У Гродне пачаўся тэст аўтаматызаванага сэрвісу па арэндзе ровараў «Hutka». Ён працуе без станцый пракату, а паездку можна будзе пачаць і завяршыць у розных кропках горада. Першыя пяць ровараў з’явіліся ў Альшанцы.
Каманда праекта «Hutka» стварыла мабільны дадатак, распрацаваны разумны веласіпедны замак, закуплены антывандальныя ровары мінскага завода «Мотавела».
Адзін з аўтараў праекта — гродзенскі праграміст Антон Сямашка.
«Тэставанне мы пачалі з Альшанкі, таму што тут жывем і не хочацца ў цяперашняй сітуацыі лішні раз перасоўвацца далёка па горадзе, — кажа Антон Сямашка. — Для тэсту пакуль выставілі пяць ровараў. Яны будуць у асноўным каля крамаў, дзе ёсць велапаркоўкі. Паспрабаваць дадатак і ровары можа любы ахвочы — гэта ўсё бясплатна».
Адначасова з тэставаннем ровараў распрацоўшчыкі запусцілі сайт hutka.app. Зараз каб скарыстацца роварам карыстальнік павінен запісацца на тэст — распрацоўшчыкі вышлюць спасылку на дадатак. У ім на карце адлюструюцца паркоўкі з роварамі. Каб пачаць паездку, трэба ў дадатку ўвесці нумар ровара і атрымаць ПІН-код ад замка.
Для завяршэння дастаткова прыехаць на адну з парковак, адзначаных на карце, і закрыць замок.
Калі тэставанне пройдзе добра, то стваральнікі Hutka паставяць свае ровары ў цэнтры горада. Яны ўжо ўзгаднялі гэта з адміністрацыяй.
«Праект планаваўся як сацыяльны, ён запушчаны ў тым ліку за грошы мецэнатаў з конкурсу Social Weekend. Таму ўвесь прыбытак будзем адпраўляць на дабрачыннасць. Напрыклад, цікавыя праграмы па азеляненні горада», — кажа Антон Сямашка.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…