Людзі і справы

Пачаць бізнес і загаварыць па-італьянску. 10 новых магчымасцяў для гродзенскай моладзі

Новы вялікі праект HrodnaYouthHub аб’яднае і натхніць творчую і актыўную моладзь Гродна. Праграма стартуе у сакавіку і прапануе 10 новых магчымасцяў для развіцця. Вам 40 гадоў? Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнае, што вы — моладзь, таму час абраць самае смачнае з праграмы і далучыцца.

У чым сутнасць

Праграма HrodnaYouthHub можа стаць доўгатэрміновай, але разлічаная мінімум на 15 месяцаў і аніяк не звязаная з выбарамі 2020 года. Звязаная яна з жаданнем, каб гродзенская моладзь больш актыўна ўключалася ў жыццё грамадства і горада, а горад пабачыў, што можа стаць лепшым дзякуючы актыўнай моладзі. Дарэчы, у канцы 90-х Гродна быў лідарам у плане моладзевага руху ў Беларусі. Рада моладзевых арганізацый Гродзенскай вобласці, афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя, налічвала 27 арганізацый.

1. Мова для ўсіх

15 красавіка стартуюць сустрэчы Tandem Evening in Hrodna. Гэта магчымасць практыкаваць замежныя мовы і для тых, хто імі валодае добра, і для тых, хто мае нізкі ўзровень. Удзельнікі гуртуюцца паводле моваў, якія яны ведаюць і хочуць практыкаваць, мадэруе той, хто найлепш валодае мовай. На першую сустрэчу ўжо запланавана чатыры мовы: англійская, нямецкая, італьянская і польская з удзелам іх носьбітаў.

Фота: edustudio.by
Сустрэчы праходзяць у фармаце абмеркавання цікавых удзельнікам тэмаў: кіно, музыкі, чаго заўгодна. Гэта не моўныя курсы, а менавіта магчымасць папрактыкаваць гутарковую мову і пашырыць кола стасункаў.

25 сакавіка пачатак у 18.30 па адрасе вул. Будзеннага 48а-63. Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375 336 341 041 цi +375 292 920 181.

2. Youth CAN — Моладзь можа

Летась прайшоў спробны курс Youth CAN па развіцці прадпрымальніцкіх ініцыятыў, наймаладзейшаму ўдзельніку якога было 14 гадоў. Стала відавочна, што задума добрая: хлопцам і дзяўчатам у такім узросце ўжо цікава, як можна рэалізавацца ў жыцці. На курсе распрацоўвалі рэальныя бізнес-ідэі для стартапаў і кар’еры.

4 красавіка пройдзе першы з пяці аднадзённых трэнінгаў (агулам 30 гадзін), скончыцца курс у траўні. Могуць далучацца ўдзельнікі ад 16 да 35 гадоў. На кожным трэнінгу будзе прысутнічаць дзейсны паспяховы прадпрымальнік, які можа падзяліцца досведам і даць зваротную сувязь. Будуць раскрывацца і пытанні стварэння ўласнай справы, і псіхалагічная складовая, мэтапалаганне.

3. Цяпліца моладзевых ініцыятыў

15 красавіка пачнецца курс, прысвечаны развіццю ініцыятыў, але ўжо не прадпрымальніцкіх, а грамадскіх. З яго дапамогай можна будзе зразумець, як рэалізаваць свае карысныя задумы: дабрачынныя, валанцёрскія ды іншыя. Курс яшчэ ў распрацоўцы, да яго можна далучацца з парадамі і ідэямі, у якасці ментараў. Курс уключае 48 гадзін і завершыцца ў пачатку чэрвеня.

4. Сустрэчы з цікавымі асобамі

З траўня пачнецца цыкл адкрытых сустрэч з цікавымі для моладзі людзьмі: мастакамі, кінарэжысёрамі, дызайнерамі - кола неабмежаванае. Гэта могуць быць вядомыя гродзенцы або жыхары іншых гарадоў. Фармат таксама шырокі: ад творчых сустрэч і дыскусій да кінапаказаў. Пакуль арганізатары адкрытыя для прапаноў, каго хацелася б запрасіць і пачуць. У бліжэйшы час запусцяць апытанку.

