Карыснае

Купляем пластыкавыя пакеты, льем ваду і не сартуем смецце. 7 кепскіх звычак, якія лёгка зрабіць экалагічнымі

«Гадзіна Зямлі» — самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Сёлета з гэтай нагоды ў Гродне 25 сакавіка з 20:30 да 21:30 прапануюць выключыць святло — і так прадэманстраваць неабыякаваць да праблем навакольнага асяроддзя. Але клапаціцца пра гэта варта не толькі адзін вечар у годзе. Hrodna.life узгадаў экалагічныя звычкі, пра якія мы самі часта забываемся. Вось наш антыспіс — чаго рабіць не варта.

Пластык. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

1. Забываем дома шопер і купляем пластыкавыя паекты

У кожнага з нас ёсць прыгожы, трывалі і зручны шопер, з якім можна хадзіць па пакупкі і не браць на касе чарговы пластыкавы пакет. Ён жа потым усё роўна асядзе ў бяздонным «пакеце з пакетамі». Адна праблема — шопер вельмі лёга проста забыць дома, а аднаразоўвыя пакеты ёсць у любой краме ў неабмежаванай колькасці.

У сярэднім поліэтылен, з якога зроблены аднаразовыя пакеты, распадаецца ад 300 да 700 гадоў. А яшчэ лёгкія пластыкавыя пакеты зносіць вецер. Яны трапляюць у рэкі і акіяны. Ад пакетаў штогод гіне каля 1 млн птушак, 100 тыс. марскіх млекакормячых і міліярды рыб. Калі ў гарадах пакеты трапляюць у каналізацыю, то могуць лёгка забіць сцёкавыя трубы і стаць прычынай наваденняў у час залевы.

2. Не ставім кубак у ванну і льем шмат вады

Кожны з нас ведае, што выкарыстоўваць для мыцця зубоў ваду ў кубку — значна экалагічней і эканамічней, чым праточную ваду. Але і тут мы далёкія ад ідэалу, бо дагэтуль не прымусілі сябе прынесці кубак у ванную.

У сярэднім за адну хвіліну з крана выцякае ад 7 да 11 літраў вады. Калі выключаць ваду ў час чысткі зубоў, то за год атрымаецца захаваць каля 8000 (!) літраў вады.

На кухні чалавек выдаткоўвае 8−15% ад агульнага расходу вады на дом. Таму падчас мыцця посуду эфектыўней карыстацца ракавінай, як тазікам. То бок, напоўніць яе вадой, спачатку апаласнуць увесь посуд, потым намыліць яго, а потым змыць мыючы сродак.

3. Пакідаем зарадку ў разетках

Калі пасля зарадкі тэлефона пакінуць зарадку для тэлефона ў разетцы, то яна працягне спажываць электрычнасць. Спажыванне невялікае — 63 Вт/г у год (напрыклад, у сярэднім лядоўня спажывае ў дзень ад 570 Вт/г да 1,28 КВт/г — у 10−20 разоў болей), але не нулявое. Таму лепш не забывацца даставаць з разеткі зарадную прыладу.

4. Не сартуем смецце

Тут у нас шмат адгаворак: і месца на маленькай кухні для трох смеццевых вёдраў няма, і суседзі, маўляў, не сартуюць, і смеццявозы быццам бы ўсё і так змешваюць. Але звычка гэтая адна з самых простых, а карысць ад яе добра зразумелая.

Сартаванне смецця скарачае шкоду для навакольнага асяроддзя, дазваляе зменшыць тэмпы запаўнення смеццевых палігонаў. Вы ж не хочаце, каб вакол горада вырасталі ўсё новыя і новыя горы смецця? Калі не сартаваць смецце, то яно будзе забруджваць ваду, глебу, шкодзіць птушкам, жывёлам і мясцовым экасістэмам.

Адсартаванае смецце лягчэй пераўтварыць у другасную сыравіну, з якой потым можна зрабіць іншую прадукцыю. Метала і шкло можна пераапрацоўваць бясконца. Паперу — ад пяці да сямі разоў, пластык — адзін ці два разы.

Пачніце хаця б з таго, што перастаньце выкідаць батарэйкі ў агульнае смецце. Яны страшна забруджваюць асяроддзе — і таму іх трэба выкідаць у адмысловыя кантэйнеры. Знайсці іх можна ў буйных крамах.

Чытайце таксама: Пакуль дома — сартуй смецце. Як гэта рабіць?

5. Не замяняем аднаразовы посуд

Тут нават наш кашалёк павінен нас матываваць, бо кожны раз купляць аднаразовы посуд — банальна дорага. Але мы ўпарта, адпраўляючыся на пікнік за горад, бярэм з сабой аднаразовы пластыкавы посуд.

Каб наносіць менш шкоды прыродзе, можна замяніць пластыкавыя кубачкі і талеркі папяровымі, а сталовыя прыборы — нажы, відэльцы і лыжкі драўлянымі. Але яшчэ лепш набыць сабе тэрмакубак, альбо шматразовы пластыкавы посуд, які можна будзе памыць і карыстацца ім зноў.

Драўляныя сталовыя прыборы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

6. Выкідаем адзенне, якое не носім

Старое адзенне, якое проста вісіць у шафе, мы вывозім на лецішча альбо выкідаем на сметніцу. Альтэрнатыўным варыянтам можа быць перадача паношанага адзення тым, хто ў патрэбе.

Напрыклад, старое адзенне можна перадаць у Чырвоны Крыж альбо у царкву ці касцёл. Там адзенне дэзэнфекуюць, пяруць і перадаюць у дзіцячыя дамы, дамы састарэлых або небагатым сем’ям.

7. Не выключаем святло ў пустых пакоях

Траціна расходу электрычнасці ў кватэры сыходзіць на асвятленне пустых пакояў. Мы таксама забываем або лянуемся выключаць святло ў пакоях, з якіх выйшлі. Ну, а раптам зараз вернемся?

Але выключэнне непатрэбнага святла — не адзіны спосаб эканоміі. Яшчэ трэба час ад часу праціраць лямпачкі. Бо пыльная лямпачка дае менш святла. Сцены і столь можна пафарбаваць у светлыя колеры — белы ці бежавы. Такія колеры лепш адбіваюць святло, таму можна будзе карыстацца лямпачкамі меншай магутнасці.

Звычайныя лямпы накальвання лепш замяніць на энэргазберагаючыя альбо перайсці на светадыёднае асвятленне. Такія лямпачкі каштуюць даражэй, але служаць у 10 разоў больш звычайных і ў столькі ж разоў менш спажываюць энэргіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025