Ад 12 чэрвеня да 28 жніўня бацькі будучых першакласнікаў пішуць заявы, каб дзяцей узялі ў школу. Адначасова можна заявіць і пра жаданне вучыць дзіця па-беларуску, прычым, не толькі пачынаючы з першага класа. Пра тое, чаму варта папулярызаваць мову і забяспечыць дзецям магчымасць на ёй вучыцца, Hrodna.life распавёў Алесь Крой, намеснік старшыні гродзенскай абласной філіі ”Таварыства беларускай мовы”.
Каб не было сорамна перад суседзямі
“Заявы ў адкрытыя беларускія класы, не толькі ў першыя, можна пісаць гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Гэта канстытуцыйнае права” – кажа Алесь Крой. Дарослым ён раіць таксама удасканальваць веды роднай мовы. Напрыклад, наведваючы курсы “Мова нанова”. “Пазней не будзе сорамна перад нашымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.”
Яшчэ адна нагода вучыць дзяцей па-беларуску – новая вышэйшая навучальная установа. Сёлета быў юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску.

Ці хопіць вучняў для беларускамоўнага універсітэта?
“Зараз у Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Сёння ўжо толькі ў абласным цэнтры – больш 60. Для 23 тысяч людзей, якія штодня гавораць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай па перапісу 2009 года, лічба невялікая” – разважае Алесь Крой, – На Гарадзеншчыне беларускую мову роднай прызнае большая частка насельнітва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інэрцыі дзейнічаюць і сёння.”
Тым не менш, штогод на Гродзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль 15 тысяч вучняў вучацца ў беларускіх школах Гродзенскай вобласці.

Раней ад пачатку 2000-х працягваць навучанне на роднай мове ў Беларусі не было магчымасці. Выключэнне складалі некалькі спецыяльнасцяў філалагічнага, гістарычнага і журналістскага профілю.
“Пасля шматлікіх гадоў працы і адстойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Магчыма, праз год-два, выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыцца там і атрымоўваць адукацыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Верагодна і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод беларускамоўных” – кажа Алесь Крой.
Самыя беларускія школы і садкі Гродна
Са школ, дзе найлепш абстаяць справы з беларускамоўнымі класамі, Алесь Крой ўзгадаў школу №32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школу №34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец).
“Там ёсць беларускія класы, добрыя настаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый да павялічэння колькасці беларускіх класаў. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі вучняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.”
Вакол такіх школ сбіраецца і супольнасць бацькоў, што хацелі б рыхтаваць дашкольнікаў данавучання па-беларуску. Сёлета ў маі ў Гродзенскую арганізацыю ТБМ звярнуліся бацькі дашкольнікаў з Дзевятоўкі, якія хацелі б стварыць беларускую групу ў раёне школы №32.
“Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі дашкольнага выхавання да Рэкець Наталлі Пятроўны, (тэл.72-10-65) каб даведацца, ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая магчымасць адкрыць новую беларускую групу”.
Астатнім бацькам Алесь Крой таксама раіць не спаць у шапку:
“Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў назад надрукавалі Буквар на роднай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Ўсходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чытаць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці”.
Карысныя кантакты:
Школы:
СШ№32, “Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11
Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-08 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
СШ№34, “Вішнявец”, вул.Індурская шаша, 14
Тэлефон сакратара школы №34: 33-20-98 (8033 668-33-43 маб.тэл.)
E-mail:[email protected]
Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т. 31-40-45.
Е-маіl : [email protected]
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:69-71-12, 69-71-10(Адамовіч Алена Вацлаваўна),
69-71-17(Іпатава Таццяна Анатольеўна)
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)
Дзіцячыя садкі:
Ленінскі раён:
д/с №45( 2 беларускія групы, каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл.43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна-загадчыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 чалавек з садка пайшлі ў школу.
Другая беларуская група рознаўзроставая фармуецца на 15 чалавек.
Кастрычніцкі раён: д/с №65 ( 1 група, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна-загадчыца садка). Сфармавана ў 2017г. група з 22 чалавек.
Кантакты Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ:
Вэлкам- 943 -58-09, школы, Крой Аляксандр
МТС-285-93-07 , школы, Буднік Іван
МТС -786-59-89 садкі, Парфёненка Вітаўт
Любой бытовой прибор может выходить из строя. Если вам необходимы запчасти для вашего холодильника, вы можете посмотреть их здесь. Большой выбор, высокое качество.