5. Узаемная інтэграванасць людзей з інваліднасцю і без

У маі пачынае працу дыскусійны клуб «Крок насустрач». Яго ладзіць аднайменная інтэграцыйная група маладых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і без. Мэта супольнасці - разбурэнне стэрэатыпаў, якія ёсць у людзей з розным узроўнем фізічных магчымасцяў у адносінах адзін да аднаго і ўзаемаабмен ведамі і ўмецтвамі.

На сустрэчах можна будзе абмеркаваць і дзейнасць клуба, і пытанні, якія хвалююць людзей з інваліднасцю, як іх вырашаць, будуць уздымацца стэрэатыпы, з гэтым звязаныя. Але тэматыка дыскусій гэтым не абмяжуецца. Клуб — моладзевы, і маладыя людзі з інваліднасцю — толькі частка гэтай праслойкі грамадства, актуальныя пытанні якой там і будуць уздымаць. Першыя сустрэчы пройдуць вясной, працяг будзе восенню, жорсткай перыядычнасці пакуль няма.

6. Інклюзіўная школа

Школа разлічаная на 12−15 чалавек, заняткі пачнуцца з ліпеня. Найперш яна для актывістаў, якія працуюць з людзьмі з інваліднасцю. Для іх гэта магчымасць навучыцца працаваць у камандзе, планаваць сваю дзейнасць і акцыі.

7. Летняя школа журналістыкі і фактчэкінгу

Летам тры дні будзе працаваць школа журналістыкі і фактчэкінгу. Пакуль вядома мала падрабязнасцяў, больш інфармацыі неўзабаве з’явіцца ў сацыяльных сетках праекта.

8. Hrodna Idea Lab — Адкрытая гарадская майстэрня

На самы канец 2020 года запланавана адкрытая гарадская майстэрня накшталт хакатону па генерацыі і распрацоўцы моладзевых праектаў. Гэта будзе безупынны працэс у фармаце 24 гадзін (або двух дзён па 12 гадзін працы), маладыя людзі змогуць папрацаваць са сваімі ідэямі з дапамогай ментараў у экспрэс-фармаце.

9. Конкурс падтрымкі моладзевых ініцыятыў

Таксама ў канцы года пройдзе конкурс для моладзевых ініцыятыў: любая ініцыятыва можа падаць заяўку і атрымаць падтрымку для сваіх акцый ці маленькіх праектаў. У журы конкурсу будуць не толькі ўдзельнікі каманды HrodnaYouthHub, але і прадстаўнікі іншых гродзенскіх арганізацый.

10. Форум

Праз год, вясной 2021, пройдзе форум, на якім прадставяць найлепшыя і найцікавейшыя з ініцыятыў, што былі распрацаваныя цягам года ў межах праекта. Паўдзельнічаць могуць і іншыя моладзевыя арганізацыі і актывісты.

Інфармацыя пра моладзевыя ініцыятывы і курсы будзе з’яўляцца на сайце Hrodna.life, у facebook-суполцы HrodnaYouthHub і telegram-канале «Hrodna Meetups для котиков». Да праекту можна далучацца і ў якасці ўдзельнікаў, і ў якасці ментараў. Як кажа Лана Руднік, адна з арганізатарак праекта, яшчэ ніхто не шкадаваў пра ўдзел у іх праграмах.

Арганізатары HrodnaYouthHub — заснавальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (існуе ў Гродне з 2010 года, першая такога кшталту ў Беларусі) і «Цэнтр Трэці Сектар» (існуе з 1997 года, займаецца адукацыяй і падтрымкай грамадскіх ініцыятыў) у партнёрстве з арганізацыяй «Крок насустрач» і парталам Hrodna.life.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024