Людзі і справы

Перформанс, музыка і дэфіле. Дзіцячы хоспіс робіць дабрачыннасць модным трэндам Гродна

У фармаце перформансу адного дня 3 сакавіка прайшла прэзентацыя калекцыі адзення ад дзіцячага хоспіса. Імпрэза адбылася ў нядаўна адрэстаўраванай камяніцы на Гараднічанскай, 23. У хуткім часе ў будынку будзе працаваць офісны цэнтр, але на адзін вечар прастора стала сцэнай для дабрачыннай вечарыны з перформансам, інтэрактыўнай выставай, канцэртам і модным паказам.

Меркаваннем кіраўнічкі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка, менавіта такі падыход да дабрачыннасці зараз запатрабаваны ў Гродне.

«Дабрачыннасць змяняецца і будзе змяняцца. Зараз дабрачыннасць — гэта частка культуры. Раней людзі маглі проста ахвяраваць і заплаціць, а сёння хочуць быць часткай культурнага працэса. Дабрачыннасць — гэта пра аб’яднання рэсурсаў, пра аб’яднанне зацікаўленых людзей».

Калі раней дабрачыннасць была ў асноўным магчымасццю падтрымаць іншага, то зараз яна грунтуецца на патрэбах грамадства. Людзі хочуць удзельнічаць у адукацыйных імпрэзах, цікавяцца сучасным мастацтвам, хочуць знаёміцца з ініцыятыўнымі асобамі, што жывуць побач.

«Наш сёняшні перформанс — таму прыклад, кажа Вялічка. — Хацелася б, каб і надалей дабрачыннасць грунтавалася на тых запытах і патрэбах, што сёння ёсць у гарадзенцаў.

Дарэчы, прэзентаваныя на імпрэзе рэчы можна набыць. Цішоткі і торбы з брэндам дзіцячага хоспіса можна атрымаць за ахвяраванне ўжо зараз. Адзенне з ленейкі коска таксама хутка паступіць у продаж. Набыць яго можна будзе праз анлайн-пляцоўку, якая зараз у распрацоўцы.

«Ва ўсім свеце дабрачыннасць вучыцца на зарабляць на сябе самастойна. Мы таксама ствараем сацыяльнае прадпрыемства і будзем выпускаць брэндавае адзенне з сімволікай горада».

Гэта, на думку Вольгі Вялічка, дасць гродзенцам і гасцям горада зручную магчымасць атрымаць рэч, звязаную з гісторыяй Гродна.

Цікава, што прастора, у каторай праходзіла прэзентацыя, гістарычна звязана з ідэям дабрачыннаці і лекарскай дапамогі. У розныя гады тут мясцілася гарадская лякарня, сталоўка для беспрытульных і нават … хоспіс. У ХІХ стагоддзі камяніцу сталі называць Домам лекара.

Дызайнерка Ірына Варкулевіч, што працавала над калекцыяй «Коска», займалася таксама распрацоўкай інтэр'ераў адрэстаўраванага будынка. «Гэта вельмі добры прыклад рэканструкцыі і мне заставалася толькі дапасаваць да гістарычнага будынка сучасныя інтэр'ерныя рашэнні».

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025