«Арыгінал захаваў - цяпер гэта разыначка». Глядзі прыклад, як можна захаваць старую камяніцу ў Гродне

Камяніцы па 17 верасня, якія з’явіліся на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці ў раздзеле «Праектаванне» як участак на продаж пад забудову, пакуль знятыя з продажу. Гісторыкі звярнуліся ў Мінкульт, каб іх уратаваць. Ёсць магчымасць, што будынкі не будуць зносіць, а паспрабуюць прадаць па адным, каб захаваць. Побач ёсць прыклад, як гэта можна зрабіць.

Раней паведамлялася, што гарадскія ўлады прапануюць новаму інвестару ўзвесці шматкватэрны жылы дом на праве арэнды ўчастка і з умовай адсялення і зносу цяперашніх пабудоў. Але паводле апошняй інфармацыі, будынкі паспрабуюць захаваць. За камяніцы заступіліся гісторыкі і Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Будынкі ўваходзяць у раён Новы свет і новую ахоўную зону гістарычнага цэнтра Гродна.


Чытайце таксама: Закон пра зону: ці дапаможа новы дакумент уратаваць Гродна ад разбурэння

Дом № 59/2, які планавалі знесці

Дом № 59/3, які планавалі знесці
Камяніцы, пра якія ідзе гаворка 59/2 і 59/3, з’явіліся на сённяшняй вуліцы 17 Верасня ў пачатку ХХ ст., меркавана ў 1920-я гады. Будынкі знаходзяцца на былой вуліцы Фабрычнай. Гэта дамы для працоўных казённага віннага склада (фабрыкі гарэлкі), які ў пачатку ХХ ст. размяшчаўся на рагу вуліц 17 Верасня і Ціміразева, дзе цяпер стаянка. Праз гэта вуліца паміж «Еўраоптам» і гэтымі дамамі раней называлася Манапалёвая — у міжваеннай Польшчы дзяржава мела манаполію на рэалізацыю алкаголю (у Польшчы і сёння алкагольныя крамы называюць манапалёвымі).

«Хацеў захаваць старую пабудову»

Два гады таму адзін з такіх цагляных дамоў - № 59/4 на 17 Верасня — набыў бізнесовец Віктар Быкоўскі. Ён распавёў, чаму захаваў стары будынак.

«Справа няпростая, але пры жаданні можна брацца. Галоўнае, каб былі фінансы і дазваляў час. Бо на рэканструкцыю ў гістарычнай частцы горада даюцца адмысловыя тэрміны — 2−3 гады. А толькі год можа заняць перапіска з Мінкультам па ўзгадненні праекта. І таму многія ўласнікі на гэта не ідуць, бо шмат блакаванняў. Ім танней знесці і пабудаваць новы будынак. Рэканструкцыя ў асноўным абыходзіцца на 50% даражэй.

У маім выпадку, я хацеў захаваць старую пабудову, бо цікавы цагляны будынак і падмуркі добрыя. Арыгінал захаваў, цяпер гэта своеасаблівая разыначка майго новага аб’екта ў гістарычнай частцы горада. Я гэта падкрэсліў. А зверху надбудаваў, гэта ўжо ад мяне».

«Лепш грошы пусціць у якасную рэканструкцыю»

Сваім будынкам Віктар займаецца два гады, зараз ідуць унутраныя работы. У будучыні там можа адкрыцца хостэл або гасцініца.

«Што там будзе, я пакуль не вырашыў. Але нешта звязанае з жыллём. Я зразумеў, што можна працаваць са старымі будынкамі ў гістарычнай частцы горада — галоўнае жаданне, час і фінансы. Калі б не падціскалі пастаянна ў тэрмінах здачы, магчыма людзі і бралі б часцей такія аб’екты і рэканструявалі.

Усе павінны разумець, што калі закінутаму будынку 100 гадоў, то каштоўнасць яго ў фінансавым і матэрыяльным плане — 1 базавая. Хай лепш людзі ўсе свае грошы пусцяць у якасную рэканструкцыю, чым у куплю будынка. Але пакуль у інвестараў больш цікавасць у голым кавалку зямлі і там пабудаваць свой аб’ект, чым займацца рэнавацыяй або рэканструкцыяй старога будынка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025