Свята ў рытме вальса: у Гродне ўпершыню пройдзе канцэрт фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom | A1»

Новая для горада падзея дапоўніць сёлета Дзень незалежнасці ў Гродне. 3 ліпеня ўпершыню адбудзецца канцэрт у рамках фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom | A1 «. З праграмай «Штраўс на біс!» выступіць ансамбль «Мінск-Класік».

Фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» ужо даўно вядомы мінскай публіцы: за апошнія пяць гадоў летнія суботнія канцэрты класічнай музыкі пад адкрытым небам у гістарычным цэнтры паспелі стаць візітнай карткай сталіцы. У гэтым годзе фестываль адзначае пяцігоддзе — і выходзіць на новы ўзровень: ён упершыню пройдзе адразу ў пяці абласных гарадах.


На жаль, гістарычны будынак Ратушы ў Гродне не захаваўся, але захаваўся яе элемент — гадзіннік на вежы Фарнага касцёла, арыгінальным дэталям якога — каля 500 гадоў! Кожныя 15 хвілін з вежы можна пачуць бой гадзінніка: гродзенцы працягваюць спраўджваць час па Ратушным гадзінніку, як і стагоддзі таму.

[player id=132 590]

Ды і ўнутры касцёла усё амаль так, як у мінулыя стагоддзі: грае арган, прыхаджане спяваюць, а часам нават праходзяць класічныя канцэрты. Хіба што латынь замянілі больш зразумелыя гродзенцам мовы: беларуская і польская.

[player id=132 593]


Канцэрт «Класіка ля Ратушы з velcom | A1» пройдзе на летняй сцэне ў Парку Жылібера. Ён пачнецца ў 18:00 і працягнецца да 20:00.


У парку Жылібера рэдка бывае ціха, нават калі няма ніякіх канцэртаў: атракцыёны, мноства сем’яў з дзецьмі, частыя святы, розныя летнія кафэ — усё гэта змешваецца ў хаатычны, але пазнавальны шум цэнтра горада.

[player id=132 813]

Парк Жылібера — найстарэйшы ў Гродне, але не адзіны. Для спакойнага адпачынку ў цішыні значна больш пасуе нешматлюдны Каложскі парк. Там, сярод шуму лісця, можна пачуць спевы з найстарэйшай у горадзе Каложскай царквы.

[player id=132 597]


На сцэну «Класікі ля Ратушы з velcom | A1» у Гродне паднімуцца ўдзельнікі ансамбля «Мінск-Класік» пад кіраўніцтвам Максіма Расохі. Дзякуючы ўнікальным аранжыроўкам класічныя творы ў выкананні 12 музыкаў гучаць так, нібы іх выконвае цэлы аркестр. Калектыў нядаўна вярнуўся з гастроляў у Кітаі, дзе паспяхова выступаў з праграмай «Штраўс на біс!». Менавіта яе пачуюць жыхары Гродна 3 ліпеня.

У праграму ўвойдуць творы двух самых вядомых прадстаўнікоў музычнай дынастыі Штраўсаў - Іагана Штраўса-старэйшага і яго сына, «караля вальсаў» Іагана Штраўса-малодшага. Калісьці ён быў дырыжорам-распарадчыкам прыдворных венскіх баляў, а сёння ў атмасферу бліскучага свята на дзве гадзіны перанясуцца ўсе, хто наведае канцэрт фестывалю «Класіка каля Ратушы з velcom | A1» у Гродне. Прагучаць не толькі знакамітыя вальсы, але і полькі, кадрылі, маршы і іншыя творы бацькі і сына Штраўсаў.


Дарэчы, наконт полек і іншых танцаў. У Гродне іх выконваюць кожныя выхадныя ва ўтульным дворыку на Савецкай, 3. Тут збіраюцца ўдзельнікі акцыі «Танцы гарадзенскіх дворыкаў», каб адраджаць традыцыйныя беларускія танцы. Гукі музыкі і танцаў, якія ідуць з дворыка, чутныя ў гэтыя вечары здалёк.

[player id=132 810]

Сама вуліца Савецкая таксама музычная: тут можна сустрэць вулічных выканаўцаў на любы густ. Граюць гітары, флейты, ударныя, акардэон і нават таямнічы інструмент ханг.

[player id=132 811]


Паслухаць гродзенскі канцэрт «Класікі каля Ратушы з velcom | A1» можна будзе цалкам бясплатна: вольны ўваход — адметная рыса ўсіх мерапрыемстваў фестывалю. Акрамя таго, телекам-аператар velcom | A1 падорыць усім, хто не патрапіў на канцэрт ці захацеў яшчэ раз перажыць яго найлепшыя моманты, магчымасць паглядзець яго ў запісе. Зрабіць гэта можна будзе пры дапамозе відэасэрвісу VOKA — на любой прыладзе і ў сетцы любога аператара сувязі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025