На хуткіх падчас пратэстаў ездзіў не АМАП, а ваенныя медыкі. «Гвалт на вуліцах хвалюе». Канструктыўнага дыялогу пра фальсіфікацыі на выбарах не выйшла. 27 жніўня ініцыятыўная група студэнтаў і выпускнікоў сустрэлася з новым старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Каранік ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы. Адзін з удзельнікаў сустрэчы падрабязна распавёў Hrodna.life, пра што там гаварылі.
Уладзімір Каранік прызнаў, што цяпер інфармацыя ў дзяржаўных СМІ і альтэрнатыўных крыніцах (сацсетках, телеграм-каналах) дрэнна карэлюе паміж сабою: «Мы адчуваем дэфіцыт бестароннасці. З’явілася дзве праўды, не хапае аб’ектыўнасці. Гэта ўносіць раскол у грамадства. Пераадольваць праблемы трэба праз дыялог».
Пасля ўступнай прамовы члены ініцыятыўнай групы спыталі, ці чакаць у будучыні ціску на актывістаў, іх звальненняў або адлічэнняў за іх пункт гледжання і нязручныя пытанні. Уладзімір Каранік даў слова, што ганенняў не будзе: «Калі вы не парушаеце дзеючае заканадаўства».
Чытайце таксама: «Попадетесь на митинге — не обижайтесь». После встречи с Владимиром Караником работнику «Гродно Азот» угрожали
Падняўшы тэму гвалту сілавікоў і пераследаў пратэстуючых, купалаўцы распавялі, што пацярпелі і члены ініцыятыўнай групы. Увечары 9 жніўня дацэнт універсітэта прыехаў у РАУС даведацца пра стан затрыманага брата, але яго самога затрымалі на ўсю ноч. Раніцай выкладчыку сказалі «прабачце» і адпусьцілі. У другім выпадку 12 жніўня АМАП без тлумачэння прычын збіў дубінкамі навуковага супрацоўніка проста ў цэнтры горада, але адпусціў.
Чытайце таксама:
«Тое, што правы парушаныя, ненармальна, але трэба разабрацца ў кожным канкрэтным выпадку: што стала прычынай і нагодай, наколькі абгрунтавана прымяненне сілы», — адказаў Уладзімір Каранік.
— Былі парушэнні з абодвух бакоў. <…> Гвалт на вуліцах мяне палохае і хвалюе. Элемент сілавога затрымання, калі чалавека просяць спыніцца, а ён уцякае, — у межах дзеючага заканадаўства. Калі ж чалавек упаў, біць нельга".
Таксама ён распавёў, што заявы ад пацярпелых аб’ядноўваюцца ў адно справаводства, часам цэлымі вуліцамі, на якіх працавалі адны і тыя ж людзі, збіраюцца факты для расследаванняў, каб затым даць прававую ацэнку дзеянням усіх бакоў.
На сустрэчы купалаўцы звярнулі ўвагу на некалькі фактаў: 17 жніўня гарвыканкам пайшоў насустрач пратэстоўцам і дазволіў праводзіць сходы на цэнтральных плошчах горада, але абяцанняў хапіла на 3 дні. Пазней улады адхілілі просьбу ва ўзгадненні чарговага мітынгу, бо 20 жніўня рашэннем савета дэпутатаў плошчы Савецкая і Леніна былі прызнаныя месцамі, не прызначанымі для масавых мерапрыемстваў. Але ўжо 22-га прыхільнікі дзеючага прэзідэнта з лозунгамі «За бацьку!» занялі плошчу Леніна. Мітынг наведаў і сам Лукашэнка.
«А хто першым пачаў? Тыдзень хадзілі з БЧБ незаконна. Пасля гэтага выйшлі людзі з дзяржаўным сцягам. Нам не было чаго сказаць людзям, чаму астатнім можна, а ім нельга, — адказаў Каранік. — Улада пайшла на фармальныя парушэнні, дазваляючы (22-га мітынг прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта — заўв.), каб выканаць прынцып справядлівасці. Я гатовы несці адказнасць. Мы вынесем папярэджаньне».
Уладзімір Каранік дадаў, што можна забараніць усім выходзіць на плошчы: у Гродне ёсць альтэрнатыўныя месцы для масавых мерапрыемстваў - Румлёўскі і Каложскі паркі. Ён прапанаваў збірацца там на дыскусіі пад усімі сцягамі. «Мы гатовыя разгледзець пытанне і даць пляцоўку па заяўным прынцыпе», — запэўніў ён. Выдаткі на паслугі міліцыі, хуткай дапамогі і ЖКГ (каля 6 тыс. руб.) у такім выпадку лягуць на дзяржбюджэт.
Таксама Каранік прапанаваў правесці дыскусійны клуб у прамым эфіры, дзе адаб’ецца ўвесь плюралізм меркаванняў.
Былы міністр аховы здароўя растлумачыў з’яўленне на мітынгах так званых траянскіх коней — машын меддапамогі, усярэдзіне якіх былі заўважаныя людзі ў форме (многія Telegram-каналы пачалі абмяркоўваць, што транспарт, магчыма, выкарыстоўвалі для падвозу байцоў да месца разгону пратэстоўцаў). Па словах Каранік, гэта былі аўтамабілі медыцынскай службы, у якіх былі не супрацоўнікі АМАПу, а ваенныя медыкі. Яны працавалі ў «агменях» падзей, каб выключыць трапленне работнікаў хуткай «пад раздачу». За рамкі закона гэта ніякім чынам не выходзіць.
Уладзімір Каранік парэкамендаваў усім прыхільнікам іншых кандыдатаў у прэзідэнты і актывістам перайсці ў прававое поле: «Калі ёсць праграма і канструктыўныя прапановы, якія дапамогуць палепшыць жыццё ў нашай краіне, стварайце грамадскае аб’яднанне ці палітычную партыю. Вызначайце перамоўную пазіцыю і патрабаванні, прад’явіце легітымнага прадстаўніка». Ён паабяцаў аказаць неабходнае садзейнічанне ў рэгістрацыі структур і накіраваць на кансультацыю да юрыстаў аблвыканкама.
Старшыня аблвыканкама не прызнае страйк эфектыўным метадам палітычнай барацьбы: ён павінны вырашаць толькі працоўныя спрэчкі. Купалаўцы нагадалі, што працоўныя калектывы, якія страйкуюць, патрабуюць неадкладнай адстаўкі кіраўніка дзяржавы, бо сумняваюцца ў яго легітымнасьці. Яны не давяраюць уладам і тым, хто стварыў умовы для фальсіфікацый ці не расследаваў інцыдэнты на выбарчых участках. На жаль, на тэму фальсіфікацый выразнай гутаркі не атрымалася.
Чытайце таксама: «С учетом повышенного спроса». Несколько белорусских банков прекратили выдавать кредиты физлицам
Ініцыятыўная група Купалаўскага ўніверсітэта мае намер стварыць грамадскую арганізацыю, якая пачне дзейнічаць у вну. Яе праграма будзе агучана ў бліжэйшыя дні. Раней ініцыятыўная група вну сустракалася з рэктарам універсітэта і агучыла свае палітычныя патрабаванні.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…