У чарговым выспуску нашых відэаэкскурсій расказваем пра знакаміты гродзенскі Дом Элізы Ажэшкі.
Насамрэч, гэта не адзіны дом, дзе ў Гродне жыла Ажэшка. Тут яна правяла апошнія паўтара дзесяцігоддзя жыцця і гэты адрас стаў самым знакамітым. Уласна ж гэта быў нават не яе дом, а яе другога мужа Станіслава Нагорскага.
Той дом Ажэшкі, які мы ведаем сёння — насамрэч не арыгінал, а дастаткова блізкая копія, якую пабудавалі ў савецкія часы, у 1976 годзе, з сілікатных блокаў.