Кінематограф дзесяцігоддзямі выдае фільмы, дзе герой супрацьстаіць сілам прыроды: стыхійным бедствам альбо жывёльнаму свету. Градус напружанасці павышаецца, калі чалавек сутыкаецца адразу з двума гэтымі небяспекамі. А калі смяротную барацьбу вядзе маладая прыгожая дзяўчына, замкнутая ў падвале роднага дому, глядацкі непакой за жыццё гераіні павінен зашкальваць. Тым больш, калі гэта на экран пераносіць Аляксандр Ажа, рэжысёр «У пагоркаў ёсць вочы», «Люстэрка» і «Піранні».
Імя Аляксандра Ажа звычайнаму аматару кіно можа нічога не сказаць, але калі паглядзець любую яго карціну ў жанры жахаў, вы заўважыце там почырк чалавека, які ведае, як добра напалохаць простымі прыёмамі. Яго фільмы немудрагелістыя ў сюжэце, ён выкарыстоўвае звыклыя клішэ, але яны арганічныя па сваёй структуры, захапляльна распавядаюць пра вытокі страху і выклікаюць адпаведныя эмоцыі.
www.youtube.com/watch?v=zqN8T0QMumY
Гэты француз выдатна лавіруе паміж кінематографам катэгорыі «Б» і першакласнымі жахамі, пускаючы ў справу (калі таго патрабуе сцэнарная логіка) тоны бутафорскай крыві альбо кавалкі чалавечай плоці. Ад другога гатунку фільмы Ажа ратуюць яго рэжысёрскі спрыт і разумная ўмеранасць, уменне своечасова спыніцца, каб не ператварыць фільм у пошлую агіднасць.
Аляксандр Ажа зрабіў перапынак у некалькі гадоў, таму выхад яго новага «жаху» «Капкан» быў невялікай нечаканасцю. Без яго імя на фільм, магчыма, звярнулі б увагу гледачы, якія ведаюць Каю Скадэларыя. Гэтую прывабную маладую аўстралійку абавязкова хтосьці запомніў, паглядзеўшы падлеткавую фантастыку «Бягучы ў лабірынце» або апошнюю частку «Піратаў Карыбскага мора». У «Капкана» яна атрымала поўную свабоду дзеяння, каб паказаць усю гаму акцёрскага майстэрства.
Прынята лічыць, што фільмы жахаў не пасуюць для гэтага: акцёрам і акторкам там толькі вочы шырэй рабі і крычы ад страху грамчэй. Але ў «Капкане» гераіні прыйшлося сутыкнуцца не толькі з паводкай і алігатарамі, але і з умоўнымі «прывідамі мінулага». Родны дом стане псіхалагічнай пасткай, а выратаванне роднага бацькі - пазбаўленнем ад унутранага страху.
Асобны абзац варта прысвяціць галоўнаму антаганісту фільма — прыроднай стыхіі. Ураган і паводка падарылі карціне высокае эмацыянальнае напружанне, якое можа супернічаць толькі з жаданнем ведаць, што адбудзецца ў фінале. Сцэнарысты граматна расставілі акцэнты, змясціўшы гісторыю выжывання ў закрытае памяшканне сутарэння. Гэтая лакацыя не дала стваральнікам выходзіць за рамкі разумнага і не ператварыцца ў нерэалістычную фантастыку. Вада і падвал сталі «пясочным гадзіннікам», які адбівае секунды драматызму.
Казкай «Капкан» становіцца ў другой палове, калі галоўная гераіня пачынае праяўляць цуды зацятасці да выжывання. Яе кусаюць алігатары, зацягваюць віры, але ўсё ні па чым, калі хочацца жыць. Аўтары наблізілі шчаслівы фінал і напружанне закрытай прасторы губляецца. На свабодзе катастрофа ўжо не страшная.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…