Людзі і справы

На Маркса з’явіцца бюджэтны хостэл «Kip Town» — самы маленькі ў Гродне

У пачатку студзеня 2018 у Гродне пачне працу новы хостэл пад назвай «Kip Town». Ён зусім невялікі - разлічаны ўсяго на 10 чалавек. Hrodna.life сустрэўся з уладальнікамі напярэдадні адкрыцця.

Ідэя адкрыць хостел з’явілася ў маладой сямейнай пары Мікалая і Інгі пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка падпісаў першы ўказ пра бязвізавы ўезд у Гродна. Бюджэтную гасцініцу хацелі адкрыць яшчэ вясной 2017 года, але з-за бюракратычных затрымак адкрыццё прыйшлося адкласці.

«Ніша практычна была не занятая, можна было спакойна адкрываць сваю справу, — распавядае Мікалай. — На той момант у Гродне быў толькі адзін хостэл і гасцініцы, а турысты, якія прыязджалі, мелі патрэбу ў месцах для начлегу. Таму мы і паспрабавалі з жонкай адкрыць свой хостэл. Можна сказаць, вырашылі быць карыснымі гораду».

«Прыйшлося звяртацца наўпрост да мэра»

Распрацоўкай дызайну хостэла і рамонтам памяшканняў займаўся Мікалай разам з жонкай і сябрамі. У меркаваны бюджэт сям’я не ўклалася, бо ў працэсе стала з’яўляцца шмат непрадбачаных выдаткаў.

«Я па адукацыі эканаміст. Перад тым як заняцца хостэлам, склаў бізнес-план. Але па ходзе паўсталі цяжкасці. Мы планавалі адкрыцца ў маі. Але некаторыя інстанцыі, праз якія нам трэба было праходзіць, не ведалі, што такое хостэл і справа стала буксаваць. Прыйшлося звяртацца наўпрост да Мечыслава Гоя [старшыня Гродзенскага гарвыканкама — рэд.], які не раз казаў, што горад мае патрэбу ў гасцініцах. Ён нас прыняў, падтрымаў і даў прамое ўказанне кіраўнікам вырашыць нашы пытанні за тыдзень. За гэта яму велізарны дзякуй!»

«Не працавалі, але з вясны плацілі арэнду»

Мікалай адзначае, што прэзідэнт краіны даў выразна зразумець: прыватную ініцыятыву трэба не толькі заахвочваць, але і падтрымліваць на ўсіх узроўнях.

«Службы, якія павінны дапамагаць, наадварот усё ўскладняюць, бо не ведаюць, як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, якім нормамі і дакументамі кіравацца. З-за гэтага мы з сакавіка плацілі арэнду і крэдыты, але не працавалі. А для маладой сям'і, якая пачынае свой бізнес, гэта сур’ёзныя страты. Зараз, калі мы ведаем усе нюансы, магчыма, адкрылі б сваю ўстанову за тры месяцы і не чакалі б адказаў ад розных інстанцый».

«Цана будзе даступнай для ўсіх»

Новы хостэл разлічаны на невялікія групы і адзіночных турыстаў. Цана за ложка-месца — каля 15 рублёў, а для груп можа быць яшчэ танней. Пяць двухузроўневых ложкаў знаходзяцца ў адным вялікім пакоі.

«Мы спецыяльна падбіралі месца ў цэнтры горада, каб гасцям было зручна арыентавацца. Усярэдзіне ўсё прыдумалі і зрабілі самі, нам хацелася, каб было ўсё па-хатняму, ніякай абстаноўкі інтэрната або бальнічнай палаты. Гэта ўлічвалася і ў афармленні пакояў, і пры выбары колераў бялізны, і ў дэкаратыўным аздабленні, і нават у кававых кубках — усё як для сябе.

Хостэл у нас самы маленькі ў горадзе, але бюджэтны і ўтульны. Назву „Kip town“ прыдумала жонка, гэта можна перавесці як „кip“ — сонны, „town“ — гарадок».

Кожны ложак у хостэле завешваецца фіранкамі

Калі будуць турысты, то працы хопіць усім

Што тычыцца канкурэнцыі, то ў новым хостеле да яе ставяцца нармальна. За некалькі метраў ад «Kip Town» нядаўна адкрыўся хостэл «Сарматыя», трохі далей ужо пару гадоў працуе «Хэлоў Гродна».

«Калі горад і далей будзе прыцягваць да сябе турыстаў, то працы хопіць усім. Мы ж разлічваем не толькі на гасцей з іншых краін,
але і на беларусаў, якія таксама любяць падарожнічаць па сваёй краіне».

[irp posts="44 821″ name="У Гродне адкрыўся хостэл «Сарматыя». У 2018 годзе адкрыюцца яшчэ тры хостэлы"]

Хостел находится по адресу: улица Карла Маркса, 11 (второй этаж)


Во время проведения различных видов строительных работ необходимо использование разной техники. Но совсем не обязательно все приобретать, ведь можно взять в аренду на сайте https://express-tehbud.com/arenda-spetstekhniki. Аренда спецтехники не требует специального обслуживания, технических осмотров и места хранения, тем самым вы экономите ваши средства.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025