Безалкагольныя напоі, што атрымліваюцца праз натуральнае браджэнне, ці якія могуць забрадзіць, выклікаюць розныя домыслы. «Выпіў квасу — не сядай за руль» ці «кефір таксама ўтрымлівае градусы» — хоць раз чуў кожны. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя міфы ўзяліся судова-медыцынскія эксперты. Дабраахвотнікам для «вопытаў на людзях» выступіў начальнік Гродзенскага ўпраўлення лабараторных даследванняў рэчавых доказаў біялагічнага характару Сяргей Драгун.
Для даследванняў мы выбралі напоі, якія, паводле інфармацыі вытворцаў, з’яўляюцца безалкагольнымі, але ўтрымліваюць нязначную колькасць спірту ці могуць забрадзіць пры захоўванні, асабліва ўлетку, калі цёпла.
Вынікі даследванняў прадстаўлены ў табліцы і на дыяграме.
Безалкагольны напой | Колькасць алкаголю, %, паводле этыкеткі | Колькасць алкаголю,% паводле экспертызы | Колькасць алкаголю, %, паводле экспертызы праз тры дні | |
1 | Піва Лідскае «Нулёвочка» | Не больш 0,5% | 0,37% | 0,37% |
2 | Піва «Балтыка 0 безалкагольнае» | Не больш 0,5% | 0,33% | 0,34% |
3 | Квас Лідскі «Хлебный» | Не больш за 1,2% | 0,37% | 0,39% |
4 | Квас Лідскі «Тёмный» | Не больш за 1,2% | 0,46% | 0,53% |
5 | Сок яблычны, АВС | 0% | 0% | 0% |
6 | Сок вінаградны, «На100ящий» | 0% | 0,02% | 0,023% |
7 | Кефір тлустасцю 3,5% «Молочный мир» | 0% | 0% | 0,12% |
8 | ДарАйран тлустасцю 1,5% «Молочный мир» | 0% | 0% | 0,12% |
Такім чынам, першая частка даследванняў паказала, што наяўнасць этылавага спірту ў безалкагольных напоях нават меншая, чым заяўлена вытворцамі, і пры захоўванні павялічваецца нязначна.
«Найперш — 0,3 ‰ [0,3 праміле. 1 Праміле = 0,1%]. Менавіта пры такой колькасці алкаголю ў крыві робяць выснову, што чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Калі ж колькасць этанолу меншая, то факт ужывання алкаголю пацвярджаецца, але зрабіць выснову, што чалавек быў у стане алкагольнага ап’янення, нельга. У выпадках, калі этанолу каля 3,5 — 4‰, гэта сведчанне цяжкага атручвання алкаголем. Такія экспертызы часцей за ўсё ўжо пасмяротныя», — тлумачыць эксперт.
Мы набліжаемся да самай цікавай часткі эксперыменту — Сяргею Драгуну належыць выпіць літр атрыманага «ўзмоцненага квасу» і здаць кроў для аналізу на ўтрыманне алкаголю.
Паміж «дэгустацыяй» квасу і адборам крыві мы маем каля 40 хвілін. За такі тэрмін адбываецца максімальны пераход спірту са страўніка ў кроў. У гэты час займаемся тэарэтычным разлікам меркаванага стану эксперта. Для гэтага ў судовай медыцыне ёсць матэматычныя методыкі. Яны ўлічваюць колькасць чыстага спірту ва ўжытым напоі, вагу чалавека, узрост, суадноснасць мышцаў і тлушчу ў целе і г. д. Разлiкі маюць прыблізны характар, аднак для нашага даследавання дастаткова дакладныя. Згодна з імі, меркаваная колькасць алкаголю ў крыві «мужчыны вагой 74 кг, нормастэнічнага целаскладу, 46 гадоў» будзе каля 0,14 ‰.
Сяргей Драгун дзеліцца ўражаннямі «падвопытнага». З яго словаў, хаця чаканая колькасць этанолу ў крыві ўтрая меншая за «норму» алкагольнага ап’янення, ён выразна адчувае ўздзеянне алкаголю. «За руль у такім стане дакладна б не сеў» — кажа ён. Супрацоўнікі лабараторыі таксама хвалююцца за калегу — нехта жартуе, што «ніколі не бачыў, каб начальнік піў на працы», іншыя мяркуюць, што «трэба дадаць для паўнаты эксперыменту».
Практычны вынік даследавання паказвае — у крыві эксперта 0,09‰. Такім чынам, з аднаго боку — блізка да разлічанага тэарэтычна, з другога — недастаткова для канстатацыі стану алкагольнага ап’янення.
Каб ап’янець ад квасу, нават такога «ўзмоцненага», як мы выкарысталі ў эксперыменце, трэба выпіць запар не менш трох літраў напою. Калі ж піць звычайны квас, то яго спатрэбіцца каля шасці літраў.
Так што ў меншых колькасцях спажываць напоі, кшталту тых, што мы даследвалі, можна без апасенняў. У летнюю спёку такая выснова вельмі радуе.
Даследаванне біялагічных вадкасцяў (кроў, мача) праводзіцца у аддзеле судова-хімічных экспертыз. Пры неабходнасці ў правядзенні экспертызы сюды можа звярнуцца любы ахвотны. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 74−96−06.
Матэрыял пачаткова быў апублікаваны на сайце «Твой стыль».
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…