Людзі і справы

«Акцэнт» пашыў пальчаткі, «Макей» — сумкі. Як гродзенка паказала сваю калекцыю на Тыдні моды ў Парыжы

Гродзенка Кацярына Карлацяну, заснавальніца брэнда Krikate («Крыкейт»), паказала сваю калекцыю на Тыдні моды ў Парыжы. Яна назвала яе ў гонар старажытнагрэцкага бога, а аксесуары адмыслова для паказу шылі на гродзенскай пальчаткавай фабрыцы «Акцэнт» і ў «Макеі». Гродзенскі паказ калекцыі Кацярына марыць правесці ў цэху старога завода.

На Тыдзень моды ў Парыжы Кацярына трапіла на запрашэнне Беларускай палаты моды. На падрыхтоўку было ўсяго два месяцы, расказала яна «Вечернему Гродно». Месяц пайшоў на прыдумванне канцэпцыі калекцыі, і адна ноч — на стварэнне эскізаў. Яшчэ месяц заняў пошук мадэляў, стылістаў і візажыстаў і выраб аксэсуараў. Дапамагалі сябры і падпісчыкі з Instagram, дзве дзяўчыны працавалі валанцёрамі на паказе.

Тыдзень моды ў Парыжы, які прадстаўляе калекцыі вясна-лета 2025, прайшоў з 25 верасня па 1 кастрычніка 2024 года. Свае новыя калекцыі прадставілі вядучыя модныя дамы, такія як Chanel, Louis Vuitton і Dior. Парыжскі Тыдзень моды лічыцца адной з самых важных падзей у індустрыі.

Калекцыю яна назвала «Зефір» — па імі старажытнагрэцкага бога ветра. У яе канцэпцыю закладзены сімвалізм жаночай сілы, якая можа быць як разбуральнай, так і стваральнай. Калекцыю выканалі ў паветраным стылі, з лёгкіх тканін, з аб’ёмнымі формамі. Паводле эскізаў Кацярыны гродзенская фабрыка «Акцэнт» адшыла пальчаткі, а «Макей» распрацаваў сумкі. Спецыяльна для паказу калекцыі напісалі 12-хвілінную музычную кампазіцыю з хорам і арганам.

Пасля паказу Кацярына пазнаёмілася з прадстаўніком моднага дома Dior, з якім працягвае камунікаваць і абмяркоўвае, дзе яшчэ можна арганізаваць паказ. Кацярына плануе паказаць калекцыю і ў Гродне — марыць, каб гэта было ў старым завадскім цэху.

Гісторыя брэнда і поспеху

Кацярына займалася дызайнам з 16 гадоў і атрымала першую адукацыю ў каледжы лёгкай прамысловасці. Першым поспехам стала перамога ў конкурсе «Млын моды». Калекцыю з конкурсу яна адшыла яшчэ раз і прадала. Пасля каледжа скончыла ВНУ па спецыяльнасці «інжынер-канструктар». Восем гадоў адпрацавала на фабрыцы «Элод» у Гродне. У 2014 годзе гродзенка заснавала свой брэнд мятлікаў-гальштукаў, якія прынеслі ёй вядомасць і прадаваліся ў Беларусі і за мяжой. У 2018 годзе яна адкрыла атэлье, дзе сама выконвала ўсе функцыі. Брэнд Krikate — «Крыкейт» — атрымаў сваю назву ад першых літар яе імя і дзявочага прозвішча.

Цяпер у Krikate 56 супрацоўнікаў, фірмовыя крамы ў Мінску і Гродне, а таксама планы пашырэння на іншыя гарады Беларусі і Маскву. Заказы на адзенне брэнда афармляюць нават з Амерыкі. Кацярына выпускае абмежаваныя калекцыі для жанчын і рыхтуецца да запуску мужчынскай лініі Ro.man, названай у гонар сына.

Брэнд арыентуецца на малыя партыі і частыя абнаўленні мадэльнага шэрагу.

Чытайце таксама: У Гродна стварылі новы брэнд мужчынскага адзення Action

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025