Карыснае

Гарбузовы латэ і атмасфера Хэлоўіна. Дзе ў Гродне выпіць восеньскую каву

Адчуць восеньскую атмасферу як мага лепш можна ў кавярнях. Большасць гродзенскіх устаноў ужо падрыхтаваліся да сезону — звыклы інтэр'ер разбавілі яркімі гарбузамі, а гасцям прапануюць цёплыя пледы. Hrodna.life паглядзеў новыя прапановы і склаў спіс кавярняў, дзе з’явілася меню з новымі восеньскімі пазіцыямі.

Гарачы шакалад з вішняй у «Шэкспіры»

У арт-кафэ «Шэкспір» на Дзяржынскага, 1, распрацавалі спецыяльнае восеньскае меню. У ім з’явіўся каштанавы афагата (дэсерт на аснове кавы) за 5 руб., латэ «Духмяны гарбуз» за 6,5 руб. і ванільна-кляновы капучына за 7 руб. Для аматараў салодкіх напояў зрабілі вішнёвы гарачы шакалад і фісташкавы раф — 7 руб. за кубачак.

З’явіліся ў «Шэкспіры» і дэсерты — шайба «Праліне» і вішнёвы трайфл. Ёсць і восеньскія малочныя кактэйлі: кляновы і лавандавы — напоі абыдуцца ў 6 руб.

Каштанавы афагата ў «Шэкспіры». Скрыншот з Instagram кавярні
Гарбузовы латэ ў «Шэкспіры». Скрыншот з Instagram кавярні

Духмяная кава на любы смак у Black Fox

Калі хочацца антуражу, то варта зазірнуць у кавярню Black Fox на Курчатава, 27. Установу ўпрыгожылі гарбузамі і аранжавай восеньскай лістотай, а для гасцей падрыхтавалі мяккія пледы. З’явілася і новае сезоннае меню, у якім шмат духмяных напояў. Напрыклад, ёсць духмяны капучына, раф духмяны апельсін, гарбузовы латэ і мядовы флэт-уайт — кошт ад 7 да 8 руб.

Тым, хто стаміўся ад кавы, прапануюць сагравальныя чаі: імбірна-цытрынавы, журавінавы і абляпіхавы — кубак абыйдзецца ў 5,5 руб.

Сагравальныя чаі ў «Тэмпл»

У кавярні «Тэмпл» на Маставой, 31 абнавілі кававую карту. З’явіўся раф са смакам браўні, шакаладна-мятны мока і духмяны капучына з мерэнгай. Таксама ва ўстанове прапануюць «максімальна сагравальныя і натуральныя чаі». Сярод іх — апельсінавы, імбірны і з вішняй.

Ажынавы грог у CoFeCo

Яшчэ адна ўстанова, дзе можна адчуць восеньскую атмасферу — кавярня CoFeCo на Дзяржынскага, 5. Тут прапануюць паспрабаваць латэ з вострым гарбузом і раф з вішнёвым міндалем. Яшчэ ёсць пунш маліна-мята і ажынавы грог.

Раф з вішняй і міндалем у CoFeCo. Скрыншот з Instagram кавярні
Яжавічная гарбата ў CoFeCo. Скрыншот з Instagram кавярні

Запаяны капучына ў «Чашки & Ложки»

У кавярні «Чашки & Ложки» на Вялікай Траецкай, 9 спецыяльна да Хэлоўіна прапануюць запаяны гарбузовы капучына. Класічны напой дапаўняюць хрумсткай карамелізаванай скарыначкай — атрымліваецца салодка і незвычайна.

Грушавы капучына ў «Арабіцы»

Новае аўтарскае меню з’явілася і ў кавярні «Арабіка» на Сацыялістычнай, 21. Ёсць адразу некалькі відаў капучына: шакаладны, з грушай і міндальна-карамельны. Прапануюць і восеньскія латэ. Напрыклад, з імбірным пернікам, шакаладам і з какосавым смакам «Баўнці». Усе напоі каштуюць 5 руб.

Кава ў «Арабіцы». Скрыншот з Instagram кавярні
Кава ў «Арабіцы». Скрыншот з Instagram кавярні

Бруснічная гарбата ў Deli

У Deli на Ажэшка, 33 акрамя класічных эспрэса, флэт-уайта і латэ з’явіўся кедравы капучына. Кубак абыдзецца ў 7 руб. Ёсць у кавярні і восеньская гарбата — бруснічная і абляпіхавая за 4,5 руб.

Гарбата-марозіва ў «Жоўтым»

У кавярні-фудтраку «Жоўты» на Савецкай, 1 пару дзён таму вярнулі аўтарскую гарбату-марозіва са смакам маліны і абляпіхі. Але калі эксперыментаваць не хочацца, то можна замовіць сагравальныя напоі з абляпіхі, маліны і імбіра.

Аўтарская гарбата-марозіва ў «Жоўтым». Скрыншот з Instagram кавярні
Кава ў «Жоўтым». Скрыншот з Instagram кавярні

Цытрынавы раф у «Смаку мастацтва»

У арт-студыі і кавярні «Смак мастацтва» на Калючынскай, 12 прапануюць адразу некалькі новых напояў. Ва ўстанове з’явіўся гарбузовы і імбірна-пернікавы латэ, а таксама духмяная какава. Ёсць і рэдкая для гродзенскіх кавярняў пазіцыя — цытрынавы раф.

Сэт са сметанковых настоек у «Арцы»

У кавярні «Арка» на Віленскай, 6 прапануюць напоі гарачэй. Да восені ва ўстанове з’явіўся сэт са сметанковых настоек. Сярод іх — сметанковы ліманчэла, банан са сліўкамі і айрыш-крім.

Персікавы латэ і гарачы бамбл у «Амерыкана»

Кавярня «Амерыкана» на Савецкай, 17 распрацавала новае восеньскае меню. Прапануюць сметанковае піва, персікавы латэ з пясочным печывам і латэ «Яблычны пірог» — усе напоі абыдуцца ў 8,5 руб.

Ёсць ва ўстанове яблычны і вішнёвы пунш за 12 руб., безалкагольны глінтвейн і гранатавая кава — абедзве пазіцыі па 8,5 руб. У «Амерыкана» можна пачаставацца і гарачым бамблам з апельсінам, грэйпфрутам ці вішняй за 8 руб.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025