Хуткая ежа найбольш запатрабавана летам, калі надвор’е такое добрае, што не хочацца губляць час на харчаванне ў памяшканні. Самая запатрабаваная вулічная ежа – бургеры. Мы купілі пяць бургераў у самым цэнтры горада, у месцах, дзе любяць шпацыраваць гродзенцы і турысты. Пабыць бургер-экспертам мы запрасілі Андрэя Грушынава, менеджара аднаго з гродзенскіх бараў, аўтара шматлікіх “крафтавых” рэцэптаў і аднаго з першых, хто пачаў гатаваць бургеры ў Гродне.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Для сляпой дэгустацыі мы набылі ў розных месцах пяць бургераў

Ідэальны бургер – развагі перад стартам

“Найперш у бургера мае быць класная булка. І чым яна больш свежая, тым лепш. Таксама мастхэв для класічнага бургера гэта ялавічына. Лепш, каб выкарыстоўвалася ахалоджанае, а не замарожанае мяса. Абавязковым складнікам бургера павінен быць салат. І зусім немагчыма ўявіць сабе бургер без соўса, каторы тым лепшы, чым бліжэйшы да натуральнага”, – такое апісанне бургераў даў Андрэй перад дэгустацыяй.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Перад пачаткам сляпой дэгустацыі Андрэй Грушынаў разважае аб ідэальным бургеры

Тэставаць бургеры Андрэй пачаў у зваротным парадку.

Таму першым паспрабаваў бургер №5

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер №5 – шмат соўса і маянэза, а катлета па колеры мала адрозніваецца ад булкі

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

 

 

“Вельмі дзіўна.. нейкая рыба? Можа курыца? Не разабраць смак, і фактура ў мяса нейкая не мясная. Увогуле, тут столькі маянэзу і кетчупу, што астатнія смакі амаль немагчыма разлічыць. Булка чамусці мае сляды ад грыля. Гэта дзіўна, павінна быць уласная румяная скарыначка. Пакаштаваўшы, скажу, што такі бургер я б ніколі не купіў. Прынамсі, другі раз – дакладна”.

 

 

 


Наступным на тэст пайшоў бургер № 4

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Калі раскрыць бургер №4 то ўбачым, што катлета бледнаватая, не надта падобная да ялавічыны

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

 

 

“Тут ёсць сыр, агуркі марынаваныя, салацік, булка мягкая. Калі шчыра, катлета – не зусім смачная. У асноўным смак дае сыр. Больш-менш нармальна”.

 

 

 

 


Чарга дайшла да бургера №3

Гэта маленькі бургер, у рэстаране такія называюць бэбі-бургерамі. Гэта зручна, бо дае магчымасць паменшыць кошт.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Знутры бургер №3 выглядае так – ёсць гарчыца, соўс, гурок у якасці салата і катлета

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

 

 

“О, ёсць гарчыца! У  катлеты адразу адчуваецца смак ялавічыны. Булачка знутры абсмажана, гэта дае прыемны смак. Яшчэ тут выкарысталі соўс-барбекю. Напэўна, гэта бургер з нейкага сеткавага рэстаранчыка, бо смак такі “тыповы”.

 

 

 


Наступным тэставалі бургер №2

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Вось што можна пабачыць, калі зазірнуць усярэдзіну бургера №2. Булачка падпечана знутры, салат з двух складнікаў, соўс і гарчыца

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

 

 

“Гэты бургер таксама з нейкай сеткі.Па смаку вельмі падобны да папярэдняга. Катлета мае добры смак, булка абсмажана знутры. На мой густ, гэта самы лепшы бургер з тых, што пакуль давялося тут пакаштаваць”.

 

 

 

 


Апошнім эксперт пакаштаваў бургер №1

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Малавата соўса – кажа эксперт пра змесціва бургера №1

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі

 

 

“Тут булка сухаватая і мала соўса. Праз гэта бургеру не хапае сакавітасці. Гуркі марынаваныя, смак – на аматара. Мяса выглядае бледным”.

 

 

А зараз адкрываем карты:

Бургер №2, што атрымаў найвышэйшую адзнаку, мы набылі ў ПарКінгу на вуліцы Ажэшкі за 1 рубель 70 капеек.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер з гэтага павільёна эксперт прызнаў найбольш смачным з пяці прапанаваных.
Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Перакусіць бургерам з ПарКінгу можна за 1,7 рубля

Той бургер, набываць каторы эксперт не раіць, №5, нам прадалі ў кафетэрыі магазіна “Ратушны”, на Савецкай плошчы. Ён каштаваў 2 рублі 60 капеек.

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
У кафетэрыі “Ратушнага” лепш набыць нешта іншае, а не бургер

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер з кафетэрыя магазіна “Ратушны” каштуе 2,6 рублі

 

За астатнімі нумарамі хаваліся наступныя вытворцы:

№1 “Колобки”, кошт  – 2 рублі 19 капеек

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
“Колобки” ёсць не толькі ў парку Жылібера, але тэставы бургер мы купілі тут

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер у “Калабках” абыдзецца ў 2,19 рублі

 

№3 “Бургер Кінг”, кошт  – 1 рубель 60 капеек

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Калі вы не ведаеце, дзе знаходзіцца “БургерКінг”, то азірніцеся, злавіце першае дзіця ў папяровай кароне і запытайцеся. Вам скажуць, што гэта на вуліцы Савецкай

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Кошт бургера з “Бургеркінга” – 1,6 рубля

№4 “Раскоша” (кафетэрый) – 3 рублі 32 капейкі

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Праз гэты ўваход можна патрапіць у “Раскошу”. Далей ёсць двое дзвярэй. Каб набыць гатовы бургер, трэба ісці ў левыя, дзе кафетэрый

 

Пяць гродзенскіх бургераў: эксперт пакаштаваў вулічны фаст-фуд на сляпой дэгустацыі
Бургер тут абыдзецца ў 3,32 рублі. За тое ён вялікі, са свежым салатам і сырам

Заўвага ад эксперта

Вызначыць нейкі пэўны час ці адзіную нагоду з’есці бургер зараз немагчыма, лічыць Андрэй Грушынаў. “Гэта можа быць хуткі перакус, і сняданак, і абед. Можа толькі для вячэры не надта пасуе. У мяне таксама быў перыяд у жыцці, калі купляў бургеры амаль штодня ідучы на працу, бо снедаць дома не паспяваў. Гэта ўніверсальная ежа і зараз для многіх такое харчаванне робіцца ладам жыцця”.

Што да шкоднасці ці карыснасці бургераў, то і тут адназначнага адказу няма. Дакладней, немагчыма адказваць за ўсе бургеры агулам. “Калі ў кафэ не выкарыстоўваць паўфабрыкаты, самі гатуюць соўсы, пякуць булкі, робяць катлеты са свежага мяса і дадюць зеляніну, то атрымліваецца цалкам здаровая ежа. А калі гатуюць па-іншаму, то можна атрымаць на выхадзе вельмі шкоднае спалучэнне складнікаў”.