Пасля выбараў 2020 года з ізалятарамі Беларусі сутыкнуліся тысячы чалавек, якія ў іншым выпадку маглі і не скласці пра іх меркаванне. Толькі за 9-12 жніўня 2020 года ў Гродне затрымалі каля 800 чалавек. Затрыманых, як правіла, дастаўляюць у два РАУС – Ленінскі і Кастрычніцкі, а затым яны трапляюць у ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на Гая, 4 або ізалятар у турме №1 на Кірава, 1. Некаторыя з затрыманых пакінулі аб РАУС і ізалятарах водгукі – як жартаўлівыя, так і не вельмі.

“Крафтавы хлеб наогул не зайшоў”

Некаторых затрыманых пасля выбараў змяшчалі ў ізалятар на Кірава, 1 – у ІЧУ не хапала месцаў. Пра турму №1 водгукі пакінулі дзевяць чалавек, трое – пасля жніўня 2020 года. Ацэнка ў аб’екта на Google Maps – 3,8 балаў з 5, на Яндекс.Картах-3,9. Hrodna.life захаваў арфаграфію і пунктуацыю аўтараў.

“Сидел в ивс. Охрана адекватная. Еда ужасная. Крафтовый хлеб вообще не зашёл. Туалет так себе. Сидел полтора суток. Покормили два раза. В целом не плохо. Поставил 4 балла только из-за надзирателей. Если номер сравнивать с самым зарыгоным хостелом Польши, то хостел выиграет с большой форой. По рассказам сокамерников по сравнению с ивс на гая, тюрьма это топ. Если будет выбор на сутки, берите тюрьму!”, – напісаў карыстальнік чатыры месяцы таму.

"Персанал хамаваты, нумары не вельмі". Што пра ізалятары Гродна пішуць у водгуках на картах
Гродзенцы складалі спіс затрыманых пад Ленінскім РАУС 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

“Очень тесные номера, плохой вид с окна и питание не из самых лучших. Не советую!!!” – піша іншы карыстальнік. Яшчэ адзін гродзенец жартуе, што гэта “не самые приятные апартаменты, не дают гулять по воскресеньям”. Магчыма, год назад стан ізалятара быў лепшым – у той час з’явіўся водгук: “Очень понравилось!!! Сидела 8 лет. 10/10”.

Чытайце таксама: Унитаз затыкают хлебом, веревки делают из пакетов. Как выживают заключенные в гродненской тюрьме

“Персанал хамаваты, нумары не вельмі”

У ізалятара часовага ўтрымання на Гая, 4 Ацэнка на Google Maps – 2,9, на Яндекс.Картах – 2,8.

Аб харчаванні і інтэр’еры ўражанні ў карыстальнікаў засталіся розныя: камусьці спадабалася, камусьці – не.

“ИВС. Персонал хамоватый, номера не очень: скудные, с отвратительным интерьером, вид из окон плохой. Завтрак ничтожен (хлеб с чаем), обед, на удивление, весьма хорош. Мои комплименты повару”, – напісаў карыстальнік. Іншы з ім не пагадзіўся: “Обслуживание долгое. Персонал не приветливый. Блюда не вкусные. Интерьер порадовал. Не рекомендую!”. Яшчэ два карыстальнікі былі лаканічнымі. “Кормят плохо” і “Дома лучше“, лічаць яны.

“Здесь 9-12 августа 2020 года происходили массовые избиения и пытки задержанных на мирных акциях протеста сотрудниками ОМОН и местной милицией. Людей держали на растяжке по 3 часа, у некоторых отбирали обувь и заставляли стоять босиком на холодном бетоне. Многие запрашивали скорую, но помощь получали единицы. Люди сидели в переполненных изоляторах почти сутки, без еды и с минимумом воды. Недалеко от места, где я вырос, орудует настоящее гестапо”, – адгукнуўся гродзенец на Google Maps.

"Персанал хамаваты, нумары не вельмі". Што пра ізалятары Гродна пішуць у водгуках на картах
Хуткая ў Кастрычніцкім РАУС 27 верасня. Фота: Алена Кавальчук

“Не кормяць, але ў туалет выпусцяць”

“Отличное место. Пахнет конечно не очень,но в целом чистенько,все нарядные,костюмчики,классный парфюм. Довезли в целости и сохранности,водители конечно очень разговорчивые,всё спрашивают,где живу,чем занимаюсь,не думаю что это совсем корректно,шутки не понимают,могут возникнуть разногласия,а если молчать,то отлично. Персонал,опять же повторюсь приветливый,кормить не кормят,но в туалет выпустят,если вежливо попросить. Советую посещать в трезвом состоянии, лица в состоянии алкогольного опьянения там не приветствуются,но зачем-то заходят туда,в целом,зал ожидания для них отдельный. 5 звезд !” – напісаў гродзенец аб ІЧУ на Яндекс.Картах.

Чытайце таксама: «Добавили грамм лаврового листа — получили штраф в $ 400». Кто поставляет в изолятор Гродно обеды с «совдеповскими» котлетами

“Шманалі пяшчотна”

“Первые сутки только хлеб и вода, потом кормят, но плохо. В котлете слишком много хлеба, а в супе жир остался, а мясо куда-то пропало. Унитаз смывает плохо, водопроводный кран сломан. Из досуга только книги. Обслуживание сносное, но не все умеют культурно разговаривать. Шмонали нежно. В целом не понравилось. Не советую данное учреждение”, – лічыць карыстальнік на Яндекс.Картах.

На Гая, 4 знаходзіцца таксама АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна і аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі. Аб іх працы таксама пакінулі водгукі. У прыватнасці, карыстальнікі пісалі пра тое, што ў АУС не здымаюць трубку, доўгіх чэргах, антысептыках на ўваходзе і “прыгожых пашпартыстках”.

"Персанал хамаваты, нумары не вельмі". Што пра ізалятары Гродна пішуць у водгуках на картах
Гродзенцы прыехалі падтрымаць затрыманых і іх блізкіх 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

“Уначы холадна, супрацоўнікі не ўсміхаюцца”

Ленінскі РАУС на Google Maps ацанілі на 3,3 бала, на Яндекс.Картах пакуль няма водгукаў.

“Иногда не до законов” я думаю что этим все сказано, но добавлю пару деталей. Хамское отношение, ноль реакции на жалобы как у рядового состава, так и у руководства. 12.08.2020 я был избит в этом РОВД лишь за свою гражданскую позицию. Встретимся в суде!” – напісаў шэсць месяцаў таму карыстальнік Уладзімір Родчанка.

Верагодна, гэта Уладзімір Родчанка — інжынер-праграміст «Godel Technologies». 12 жніўня яго збілі пасля таго, як ён з трыма знаёмымі стаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Пасля гэтага Родчанка трапіў у бальніцу.

"Персанал хамаваты, нумары не вельмі". Што пра ізалятары Гродна пішуць у водгуках на картах
Супрацоўнік Ленінскага РАУС распавядаў пра затрыманых іх блізкіх 25 кастрычніка. Фота: Алена Кавальчук

У судзе з супрацоўнікамі РАУС ён сапраўды сустрэўся – толькі судзілі тады самога айцішніка.

“Ночью холодно, сотрудники не улыбаются…..не рекомендую данное заведение,на Гая лучше”, – заключае карыстальнік, верагодна, з вопытам наведвання двух аб’ектаў.

Некаторыя карыстальнікі пакінулі водгукі і пад іншымі аб’ектамі, дзе працуюць супрацоўнікі міліцыі. Карыстальнікі ўспомнілі затрыманне цяжарнай жанчыны, збіццё і “адпіскі”.

Чытайце таксама: Гродненцам отказывают в возбуждении уголовных дел против силовиков. Почему все равно важно жаловаться на пытки