Перад пакупкай гаражных брамаў нашы героі ў першую чаргу раіліся са знаёмымі, якія купілі іх раней. А потым самі станавіліся экспертамі эксплуатацыі і расказвалі сябрам аб магчымасцях сваіх мадэляў брам і дзвярэй Хёрманн. У іх знайшлося шмат прыемных сюрпрызаў, аб якіх нават не ведалі, калі куплялі.
Шчасце хоча цішыні
Дзяніс любіць рыбалку. Пару разоў у месяц ён устае ў пяць раніцы, каб паехаць на возера з вудамі. Імкнецца ўсё рабіць ціха, каб не абудзіць хатніх. Калі ён з’яжджае, гаражная брама адкрываецца і зачыняецца «не гучней, чым калі б муха праляцела».
Браму ад Хёрманн Дзяніс купіў пяць гадоў таму. «Выбіраў для сябе. Можна было і танней знайсці, але спыніўся на варотах Хёрманн. Ведаеце, ёсць такое народнае меркаванне, што „зроблена ў Германіі“ гэта ўжо гарантыя якасці, што гэта надзейна», — кажа Дзяніс.
Купля брамы прыйшлася на восень, калі сезон рамонтаў і будаўнічых работ падыходзіў да канца.
Так што Дзянісу пашанцавала — у Хёрманна былі зніжкі. «Усе адно да аднаго склалася. Купіў добрую, якасную рэч і не пераплаціў. Атрымалася нават танней, чым думаў».
Парадавала, што можна было выбраць колер, каб добра спалучаўся з фасадам. Больш за ўсё спадабаўся «антрацыт»: «Брама вонкавыя, на вуліцу выходзіць. Хацелася, каб добра глядзелася. Гэты колер някідкі і нямаркі. Тое што трэба».
За пяць гадоў эксплуатацыі звяртацца ў сэрвіс для рамонту не прыйшлося ні разу. «Нават батарэйку на пульце яшчэ не мяняў, — смяецца Дзяніс. — Аўтаматыка надзейная. Адчыняеш з кнопкі, заязджаеш, а там адразу падсвятленне ўключаецца. Нібы дробязь, пры пакупцы на гэта нават увагі не звярнуў. Толькі потым зразумеў, як гэта зручна».
У Дзяніса свой бізнес па пастаўцы светлавога абсталявання, так што ў тэхніцы ён разбіраецца. Але, перш чым купіць раіўся са знаёмымі, якія раней шукалі такія рэчы. «Першым браму Хёрманн купіў мой сябар, — распавядае Дзяніс. — Калі я сабе выбіраў, то прыслухаўся да яго рэкамендацый. А цяпер у паловы нашых знаёмых брамы Хёрманн. Вось на мінулым тыдні яшчэ адзін сусед тэлефанаваў, пытаўся, дзе такую купіць».
У жыцці павінны заставацца простыя рэчы
Іван Захар — інжынер-электронік, усё жыццё займаецца камп’ютарамі. Стаўку на новыя тэхналогіі ён зрабіў яшчэ тады, «калі камп’ютары былі вялікімі», а мікрапрацэсары Intel — дзівоцтвам. Кажа, што разліку ў выбары было няшмат, проста рабіў што падабалася. І браму для гаража ў новым доме таксама выбраў тую, што спадабалася.
«Калі будаваў дом, яшчэ можна было прывозіць многія будматэрыялы з Польшчы, мог бы і браму там купіць, але нічога не спадабалася. А ў Гродне ўбачыў Хёрманн і адразу спадабалася. Адразу было відаць — якасная рэч. Не такая, што спачатку блішчыць, а потым развальваецца. Цяпер ёй амаль 20 гадоў, а яна выглядае, як новая. Адчыняем-зачыняем мінімум чатыры разы кожны дзень, калі на працу і з працы едзем. І ніякіх пытанняў».
