Мінулымі выходнымі, 2 верасня, журналісты Hrodna.life праехалі па наберажнай Нёмана і абмеркавалі удзел у акцыі ВелаГродна «Делавы веласіпед». Пакатушкі сумясцілі з абмеркаваннем зменаў у велаінфраструктуры горада і атрымалася першая ў гісторыі нашага медыя велапланёрка.

Найбольш вядомы раварыст з нашай рэдакцыі, канечне, Руслан Кулевіч. Ён накручвае за год тысячы кіламетраў, і ўсе — па справе. Менавіта ровар дапамагае Руслану адшукаць цікавыя гісторыі на вуліцах Гродна.

[irp posts="60 787″ name=""Руслан — гэта ровар". Як журналіст Hrodna.life збірае самыя гарачыя навіны Гродна (Відэа)"]

Але ў рэдакцыі не толькі ён сябруе з роварам. Уладзімір Аплевіч, Ірына Новік, Марыя Кучмэйна і Воля Новік таксама могуць пакруціць педалі. Праўда, яны карыстаюцца роварам не так часта як Руслан.

youtu.be/juh-HF_Ojdk

Каб паўдзельнічаць у велапланёрцы Уладзіміру Аплевічу прышлося праехаць 12 кіламетраў - ад Зарыцы да Гродна і абратна. Затое Уладзімір на ўласныя вочы пабачыў змены ў дарожнай інфраструктуры. Зараз яна стала больш прыязнай для раварыстаў. Ад Зарыцы да Гродна з’явілася веласцежка, а на вуліцы Горкага панізілі бардзюры.

Hrodna.life зладзіў велапланёрку ў падтрымку ацыі “Дзелавы веласіпед”

Марыя Кучмэйна і Ірына Новік распавялі, што велапланёрка стала іх першым выездам на пакатушкі ў сёлетнім сезоне. Але — лепш позна, чым ніколі!

Hrodna.life зладзіў велапланёрку ў падтрымку ацыі “Дзелавы веласіпед”

Воля Новік карыстаецца роварам значна часцей. І хоць гэтым разам не змагла пракаціцца, прышла падтрымаць калегаў. Яна расказала, што калі яшчэ падлеткам каталася на ровары, склала для сябе умоўную мапу прыязных для падлетка-раварыста месцаў.

Hrodna.life зладзіў велапланёрку ў падтрымку ацыі “Дзелавы веласіпед”

Са словаў Волі, ведаючы, дзе ў горадзе ёсць калонкі, каб набраць вады, ці дзе растуць бясхозныя яблыні ці слівы, яны з сябрамі часта праводзілі на ровары дні напралёт.

Hrodna.life зладзіў велапланёрку ў падтрымку ацыі “Дзелавы веласіпед”

Падчас пакатушак мы адзначылі, што былі далёка не адзінымі раварыстамі на наберажнай Нёмана. Апроч звычайных раварыстаў нам сустрэлася нават пара на экзатычным ровары тандэме. Сябры, вы крутыя! Адгукніцеся, мы пра вас напішам.

Hrodna.life зладзіў велапланёрку ў падтрымку ацыі “Дзелавы веласіпед”

Здымкамі з велапланёркі мы распачынаем сваю падтрымку акцыі «Делавы веласіпед» і ўступаем ў канкурэнтную барацьбу за магчымасць стаць самай веласяброўскай рэдакцыяй горада. Дзякуй ВелаГродна за натхненне і матывацыю! А хто яшчэ не круціў педалі па справе — далучайцеся да акцыі. Яна доўжыцця да 15 верасня!

[irp posts="78 057″ name=""Круці па справе": Самую прыязную да ровараў арганізацыю вызначаць у Гродне"]