Ужо месяц турысты не могуць патрапіць на яўрэйскія могілкі ў Гродне. У пачатку ліпеня горад скасаваў дамову з сям’ёй, якая жыве ля могілак і якая шмат гадоў адкрывала браму прыезджым. Камунальныя службы памянялі замок, а знайсці ключ звычайным турыстам проста нерэальна.
Паглядзець могілкі ў Гродне едуць пераважна людзі з далёкіх краін, чые сваякі тут пахаваныя. Прыязджаюць сюды мэтанакіравана і турыстычныя групы з Англіі, ЗША і Ізраіля — памаліцца на магілах праведнікаў.
Сёння, у пік турыстычнага сезону, людзі, якія прыехалі паглядзець старыя могілкі, становяцца закладнікамі звычайнай гарадской сітуацыі. Ніхто ў выходны дзень не можа прывезці турыстам ключы ад могілак, ды і даведацца, у каго яны знаходзяцца, замежнікі таксама не могуць. Ля брамы няма ніякай інфармацыі.
У сінагозе засмучаныя сітуацыяй і адзначаюць, што не ўсе турысты наогул могуць зразумець, чаму не могуць патрапіць на могілкі.
«Усё жыццё мы накіроўвалі турыстаў да гэтай сям'і, якая адкрывала могілкі і паказвала патрэбную магілу. Яны там і прыбіралі. А зараз усё — пачаліся праблемы, — распавядае старшыня іўдзейскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. — Вось нядаўна прыехаў чалавек паглядзець пахаванні - не атрымалася. Я яму сказаў, каб ён тэлефанаваў у гарвыканкам і дамагаўся, каб яму адчынілі браму. А насамрэч звяртацца проста няма да каго: на варотах там ні адраса, ні тэлефона».
Начальнік участка САГа Віктар Чумічаў, які адказвае за могілкі, распавёў, чаму з сям’ёй не працягнулі супрацоўніцтва і як быць далей турыстам.
«Так, сям’я раней працавала на могілках дворнікамі, але іх скарацілі. У горада няма грошай на іх утрыманне. Цяпер могілкі прыбірае раз у месяц спецыяльная брыгада. Пакідаць іх адкрытымі мы не можам з-за вандалаў і таму павесілі свой замак. Але хто захоча туды патрапіць, той і праз плот пералезе. Як быць з турыстамі, мы пакуль не ведаем. Будзем вырашаць гэтае пытанне. Магчыма, завязем ключ у сінагогу».
Барыс Квяткоўскі кажа: каб вырашыць сітуацыю з могілкамі, трэба ўсё вярнуць, як было. Тым часам яму ў сінагогу ўжо паспелі прывезці ключ. Але асабіста ён на могілкі нікога вазіць не будзе.
«А мне навошта ключ? Я не разумею. Сям’я там жыве і рэальна на працягу доўгага часу даглядала могілкі. Мы ім давяралі. Яны працавалі на паўстаўкі і горад плаціў ім усяго 250 рублёў. Гэта што, такія вялікія грошы? Дзякуючы гэтым людзям мы сёння можам прыводзіць могілкі ў прыклад усім у Прынёманскім краі. На могілках пахаваныя вядомыя яўрэі, цадыкі [праведнікі - рэд.] і на іх магілы з’язджаюцца людзі з усяго свету. Трэба вырашаць пытанне з могілкамі».
Занёманскія яўрэйскія могілкі ў Гродне — адны з трох масавых пахаванняў, адзіныя захаваны да нашага часу. Назваць дакладны ўзрост гэтага некропаля складана. На могілках знайшлі надмагільную пліту, датаваную 18 стагоддзем, аднак многія пліты ад даўніны ўжо сышлі пад зямлю. Хоць Занёманскія могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх усё яшчэ можна ўбачыць свежую магілу аднаго з вязняў гродзенскага гета — Грыгорыя Хасіда. Некаторыя турысты прыяжджаюць у Гродно менавіта на гэтыя могілкі, каб проста ўшанаваць выдомых людзей і зрабіць фатаздымак.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…