Калядны кірмаш «Зімовы фэст» адкрылі 9 снежня на Савецкай плочшы. Там размясцілі фуд-корт, атракцыёны, а таксама кропкі па продажы сувеніраў. Паводле арганізатараў, яны пастараліся ўзнавіць стыль еўрапейскіх калядных кірмашоў. Hrodna.life паглядзеў фотаздымкі калядных кірмашоў у розных еўрапейскіх гарадах.
Што адбываецца ў Гродне
«Зімовы фэст» у Гродне будзе працаваць да 8 судзеня. У буднія дні час працы кірмаша з 15:00 да 23:00. У выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні - з 13:00 да 23:00. 1 студзеня кірмаш будзе працаваць з 01:00 да 04:00.
Якія кірмашы ў суседзяў
Польшча
Літва
У Вільнюсе калядны кірмаш адбываецца на Кафедральнай плошы, а таксама на плошчы Вінцаса Кудзіркі. Там прадаюць глінтвейны, сувеніры і ежу. Прадаўцы павінны заплаціць за месца на кірмашы € 4,2 тыс.
Глинтвейн на кірмашы прадаюць ад € 4 да € 8. Смажаныя каштаны — € 4, кава — € 2,5, гарачы шакалад € 3 — € 5, гарбаты па € 3.
Латвія
Эстонія
Якія кірмашы ў іншых Еўрапейскіх краінах
Францыя
Германія
У Берліне калядныя кірмашы вельмі папулярныя і шматлюдныя. Фактычна ў кожным раёне горада ёсць елка з шапікамі і каруселямі вакол. На кірмашы можна знайсці самыя розныя пачастункі - ад грыляваных кілбасак да арэхаў у карамелі. Канечне, паўсюль прадаюць глінтвейн. На белым, ружовым, чырвоным ці яблычным віне. Фішка глінтвейна ў Берліне — што калі плаціш за глінтвейн, то адначасова аплочваеш кубак. Потым можна аддаць яго назад і вярнуць кошт кубка, ці пакінуць сабе як сувенір.
Калядны кірмаш у Мэйсане. Фота: Reuters Калядны кірмаш у Берліне. Фота: Reuters Калядны кірмаш у Хілдесхайсме.
Фота: ReutersКола агляду на калядным кірмашы у Карлсруе. Фота: Reuters