую дакументацыю па першай чарзе з адзінай заўвагай — купалам. Пасля гэтага прыступілі да актыўных працы, але пасля гэтага сталі з’яўляцца ўсё новыя і новыя заўвагі і патрабаванні ад Міністэрства культуры».
Мінкульт ідзе сочыць за кожным крокам на замку і калі ўзнікаюць пытанні, то праектныя рашэнні могуць змяняцца. Прыкладам можа быць уязная вежа. Таксама з-за зменаў у праекце архітэктару давялося адмовіцца ад запланаванага падземнага пераходу да Ніжняй царквы.
Мінімізаваць памылкі на аб’екце
Ля сцен замку выступіў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
«Яшчэ ў маі 2017 года мы разглядалі праблему рэстаўрацыі гродзенскага замка і тады выслалі свае рэкамендацыі праекціроўшчыкам, у аблвыканкам і Міністэрства культуры. Пасля гэтага і пачаліся змены ў першай чарзе праекта. Цяпер адкрываецца новая інфармацыя паводле архіўных матэрыялаў, якія знаходзіць Мікалай Волкаў. Для другой і трэцяй чэргаў рэканструкцыі трэба будзе ўлічваць і гэтыя новыя матэрыялы. Яшчэ трэба стварыць працоўную групу з уключэннем шэрагу спецыялістаў, як гісторыкаў, так і архітэктараў. Усё гэта трэба каб мінімізаваць памылкі на аб’екце».
«Усё, што ў нас робіцца на любым аб’екце рэстаўрацыі, робіцца згодна з агульнабудаўнічымі нарматывамі. Таму на такіх пляцоўках і ўзнікаюць канфлікты. Гэтага не пазбегнуць». Па словах Астаповіча, толькі з гэтага паўгоддзя ў краіне пачнуць патроху распрацоўваць рэстаўрацыйныя нарматывы.
Трэба скончыць вайну
Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Гісторыі НАН, заклікаў скончыць вайну і падысці канструктыўна да вырашэння праблем замка.
«Даследаванні ўсё яшчэ ідуць. Мікалай Волкаў знайшоў новыя дакументы. Трэба зараз скончыць вайну і калегіяльна вырашаць спрэчныя пытанні. Мы павінны разумець важнасць аб’екта. Я сам заўсёды выступаю за грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў праектах гісторыка-культурнай спадчыны».
Патрэбныя рамонтныя працы той часткі, якая не ахоплена рэкаструкцыяй
У канцы сустрэчы выступіў гісторык Андрэй Чарнякевіч.
«Cамі па сабе падобныя сустрэчы — з’ява станоўчая, але, яны не заменяць агульнага комплекснага падыхода, калі праблема вырашаецца ў сукупнасці, а не вузка. Можно прывесцi прыклад з дзьвумя помнікамі Давыду Гарадзенскаму, дзе не здолелі нават узгадніць даты нараджэння».
Таксама гiсторык выказаў упэўненасць, што склаўшаяся ненармальная сітуацыя, калі пад ціскам грамадскасці ў праект першай чаргі рэканструкцыi замка ўносяцца (фактычна дэкаратыўныя) змены каардынальна палепшыць нічога не ў стане, а толькі прывядуць да таго, што «у сямі нянек будзе дзіце без вока». А таму, варта ў гэтай часцы давесці яго да лагічнага завяршэння, але працягнуць дыскусію ўжо адносна абгунтаванасці 2 ды 3 чэргаў.
«Варта тэрмінова правесці рамонтныя працы i на той часцы pамка, якая не ахоплена сеняшняй рэканструкцыяй. Трэба гэта каб забяспечыць яе ад канчатковага руйнавання».
Если вам необходимо проводить высотные работы, то лучше всего использовать специальную технику. Благодаря ей высотные работы станут более безопасными и удобными. Аренда автовышки в Киеве по приемлемой цене от компании Бенерис. Широкий выбор спецтехники по доступным ценам.