Усе жадаючыя гісторыкі, архітэктары, краязнаўцы і журналісты цягам трох гадзін маглі задаваць нязручныя пытанні, разбірацца ў спрэчных рашэннях і цікавіцца далейшымі работамі на Старым замку. Круглы стол на тэму яго рэканструкцыі прайшоў у Гродне 24 ліпеня. Ініцыятар — Гродзенскі аблвыканкам.
«Падчас работ на аб’екце ўзнікае шмат спрэчных пытанняў, але мы ўсе павінны разумець, што працэс рэканструкцыі і прыняцце праектных рашэнняў адбываюцца пасля дэталёвых навуковых прапрацовак. Усе змены ў праекце ўносяцца абгрунтавана, пасля абмеркавання з усімі зацікаўленымі службамі», — расказала ў пачатку сустрэчы начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.Чыноўніца адзначыла, што з самага пачатку ў рамках археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Старога замка ўсё праходзіла строга з заканадаўствам. Яна адзначыла археолага Наталлю Кізюкевіч, якая моцна стаіць на абароне інтарэсаў археалагічнай спадчыны.
Міністэрства культуры пільна сочыць
Аўтар праекта рэканструкцыі Старого замка Уладзімір Бачкоў распавёў пра гады дэталёвага вывучэння аб’екта і хаду сённяшніх прац.
«Па меры арымання новых дадзеных у археалогіі і даследаванні замка, мы ўносім у рабочым парадку змены ў праектную дакументацыю, — кажа архітэктар. — У мінулым годзе мы ўзгаднілі рабочую дакументацыю па першай чарзе з адзінай заўвагай — купалам. Пасля гэтага прыступілі да актыўных працы, але пасля гэтага сталі з’яўляцца ўсё новыя і новыя заўвагі і патрабаванні ад Міністэрства культуры».
[irp posts="70 322″ name="Мінкульт не змог спыніць спрэчную рэканструкцыю. Як уратаваць Стары замак у Гродне"]
Мінкульт ідзе сочыць за кожным крокам на замку і калі ўзнікаюць пытанні, то праектныя рашэнні могуць змяняцца. Прыкладам можа быць уязная вежа. Таксама з-за зменаў у праекце архітэктару давялося адмовіцца ад запланаванага падземнага пераходу да Ніжняй царквы.Многіх гісторыкаў і краязнаўцаў цікавіць, якім жа будзе купал над брамай замка. На круглым стале стала вядома, што ў Мінкульт былі накіраваныя ажно тры варыянты купала. Рашэнне прымуць у міністэрстве.
Мінімізаваць памылкі на аб’екце
Ля сцен замку выступіў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
«Яшчэ ў маі 2017 года мы разглядалі праблему рэстаўрацыі гродзенскага замка і тады выслалі свае рэкамендацыі праекціроўшчыкам, у аблвыканкам і Міністэрства культуры. Пасля гэтага і пачаліся змены ў першай чарзе праекта. Цяпер адкрываецца новая інфармацыя паводле архіўных матэрыялаў, якія знаходзіць Мікалай Волкаў. Для другой і трэцяй чэргаў рэканструкцыі трэба будзе ўлічваць і гэтыя новыя матэрыялы. Яшчэ трэба стварыць працоўную групу з уключэннем шэрагу спецыялістаў, як гісторыкаў, так і архітэктараў. Усё гэта трэба каб мінімізаваць памылкі на аб’екце».Астаповіч нагадаў пра вялікую праблему — адсутнасць рэстаўрацыйных нарматываў. З-за гэтага і з’яўляюцца прэтэнзіі да рэстаўратараў, праекціроўшчыкаў і рабочых.
«Усё, што ў нас робіцца на любым аб’екце рэстаўрацыі, робіцца згодна з агульнабудаўнічымі нарматывамі. Таму на такіх пляцоўках і ўзнікаюць канфлікты. Гэтага не пазбегнуць». Па словах Астаповіча, толькі з гэтага паўгоддзя ў краіне пачнуць патроху распрацоўваць рэстаўрацыйныя нарматывы.
[irp posts="70 749″ name="Фота знутры: глядзіце, як перабудоўваюць браму Старога замку ў Гродне"]
Трэба скончыць вайну
Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Гісторыі НАН, заклікаў скончыць вайну і падысці канструктыўна да вырашэння праблем замка.
«Даследаванні ўсё яшчэ ідуць. Мікалай Волкаў знайшоў новыя дакументы. Трэба зараз скончыць вайну і калегіяльна вырашаць спрэчныя пытанні. Мы павінны разумець важнасць аб’екта. Я сам заўсёды выступаю за грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў праектах гісторыка-культурнай спадчыны».
Патрэбныя рамонтныя працы той часткі, якая не ахоплена рэкаструкцыяй
У канцы сустрэчы выступіў гісторык Андрэй Чарнякевіч.
«Cамі па сабе падобныя сустрэчы — з’ява станоўчая, але, яны не заменяць агульнага комплекснага падыхода, калі праблема вырашаецца ў сукупнасці, а не вузка. Можно прывесцi прыклад з дзьвумя помнікамі Давыду Гарадзенскаму, дзе не здолелі нават узгадніць даты нараджэння».
Таксама гiсторык выказаў упэўненасць, што склаўшаяся ненармальная сітуацыя, калі пад ціскам грамадскасці ў праект першай чаргі рэканструкцыi замка ўносяцца (фактычна дэкаратыўныя) змены каардынальна палепшыць нічога не ў стане, а толькі прывядуць да таго, што «у сямі нянек будзе дзіце без вока». А таму, варта ў гэтай часцы давесці яго да лагічнага завяршэння, але працягнуць дыскусію ўжо адносна абгунтаванасці 2 ды 3 чэргаў.
«Варта тэрмінова правесці рамонтныя працы i на той часцы pамка, якая не ахоплена сеняшняй рэканструкцыяй. Трэба гэта каб забяспечыць яе ад канчатковага руйнавання».
[irp posts="61 510″ name=" Гэта не фантазіі аднаго архітэктара". Іншы погляд на скандальную рэканструкцыю Старога замка"]
Если вам необходимо проводить высотные работы, то лучше всего использовать специальную технику. Благодаря ей высотные работы станут более безопасными и удобными. Аренда автовышки в Киеве по приемлемой цене от компании Бенерис. Широкий выбор спецтехники по доступным ценам.