Дадаць навіну
Аўторак, 24 красавіка 2018, 12:26

Карысныя парады: як абараніць хатніх жывёл ад кляшчоў і што рабіць, калі клешч ужо ўкусіў

Photo by César Cardoso, unplash.com

З красавіка ў кляшчоў пачынаецца актыўны сезон. З-за ўкусу жывёла можа заразіцца піраплазмозам, які без лячэння прывядзе да смерці. У ветэрынарнай клініцы «Яраш» расказалі пра меры прафілактыкі, дыягностыку і лячэнне жывёлкі, якую ўкусіў клешч. Спойлер: прафілактыка каштуе танней за лячэнне.

Photo by César Cardoso, unplash.com
Кляшчы — гэта эктапаразіты, то бок паразіты, якія жывуць на паверхні цела і на вонкавых органах жывёлы і чалавека. Іх сезон пачынаецца з красавіка і доўжыцца да верасня. Усё хатнія жывёлы ўразлівыя да іх укусаў. Часцей за ўсё паразіт кусае ў тыя месцы, дзе менш поўсці, то бок у шыю ці жывот.

Як расказвае ветурач Юлія Верас, з укусамі кляшчоў звяртаюцца нават зімой па два-тры разы на месяц, бо паразіты апошнім часам сталі «тэрмаўстойлівымі». А летам з кляшчамі прывозяць кожнага другога «пацыента». У мінулым жніўні паступала тры-чатыры жывёлы на дзень.

Меры прафілактыкі

Існуюць тры метады прафілактыкі: ашыйнікі, кроплі на карак і таблеткі. Ашыйнікі каштуюць 10−20 рублёў. Кроплі на карак ідуць па вазе і абараняюць жывёлу месяц-паўтара. Імпартныя кроплі абыйдуцца ў 15−19 рублёў, а расійскія — у 3.50. Таблеткі - найбольш эфектыўная мера прафілактыкі. Яны абараняюць ад паразітаў на 90 працэнтаў тры месяцы. Каштуюць ад 45 да 70 рублёў у залежнасці ад вагі.

Варта памятаць, што прэпарат пачынае дзейнічаць праз двое-трое сутак. То бок гэты час варта сачыць за жывёлай. Кляшчы знаходзяцца паўсюль: у кустах, на дрэвах і нават у траве. Пасля прагулкі варта агледзець жывёлу. Калі яе ўкусіў клешч — адразу трэба везці да ветэрынара.

Як зразумець, што вашага любімца ўкусіў клешч?

Калі клешч кусае, ён уводзіць у арганізм таксін, які разбурае вантробу і заражае кроў. Хатні гадаванец становіцца апатычным, у яго падвышаецца тэмпература. Назіраецца страта апетыту, рвота, панос, павышанае слінацячэнне, слабасць задніх канечнасцяў. Можа быць цёмная мача і крывацячэнні.

Кляшча можна дастаць і самастойна, выкручваючы спецыяльнымі шчыпцамі згодна з рухам стрэлак гадзінніка. Гэта трэба рабіць асцярожна, бо можна адарваць цела кляшча, але пакінуць лапкі з ротавай поласцю. Тады месца ўкусу пачне гнаіцца.

Пры ўкусе кляшча варта звярнуцца да ветэрынара цягам сутак-двух, інакш пачнуцца незваротныя наступствы. Калі вы не ведаеце, атручванне гэта ці ўкус кляшча, прынясіце мачу ці кроў жывёлы на аналіз. Ён дапаможа выявіць піраплазмоз.

Як лячыць жывёл?

Спачатку трэба выключыць атручванне. Бо пры ім даюць антыбіётык, які дрэнна паўплывае на паражаную піраплазмозам печань.

Затым жывёле ў залежнасці ад вагі колюць пэўную канцэнтрацыю антыдоту, які ачышчае арганізм. Ставяць кропельніцу з глюкозай і хларыдам натрыя, які выводзіць таксіны і падмацоўвае арганізм. Унутрывенна ўводзяць гепатапратэктары, каб печань не разбуралася, і імунастымулятары для апетыту. Да таго ж, трэба калоць вітаміны В1 і В12. Такія працэдуры трэба паўтараць два-тры разы ў дзень цягам пяці-дзесяці дзён.

Кошт лячэння залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў, якія бяруць на вагу жывёлы. У сярэднім, гэта каля 30−40 рублёў. Але калі ў вас вялікі сабака кшталту лабрадора, то лячэнне можа каштаваць 60 рублёў.

Калі жывёла захварэла піраплазмозам, ёй патрэбна асаблівае дыетычнае харчаванне: лячэбны дыетычны корм суперпрэміум класа або абястлушчаная безбялковая ежа (кашы на вадзе і бульёны) для аднаўлення печані. Калі не лячыць жывёлу, у яе пачнуцца эпілептычныя нападкі і скончыцца ўсё смерцю.

Куды звяртацца?

Яраш — ветэрынарная клініка і аптэка ў Гродне. Аказвае паслугі сабакам, катам, чарапахам, рэптыліям, птушкам, грызунам і шматлікім іншым жывёлам. Пры неабходнасці спецыялісты выязджаюць на дом для аказання хуткай дапамогі. Сярод іх паслуг тэрапія, афтальмалогія, вакцынацыя, стаматалогія, хірургія (кастрацыя, акушэрства, стэрылізацыя), дыеталогія. А таксама афармленне пашпартоў і стрыжка жывёл.

У ветэрынарнай аптэцы прадстаўлены вялікі асартымент прэпаратаў для жывёл, заатавараў, кармоў, а таксама сродкаў дагляду за жывёламі па дэмакратычных цэнах.

Адрас: пр-т Касманаўтаў 2/1, будынак МОДО «Юлан» (цокальны паверх)

Час працы: пн-нд, 08.00−20.00

Без выходных!

Кантакты:

yaroshgrodno.by

yarosh.grodno@tut.by

+375 (29) 666−93−69

+375 (152) 75-20-18

ОДО «Ярош»

УНП 590 710 636

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: