Людзі і справы

«Іншы раз сам іду ў цэх рабіць хачапуры». Грузін адкрыў у Гродне пякарню і стаў паважаным чалавекам

Элгуджу Манія ў Гродне многія ведаюць у твар. Больш за 20 гадоў ён трымае пякарню і пастаўляе на ўвесь горад грузінскія лавашы, хачапуры і іншыя мучныя вырабы. Акрамя гэтага, Элгуджа Гаджаевiч з’яўляецца заснавальнікам і старшынёй Гродзенскага грамадскага аб’яднання грузінаў. Як сям’я Манія пераехала з сонечнага Сухумі ў беларускі Гродна і адкрыла тут сваю справу, даведваўся карэспандэнт Hrodna.life.

Вайна прымусіла пераехаць у Гродна да брата

Доўгія гады сям’я Манія жыла ў Абхазіі, але ўсё змянілася ў 1992 годзе, калі там пачаўся этнічны канфлікт. Сам Элгуджа — грузін, а яго жонка — абхазка. Сям’я вымушана была пакінуць роднае месца і пераехаць у далёкую Беларусь.

«Усе з’язджалі. Я таксама вырашыў. Доўга не думаючы, выбраў на Беларусь, бо там жыў мой старэйшы брат Руслан. Ён калісьці служыў у войску ў Беларусі, ажаніўся на Святлане, якая родам са Шчучына. Жылі яны ў Гродне і туды я прывёз маму, жонку і траіх дзяцей», — кажа Элгуджа Гаджаевiч.

Элгуджа Гаджаевiч Манія прыехаў у Гродна ў 1993 годзе разам са сваёй сям’ёй

Хацеў вярнуцца, але пасля стаў працаваць у Гродне

Тады яшчэ малады мужчына думаў, што Гродна — толькі часовы пункт, што неўзабаве ён з сям’ёй вернецца на радзіму. Але час ішоў і вяртацца ўжо не было куды. Сямейны дом згарэў.

«Каля года я думаў толькі аб вяртанні дадому і нічога не мог рабіць. Але пасля я зразумеў, што не магу сядзець без справы, бо ў мяне была маладая сям’я, аб якой трэба было клапаціцца. Я стаў думаць, чым займацца ў Гродне. Па адукацыі я інжынер-тэхнолаг і на радзіме быў загадчыкам вытворчасці ў рэстаране. Пасля развалу Савецкага саюза ў Гродне я не мог спачатку гэтым займацца, бо часы былі цяжкія. Але з часам усё стала мяняцца ў лепшы бок».

ААН дапамог адкрыць сваю справу

Пасля года жыцця ў Гродне Элгуджа Гаджаевiч стаў цесна супрацоўнічаць з прадстаўніцтвам ААН па справах бежанцаў у Беларусі. Ён дамогся, каб у 1997 годзе ААН вылучыла яму грошы на ўласны праект.

«Каб адкрыць сваю справу ў Гродне, а таксама атрымаць на гэта грошы, трэба было сабраць мноства дакументаў, а таксама даказаць камісіі, што мая справа добрая і будзе развівацца. Мая пякарня гэта быў першы праект рэалізаваны ў Гродне з дапамогай ААН. На працу я браў і бежанцаў, і мясцовых. Адна дзяўчына ў мяне яшчэ працуе з самага заснавання».

Да 2000-га года пякарня працавала пры Аблспажыўсаюзе, але пасля аддзялілася — так паўстала фірма «БелаГрузія».

«Сёння нашы вырабы любяць і шануюць у Гродне, таму што мы ўсё робім з душой. Іншы раз я сам іду ў цэх і раблю хачапуры ці лаваш. Я прыхільнік якасці, так што заўсёды імкнуся прытрымлівацца маркі».

Вырабы пякарні Элгуджы Гаджаевiча. Іх можна набыць на рынках «Дзевятоўка» і «Скідзельскі»

Стварылi аб’яднанне грузінаў і грузінскі клас

Яшчэ ў канцы 1990-х Элгуджа Гаджаевiч заснаваў у Гродне грамадскае аб’яднанне грузінаў, якое стала пастаянным удзельнікам фестываля нацыянальных культур. Часта менавіта грузінскі подворак называюць самым цікавым і вясёлым на фестывалі.

Яшчэ да стварэння ўласнага праекта глава сям'і Манія, таксама пры падтрымцы ААН, адкрыў у гродзенскай школе № 9 грузінскі клас. Тры разы на тыдзень там праводзілі ўрокі мовы, літаратуры, гісторыі і геаграфіі Грузіі для дзяцей бежанцаў.

«У тыя гады яшчэ ў ніводнай школе горада не было камп’ютарнага класа, а мы, пры дапамозе спонсараў, здолелі яго стварыць. Дзякуючы ААН грузінскія дзеці ў Гродне працягнулі вывучаць родную мову. Таксама, сумесна з беларускімі дзецьмі, яны ездзілі адпачываць у розныя санаторыі. Мы трымаліся разам і стараліся рабіць усё для нашых суайчыннікаў. Пра нас некалькі разоў здымалі перадачы і фільмы», — узгадвае Элгуджа Гаджаевiч.

Гэта толькі малая частка дыпломаў, атрыманых Элгуджам Гаджаевiчам ад беларусках уладаў і ААН.

«Магчыма, калі-небудзь вярнуся ў Грузiю»

Прайшло ўжо 26 гадоў з моманту, калі сям’я Манія перехала ў Гродна. За гэты час дзеці Элгуджы Гаджаевiча атрымалі ў Беларусі вышэйшую адукацыю і сталі працаваць. Сын пераехаў у ЗША разам са сваёй сям’ёй і там чакае ў госці бацьку.

«Вельмi чакаю моманту, калі палячу ў ЗША. Там у мяне маленькі ўнук, з якім я штодня маю зносіны праз інтэрнэт. Мне падабаееца Беларусь. Дзякуючы гэтай краiне мы здолелі не толькі выжыць, але і адкрыць сваю справу, а таксама дапамагаць сваім суайчыннікам. У Беларусі добра, але кожнага грузіна заўсёды цягне на радзіму. Магчыма, калі-небудзь я туды вярнуся, але гэта ўжо будзе зусім іншая гісторыя».

Падзяліцца
Меткі: бізнесежа

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025