Спадчына

Карта гурткоў Грамады і Таварыства беларускай школы ў Гродзенскім павеце. Шукайце сваякоў і продкаў!

Некалькі дзён таму споўнілася 90 гадоў як савецкія ўлады перадалі ў склад БССР Гомель і бліжэйшыя ваколіцы гэтага абласнога горада. Тады гэта падавалася як яскравая дэманстрацыя справядлівай нацыянальнай палітыкі савецкай улады.

Сёння ж мы добра ведаем, што галоўныя заслугі ў гэтым пашырэнні будучай незалежнай Беларусі належаць не бальшавікам, а дзясяткам тысяч беларусаў, якія змагаліся за свае правы ў Заходняй Беларусі. Менавіта заходнебеларусам, якія тады жылі ў складзе Польшчы, савецкая ўлада хацела паказаць: «Паглядзіце, якія мы добрыя, як страемся для Беларусі, вяртаем ёй спрадвечныя беларускія землі, хутка і Смаленск аддамо. Далучайцеся і вы да нас, змагайцеся супраць Польшчы».

У канцы 1926 года па ўсёй Заходняй Беларусі існавалі тысячы гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады з больш чым 100 тысячамі сяброў. Гродзенскі павет не быў выключэннем. Гурткі Грамады былі амаль у кожнай вёсцы. Польскія ўлады вельмі баяліся далейшага развіцця гэтай арганізацыі, таму ў пачатку 1927 г. правялі арышы многіх яе лідараў і сяброў. Грамада была разагнана палякамі і з гэтым моўчкі пагадзіліся і савецкія ўлады, бо тысячы беларускіх патрыётаў уцякалі ад польскіх рэпрэсій ў БССР і там былі расстраляныя або загінулі ў сталінскіх лагерах…

1927 год стаў часам найбольш інтэнсіўнага развіцця гурткоў ТБШ у ваколіцах Гродна. Паводле справаздачы П. Сяўрука напрыканцы гэтага года ў Гродзенскім павеце існавала 54 гурткі арганізацыі з 1167 членамі. Пры гуртках было адкрыта 17 бібліятэк-чытальняў. Вясной-летам 1927 г. жыхары павета падалі ўладам больш чым 1600 дэкларацый на навучанне па-беларуску прыкладна 2200 дзетак, аднак ніводная беларуская школа так і не была польскай адміністрацыяй адчынена.

Аднак і Грамада і ТБШ пакінулі глыбокі след у памяці нацыі і гісторыі Беларусі. Сёння ёсць магчымасць пабачыць на карце, у якіх вёсках Гродзенскага павета ў 1920-х гг. былі беларускія патрыятычныя арганізацыі. Таксама можна прачытаць прозвішчы і імёны некаторых сябраў гэтых арганізацый. Калі знойдзеце прозвішчы прадзедаў і проста сваякоў - можаце імі ганарыцца, яны змагаліся за тое, каб Беларусь была незалежнай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Абараняць, размаўляць, заняць бок дзіцяці. Парады бацькам квір-людзей

Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную…

22 студзеня 2025

«Мама умерла». Гродзенец пасля страты жонкі сам выхоўвае сына і шукае новае каханне

У адзін з дзён снежня 2021 года сямігадовы Артурка прачнуўся і знайшоў у суседнім пакоі…

20 студзеня 2025

Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай

У тым, што беларусы цанілі і да гэтага часу цэняць магію, упэўніцца не складана. Мы…

19 студзеня 2025

«З сабой я важу Беларусь». Калекцыянер з Гродна назбіраў некалькі дзясяткаў тысяч марак

Гродзенец Андрэй Мялешка захапіўся маркамі яшчэ ў першым класе, калі далучыўся да філатэлістычнага гуртка. І…

18 студзеня 2025

Каложскі вадаліў: гродзенскі артэфакт, які перажыў стагоддзі

Каложскі вадаліў, або акваманіл, — гэта адзін з найцікавейшых артэфактаў, якія захаваліся ў Гродне з…

18 студзеня 2025

«Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з “моцнай грамадзянскай…

17 студзеня 2025