Людзі і справы

«Калі за птушкамі, то вам — сюды». Як гродзенскі арнітолаг пасылае ўсіх у балота (+дрон-відэа)

Балота Грайна і пойма ракі Свіслач маюць міжнародны статус тэрыторыі, важнай для птушак. Падобных у Беларусі трошкі больш за 50. Тут cустракаецца больш за 200 відаў пярнатых і каля 250 відаў сасудзістых раслін. Сярод тутэйшых птушак 40 відаў - знікаючыя чырвонакніжныя: вяртлявая чаротаўка і вялікі грыцук, сокал падарожнік і стэпавы лунь, белавокі нырок і вялікі савук. Чаму птушкі штогод вяртаюцца менавіта сюды? Гэта можна зразумець, калі паглядзець на загадкавую прыгажосць балота і поймы Нёманскай Свіслачы з вышыні птушынага палёту.

Балота патрэбна ўсім

Балота Грайна месціцца ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах і займае каля 3000 гектараў. Толькі гэты невялікі кавалак поймы захаваў амаль нязменны прыродны выгляд пасля асушэння балотаў у канцы 1950-х. Тады лічылі, што важней адваяваць у балотаў як мага больш ворнай зямлі. Дзеля гэтага спрамілі частку русла Свіслачы.

Зараз прыярытэты змяніліся. Ад 2002 года балота і частка поймы ракі на 15 год атрымалі статус арніталагічнага заказніка. Дзякуючы таму, што захавалася балота, тут захаваліся віды птушак і раслін, многім з якіх у іншых месцах пагражае знікненне.

Новы заказнік і забарона на паляванне

Увосень 2012 года было створана руславое вадасховічша на Нёмане і хутка стала зразумела, што варта пашырыць заказнік з толькі Бераставіцкага раёна на найбольш каштоўныя мясціны ўніз па плыні Свіслачы і частку Нёмана недалёка ад яе вусця. Аднак вясной 2017 года стары заказнік перастаў існаваць, а новы не быў створаны больш чым чатыры гады.

youtu.be/jYuZzkc3HJA

«Разам з батанікамі з БДУ мы праводзілі даследаванні і рыхтавалі абгрунтаванні для аднаўлення ахоўнага статусу, — расказвае гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі. — Батанікі знайшлі тут шэсць відаў раслін з Чырвонай кнігі, арнітолагі пацвердзілі сустрэчы 43 відаў чырвонакніжных птушак, некаторыя з якіх тут гняздуюць».

Увосень 2017 заказнік атрымаў назву «Гродзенская Свіслач» і пашырыўся і на Гродзенскі раён. Цяпер яго плошча амаль 5 тысяч гектараў. Атрымалася таксама забараніць у заказніку і побач з ім вясновае паляванне на птушак. У апошнія гады тут пабывалі, каб паглядзець на некранутую беларускую прыроду, турысты з Нідэрландаў, Польшчы, Швецыі, ЗША, Даніі, Расіі, Вялікабрытаніі, Чэхіі і Германіі.

«Няма вялікага выбару»

Чаму так шмат птушак прылятаюць менавіта сюды? «У іх няма вялікага выбару, — разважае арнітолаг. — Навокал усё асушана і толькі тут захаваліся ўмовы для адпачынку і харчавання сотняў тысяч гусей, качак, лебедзяў, кулікоў і вераб'іных птушак. Таму, калі хочацца паглядзець на пярнатых, а побач нікога не бачна — вам сюды», — запрашае Дзмітрый Вінчэўскі.

Апошнія шэсць гадоў арнітолагі кожны тыдзень выязджаюць у заказнік. Па словах Вінчэўскага, ніводзін з тых, хто далучыўся да паездак, яшчэ ніколі не пашкадаваў пра гэта.

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025