Камерунец Жан-Патрык Абуна штогод, пачынаючы з 2010 года, спрабаваў перабрацца ў Еўропу, але знайсці клуб яму ніяк не атрымлівалася. Толькі ў 2017 годзе афрыканец з дапамогай свайго сябра Бебе, які ўжо два сезоны выступаў у «Нёмане», здолеў трапіць у Беларусь. Толькі з другой спробы Абуна здолеў зрабіць уражанне на трэнерскі штаб жоўта-зялёных. Пасля перадсезоннай падрыхтоўкі, ён стаў асноўным гульцом складу «Нёмана».
За плячыма 26-гадовага камерунскага абаронцы цікавая і рэзультатыўная кар’ера ў Афрыцы. Ён тройчы станавіўся срэбраным прызёрам Камеруна (2009/10, 2010/11, 2013), адзін раз гуляў у фінале Кубка краіны (2010). У 2014 перайшоў у адзін з наймацнейшых клубаў Конга «Леопардс дэ Дэліс» з Лубомо. У яго складзе стаў чэмпіёнам краіны ў 2014 і 2016 гадах, а таксама ўладальнікам Кубка Конга ў 2016 годзе.
Абуна мае ў сваім актыве восем афіцыйных матчаў за нацыянальную зборную сваёй краіны. Апошні раз абаронцу выклікалі ў зборную ў сакавіку 2016 года на адборачны матч Кубка Афрыканскіх Нацый супраць зборнай Паўднёвай Афрыкі. Тая сустрэча скончыўся нулявой нічыёй. У тым матчы футбаліст застаўся ў запасе і выйшаў на поле за сем хвілін да заканчэння асноўнага часу гульні.
Зараз Абуна засяроджаны на выступе за гродзенскі «Нёман» і рады таму, што зайграў у беларускім чэмпіянаце, на новым кантыненце.
«Праз некаторы час я апынуўся ў Еўропе. І ў „Нёмане“, і ў Гродне я сябе адчуваю выдатна. Чэмпіянат у Беларусі сапраўды добры, лепш, чым у Камеруне. Свае апошнія тры сезоны я гуляў у Конга, але нават там чэмпіянат слабей, чым у Беларусі. Тут я гуляю і атрымліваю вялікае задавальненне. Дзякуй Бебе, што дапамог мне трапіць сюды, я вельмі ўдзячны яму за гэта. Спадзяюся, я апраўдаў яго чаканнi».
У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі афрыканскі абаронца адыграў ва ўсіх матчах гродзенскага «Нёмана» і вызначыўся адной выніковай перадачай. На гэтым футбаліст не плануе спыняцца. Ён хоча працягнуць выступ у нацыянальнай зборнай сваёй краіны.
«Хачу верыць, што сезон і для мяне, і для гродзенскай каманды складзецца ўдала. Магчыма, дзякуючы плённай працы ў «Нёмане», мяне зноў выклічуць у нацыянальную зборную маёй краіны. Але зараз галоўная мэта — дамагацца добрага выніку з «Нёманам». Спадзяюся, у гэтым сезоне мы зоймем добрае месца.
Пакуль у мяне ёсць кантракт з клубам, а пасля завяршэння чэмпіянату будзем з маім агентам думаць, як будзе лепш. Але хачу сказаць, што «Нёман» гэта лепшая каманда чэмпіянату для майго першага сезону ў Еўропе. Я буду ўпарта працаваць, каб павышаць свой узровень".
Да клімату ў Беларусі футбаліст паступова прывыкае. Менавіта з-за працэсу адаптацыі футбаліст толькі пасля другога прагляду здолеў трапіць у гродзенскую каманду.
«Пасля трэніровак і гульняў свой вольны час я праводжу дома, на Таўлая. Імкнуся шмат не гуляць па горадзе. Часам магу сабе дазволіць схадзіць у госці да Бебе. Што тычыцца клімату, то ён для мяне няпросты, але я прыкладаю ўсе намаганні каб адаптавацца.
Мне падабаецца ў Беларусi. У крамах з пакупкамі праблем не ўзнікае, трохі слоў на рускай мове я ўжо ведае. А так у жыцці выкарыстоўваю французскую. У камандзе на гэтай мове са мной могуць размаўляць Бебе і Дзіма Кавалёнак. Да прадуктаў мясцовых ужо прывык, але вось беларускія стравы яшчэ практычна не рассмакаваў. У Гродне я яшчэ вельмі мала, на ўсё свой час".
Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстоўвалася інфармацыя з афіцыйнага сайта «Нёмана».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…