Мантавалі браму спецыялісты, бо гэта не тая рэч, дзе можна з падыходам «сам пан скляпаў» падыходзіць, жартуе Іван. «У мяне не тыпавая канструкцыя была на той час — нізкі профіль. Значыць, вельмі маленькая адлегласць ад столі да брамы. Змантавалі выдатна. Працуюць, як новыя, ні разу не ламаліся. Толькі раз за 20 гадоў запрашаў тэхабслугоўванне зрабіць, для прафілактыкі».Іван абраў для сябе браму без дыстанцыйнага кіравання: «Хацеў потым яшчэ маторчык паставіць, але так і не сабраўся. Рукамі браму адчыняю-зачыняю. Падумаў, навошта ўсё аўтаматызаваць? І так сяджу за камп’ютарам цэлымі днямі. Мне тут хапае новых тэхналогій. Павінны ж заставацца ў жыцці нейкія простыя рэчы. Прайсціся пару крокаў не зашкодзіць. Прывык ужо, нават рытуалам нейкім стала».
www.youtube.com/watch?v=1Kq8PenQVvY&feature=youtu.be
І правільнае «плясь» !
Яшчэ Івану вельмі падабаецца гук, з якім зачыняецца брама. «Калісьці чытаў, што канструктары аўтамабіляў надаюць гэтаму шмат увагі, таму што гэты гук робіць на пакупніка моцнае ўражанне. Калі гук „правільны“, значыць канструкцыя добрая. Для мяне гэтае „плясь“ ад Хёрманна ўжо родным стала. Ад часу гук не мяняецца, а я люблю пастаянства. Калі спадабалася нешта, то не хочацца пераменаў. Вароты Хёрманн — з такіх рэчаў. Стрыманая класіка, якая заўсёды сучасная».
Лепш пару лішніх хвілін правесці з сям’ёй
Калі Павал Карпач едзе дадому пасля працы, спяшаецца хутчэй сустрэцца з сынамі: 5-гадовым Мікітам і 2-гадовым Марцінам. Таму для сваёй гаражнай брамы Хёрманн ён папрасіў павысіць хуткасць адкрыцця: «Усталявалі дадатковыя датчыкі. Цяпер пад’язджаеш да дома, націскаеш кнопку і пакуль едзеш да гаража, там ужо цалкам адкрытая брама. Чым тармазіць і чакаць, лепш правесці пару лішніх хвілін з сям’ёй».
Спачатку Павел абраў гаражную браму Хёрманн з мінімальнай колькасцю функцый. А потым, прызнаецца, захацелася большага. Аказалася, пад усе яго запыты ў Хёрманн ёсць дапаўненні. Цяпер калі ў доме знікае святло, то на гаражную браму яшчэ суткі падаецца электрычнасць ад незалежнага акумулятара. У такой сітуацыі машына не апынецца заблакаванай у гаражы.
Брама ў двор зараз не закрыецца, калі аўтамабіль спыніўся на ўездзе — там усталявалі дадатковыя фотаэлементы кантролю. «У Хёрманн вельмі добрыя мантажнікі і наладчыкі. Што б не захацеў - прыедуць, разбяруцца і зробяць. Адчуваю, што мяне як кліента яны шануюць».
З пультам справіцца нават дзіця
Пульт кіравання ад гаражнай брамы такі зручны, што з ім ужо навучыўся спраўляцца старэйшы сын. «У дзяцей у гаражы транспартных сродкаў больш, чым у дарослых — ровары, самакаты, маленькія машынкі. Мікіта часта сам туды ходзіць і Марціну дапамагае, калі трэба. Кіраванне брамай з пульта ён ужо асвоіў».
Павел кіруе кампаніяй, якая, сярод іншага, займаецца і будаўніцтвам. «У сваім бізнесе таксама сутыкаюся з сітуацыяй, калі можна купіць што-небудзь танней, але ведаю, што яно праслужыць менш. Калі палічыць, то купля якаснай дарагой рэчы часта дазваляе зэканоміць».
Для свайго дома Павел зараз прыглядае новыя дзверы. Кажа, што па пакупку зноў пойдзе ў Хёрманн. «Надзейныя рэчы — гэта клопат пра сям’ю, а трэнд на якасць ніколі не выйдзе з моды».
Адрас крамы ў Гродне:
вул. Азёрская шаша 14
+375 (29) 6 591 797
+375 (152) 966 905
ИООО «ХЁРМАНН Бел»
УНП 191 698 972