Здароўе і спорт

Выдаткі выраслі ў некалькі разоў: як даюць сабе рады гродзенцы пасля закрыцця конна-спартыўных школ

Вясной 2020 года закрылася апошняя конна-спартыўная школа ў Гродзенскім раёне — КСК «Прагрэс-Верцялішкі». Коней распрадалі, больш за 30 дзяцей засталіся без любімай справы. Некаторыя з іх працягваюць займацца ў прыватных школах. Hrodna.life даведаўся, наколькі гэта эфектыўна і што ў практыцы змянілася для маладых спартоўцаў.

Спецыялізаваныя школы дазвалялі юным спартоўцам бясплатна займацца верхавой яздой і ўдзельнічаць у спаборніцтвах. У прыватных стайнях тое ж каштуе ў сярэднім 20 рублёў за адну трэніроўку. Калі трэніравацца 4−5 разоў у тыдзень, то за месяц выходзіць каля 400 рублёў. Тыя дзеці, чыя бацькі не могуць аплачваць такі дасуг самі, былі вымушаныя шукаць сабе іншыя заняткі.

Выйсце — арандаваць або купіць каня

Алісе Хомбак зараз 14 гадоў. Першы раз яна прыйшла ў стайню, калі ёй было 7. Асноўны свой шлях яна пачала ў закрытай сёння школе «Прагрэс-Верцялішкі». Разам з іншымі спартоўцамі дзяўчына ўздзейнічала ў спаборніцтвах каля 10 раз у год, уключаючы дамашнія старты. У час навучання ў КСК «Прагрэс-Верцялішкі» Аліса атрымала статут кандыдата ў майстры спорту (КМС).

Зараз дзяўчына працягвае займацца ў свайго былога трэнера, якая арганізавала прыватную стайню. Трэніроўкі праходзяць чатыры разы ў тыдзень. Нягледзячы на пандэмію, дзяўчына сёлета паспела выступіць на чатырох спаборніцтвах.

Аліса і конь Дзімон у КСК «Прагрэс-Верцялішкі». Вясна 2020

Аліса бярэ каня ў арэнду ў свайго трэнера, што значна даражэй, чым займацца ў КСК. Палова арэнды (калі аднаго каня арандуюць два чалавекі) складае 180 рублёў у месяц. Таксама грошы ідуць на паліва — прыкладна ў два разы больш, чым раней. Яшчэ трэба оплочваць палову за падкормкі і медыцынскія маніпуляцыі. У выніку, па словах Алісы, фінансавыя выдаткі выраслі амаль у чатыры разы. Выходзіць прыкладна 350 рублёў у месяц у залежнасці ад колькасці заняткаў. Дадаткова куплялі сваю амуніцыю на каня — гэта яшчэ каля 2000 рублёў (але гэта ўжо па жаданні спартоўца).

Іншыя былыя навучэнцы КСК таксама арандуюць коней для трэніровак і спаборніцтваў. Некаторыя самі набылі коней. Кошт спартыўнага каня ў Беларусі стартуе ад 3000 доляраў, а арэнда месца для яго — у сярэднім 350 рублёў у месяц. З-за высокіх коштаў многія дзеці перасталі трэніравацца. Напрыканцы дзеяння школы засталося прыкладна 5 навучэнцаў, якія і працягнулі свой шлях у конным спорце.

Кацярыне Калядко зараз 16 гадоў. У конны спорт дзяўчына прыйшла ў 12, у школе правяла тры гады. За гэты час Каця ўдзельнічала ў сямі спаборніцтвах і атрымала другі разрад. Пасля закрыцця КСК некаторы час дзяўчына таксама арандавала каня, але новы фармат трэніровак патрабаваў больш грошай і часу. Зараз яна не бачыць магчымасці развіцця ў гэтым напрамку і не звязвае сваю будучыню са спортам.

Альтэрнатыва — прыватныя стайні?

У Гродзенскім раёне працуюць 12 прыватных стайняў. Яны прапануюць розныя віды правядзення часу з коньмі. Дзейнасць большасці з іх мае забаўляльны характар і не накіравана на сур’ёзны спорт.

Адна з такіх стайняў - «Эльбрус» — знаходзіцца 17 км ад Гродна. Яе гаспадыня Алеся Шаўчэнка адкрыла стайню ў 2016 годзе. На той момант у яе ўжо былі два кані, але іх утрыманне на чужой стайні абыходзілася надта дорага.

Спартоўцам Алеся ніколі не была, займалася на аматарскім узроўні. Яна працягвае займацца з трэнерам, а таксама праводзіць заняткі з людзьмі, якія жадаюць навучыцца трымацца ў сядле. Таму спартоўцы да яе амаль не наведваюцца.

Кожны год Алеся праводзіць конныя святы з невялікімі спаборніцтвамі сярод гродзенскіх стайняў. Але гэтыя спаборніцтвы праходзяць толькі паміж мясцовымі ўладальнікамі коней і не даюць магчымасці атрымліваць спартовыя разрады.

У прыватных стайнях — больш адказнасці ў спартоўцаў?

Наталля Савіцкая працавала трэнерам у КСК «Прагрэс-Верцялішкі» з 1998 года. Зараз яна мае прыватную стайню і працягвае займацца з дзецьмі. Пад яе кіраўніцтвам званне КМС і вышэй атрымалі больш за 16 спартоўцаў.

У часы існавання школы ў год дзеці выязджалі на старты 7 разоў за дзяржаўны кошт і 4−6 разоў за ўласны. За паўгода існавання ўласнай стайні спартоўцы Наталлі Генадзеўны ўжо ўдзельнічалі ў чатырох спаборніцтвах.

Па словах трэнера, пасля закрыцця школы з канямі засталіся дзеці, якія гатовы да цяжкай працы і гатовы ўкладваць час і іншыя сродкі ў сваё развіццё. Наталля Генадзеўна лічыць, што конны спорт Гродна мае шанец на далейшае жыццё ва ўмовах аб’яднання вопыту, намаганняў і ведаў усіх уласнікаў прыватных стайняў. Але на дадзены момант актыўных крокаў у гэтым напрамку няма.

Прыватныя стайні здольны выпускаць добрых спартоўцаў, калі ў трэнера ёсць адукацыя і вопыт, лічыць трэнер Таццяна Церашкова. Яна працавала ў розных рэгіёнах Беларусі, а таксама ў Эстоніі. Зараз яна адкрыла стайню недалёка ад Гродна.

На яе думку, у прыватных стайнях змяняюцца адносіны саміх спартоўцаў да заняткаў: з’яўляецца больш адказнасці і зацікаўленасці ў выніках трэніровак, за якія прыходзіцца плаціць. А таксама дзеці больш беражліва ставяцца да саміх коней.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024