Кар’еры пад Гродна каля Пышкоў, як некаторыя жанчыны, — прыгожыя і небяспечныя. Ніхто не ведае іх імёнаў, у адрозненні ад суседніх Сінькі і Зялёнкі. Яны працягваюць здзіўляць сваёй экзатычнай знешнасцю і надалей забіраюць жыцці людзей.

Раёны. Кварталы: Жахліва прыгожыя. Як выглядаюць гродзенскія кар'еры з вышыні (+відэа з дрона)

Сюды прыязджаюць рабіць фотасесіі, а потым кажуць, што адпачывалі на блакітным узбярэжжы. На гэтых кар’ерах здабывалі крэйду для Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. З часам яны запоўніліся вадой і маюць бірузовы колер.

Раёны. Кварталы: Жахліва прыгожыя. Як выглядаюць гродзенскія кар'еры з вышыні (+відэа з дрона)

Праблема ў тым, што глыбіня кар’ераў сягае 40 метраў. Берагі стромкія, прасякнутыя вадой. У любы момант яны могуць асунуцца, зацягваючы чалавека, як багна.

Раёны. Кварталы: Жахліва прыгожыя. Як выглядаюць гродзенскія кар'еры з вышыні (+відэа з дрона)

Нягледзячы на небяспеку, кожнае лета тут купаюцца людзі. Тут патанулі болей за 10 чалавек, сярод іх дзеці. Адным з самых гучных выпадкаў стала гібель 12-гадовай дзяўчынкі ў 2014 годзе.

Раёны. Кварталы: Жахліва прыгожыя. Як выглядаюць гродзенскія кар'еры з вышыні (+відэа з дрона)

Тады апынулся, што кар’еры павінны былі засыпаць дзеля бяспекі, аднак берагі параўнялі толькі паводле дакументаў. Цяпер папярэджаннем аб пагрозе служаць толькі шыльды «Купацца забаронена» і часам міліцэйскія патрулі.

www.youtube.com/watch?v=EPztcrgQ6OY&t=1s


Раёны, кварталы: лётаем над Дзевятоўкай



Раёны. Кварталы: «Альшаначка». Любімая цацка горада ці азадак цывілізацыі? (+відэа з дрона)