23 сакавіка адбыўся прамы эфір з кіраўніком Гродзенскай вобласці Уладзімірам Каранікам і яго намеснікамі Віталём Няверам і Віктарам Пранюком. Гродзенцы пыталіся ў чыноўнікаў пра развіццё турызму, лёс гасцініц-доўгабудаў, перспектывы для электрамабіляў і стаўленне да дзейнасці недзяржаўных культурных пляцовак. Hrodna.life сабраў самыя цікавыя адказы.
«Наша задача зараз — цяжкасці пераўтварыць у магчымасці», — заявіў Уладзімір Каранік пра ўплыў пандэміі COVID-19 на развіццё турызму.
«Зараз мы распачынаем пілотны праект па падрыхтоўцы комплексных паслуг. Па-першае, турыст павінен мець магчымаць атрымаць інфармацыйную падтрымку. Таксама распрацоўваецца сістэма бонусаў па прыкладзе карты турыста. Яна будзе даваць права на зніжкі ў пэўных крамах, месцах грамадскага харчавання і гасцініцах».
Падрыхтоўка да Фестываля нацыянальных культур ужо пачалася. Абмяркоўваюць магчымыя змены ў фармаце мерапрыемства. «Улічваючы, што Гродна — моладзевая сталіца ў гэтым годзе, ёсць верагоднасць, што фестываль пройдзе ў рамках мерапрыемстваў моладзевай сталіцы і будзе больш прысвечаны моладзеваму накірунку. Але пакуль рашэнне яшчэ не прынята, мы адсочваем эпідэміялагічную сітуацыю і прагназуем рызыкі».
Першы электрабус з зараднай станцыяй з’явіцца на вуліцах горада ўжо ў гэтым годзе. Таксама плануецца пашырэнне парка Гродзенскага тралейбуснага ўпраўлення новымі тралейбусамі і маршрутамі да 2025 года. Уладзімір Каранік заверыў, што колькасць зарадных станцый для аўтамабіляў будзе павялічвацца штогод.
Чытай больш:
Дэмаграфічная праблема характэрная не толькі для вобласці і краіны, але і для часткі краін «старой» Еўропы, прагаварыў старшыня аблвыканкама.
«Змяняюцца паводзіны жанчын. Яны пазней бяруцца шлюбам, пазней з’яўляецца першае дзіцё. Паменьшыўся фертыльны ўзрост жанчын, гэта спадчына Вялікай Айчыннай вайны і эканамічнай нестабільнасці 90-х гадоў».
На думку чыноўніка, дэмаграфічны правал будзе цягнуцца яшчэ 4−5 год. Пасля сітуацыя пачне паляпшацца.
«Сёння дзейнічае сацыяльнае стымуляванне шматдзетных сямей, а таксама ідзе пашырэнне магчымасцяў для выкарыстання мацярынскага капіталу. Гэта павінна выклікаць жаданне да большага нараджэння дзяцей. Міністэрства сацыяльнай абароны рыхтуе пакет дакументаў для падтрымкі маладых сем’яў».
Але гэтая падтрымка будзе кароткатэрміновай — 3−5 год. «Каб рашэнні прымаліся хутка», — сказаў Каранік.
Спыненне рэканструкцыі гасцініцы «Гродна» звязана з фінансавымі праблемамі кітайскага інвестара. Дамову працягнулі да сярэдзіны 2022 г. Працы па рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь», якую выкупіла фірма з Баранавічаў, працягваюцца.
Асобна закранулі тэму мадэрнізацыі Гарадской клінічнай бальніцы № 2.
«Другая бальніца — гэта набор кампрамісаў яшчэ з савецкіх часоў. Частка будынка знаходзіцца ў памяшканнях былога каталіцкага манастыра. Частка — тыповы корпус, які ёсць і ў гродзенскай універсітэцкай клініцы. Частка праектавалася як інтэрнат, але падчас будаўніцтва перабудавана ў медкорпус», — сказаў Уладзімір Каранік.
З гэтым звязана праблема функцыявання і размяшчэння сучаснай медычнай тэхнікі. Праз гэта ў абласную інвест-праграму ўключана праектная праца для будаўніцтва новага будынка бальніцы № 2 на новым месцы. Верагодна, гэта будзе ў раёне бальніцы № 4.
Пры падтрымцы кітайскіх інвестараў ідзе будаўніцтва фізкультурна-аздараўляльных комплексаў у рэгіёнах вобласці. Для прыцягнення турыстаў і экскурсаводаў плануецца стварыць турыстычна-інфармацыйныя цэнтры ў раённых гарадах.
Што тычыцца прыцягнення маладых спецыялістаў у рэгіёны пасля навучання, існуе ідэя стварыць аграрныя класы ў школах малых гарадоў. Вучні 8−9-х класаў павінны акрэслівацца з будучай прафесіяй, каб пасля навучання ў ліцэі ці прафесіянальна-тэхнічных вучэльнях вяртацца на радзіму па мэтавым размеркаванні.
Падчас прамога эфіра адзін з гледачоў задаў пытанне: «А что скажет наш уважаемый губернатор на то, что в городе с ведома местной власти продолжает работать рассадник бчб-заразы — так называемый «Центр городской жизни»?
«Цэнтр гарадскога жыцця», па словах Уладзіміра Караніка, яго засмучвае. Адначасова ён падцвердзіў, што гэта прыватная ўстанова, а «прыватная маёмасць з’яўляецца непарушнай у нашай краіне».
Прыкладна ў той жа час, калі Каранік адказваў на гэта пытанне, у будынак на Кірава, 3, дзе знаходзіцца «Цэнтр гарадскога жыцця» прыехаў АМАП. Міліцыянеры хацелі патрапіць у памяшканне культурніцкай пляцоўкі і крамы «Адметнасць».
Чытай больш: ОМОН пришел в гродненский «Цэнтр гарадскога жыцця». Караник: «Позиция собственника нас расстраивает»
Старшыня вобласці сказаў, што з «Цэнтрам» звязана частка праблемаў і «пазіцыя ўладальніка засмучае». Калі будуць выяўлены парушэнні заканадаўства, улады будуць прымаць меры.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…