Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі падзяліўся думкамі пра рэканструкцыю Старого замка ў Гродне. Хоць будаўнічыя працы на замкавай гары прынята крытыкаваць, ён лічыць іх нармальнымі.
На Старым замку працягваецца рэканструкцыя — працы ў межах першай чаргі плануюць завяршыць да лета. Ужо можна зразумець, як будзе выглядаць камяніца, уязная вежа і іншыя аб’екты.
«Я не бачу ніякіх праблем. Захаваны ўсе аўтэнтычныя часткі. Нічога не зруйнавалі, апроч галерэі. Спецыялісты сцвярджаюць, што там былі слабыя падмуркі. Гэта адзіны спрэчны момант. У астатнім на 90% тыя ж сцены захавалі.
Так, наверх нешта наставілі. Калі нам не спадабаецца, мы гэта прыбяром у будучыні. Гэтыя работы кансервуюць аўтэнтычныя падмуркі, наводзіцца парадак. Я ўжо не кажу, што там [ля замку, дзе бачныя руіны часоў Вітаўта — рэд.] адбывалася пасля 1980-х, пасля раскопак. І зразумела чаму абваліліся тыя аркі [маюцца на ўвазе аркі, раскапаныя ў часе археалагічных даследаванняў і пакінутыя без кансервацыі - рэд.].
Усё астатняе стаіць, археалагічны слой не парушаны, пакоі дзе памёр Стэфан Баторы засталіся. Інтэр'еры былі знішчаны яшчэ за расійскім часам. Можна спрачацца пра густ: падабаецца гэта зграфіта, не падабаецца. Было яно такое, ці не. У любым выпадку, можна замазаць. Гэта не праблема. Але яшчэ раз паўтаруся — аўтэнтычныя муры ўсе захаваліся".
Сяргей Харэўскі працаваў у 1980-я гады ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». Па працы шмат прыяджаў у Гродна, таму з многімі гістарычнымі аб’ектамі добра знаёмы. Зараз ён працуе выкладчыкам Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта ў Вільні.
«Спрэчкі па замку могуць цягнуцца гадоў 20, пакуль не ўпадзе тое, што стаіць. Трэба было нешта рабіць, гэта было заўважна не толькі спецыялістам. Таму я разглядаю ў пэўным сэнсе рамантычна ўсе гэтыя працы, бо не хапае дакументацыі. Нічога не рабіць нельга. Усё роўна трэба нешта рабіць і неадкладна.
Добра, што сёння ёсць тыя, хто крытыкуе замак. Яны тым самым дапамагаюць і выпраўляюць. Што датычыцца метадалагічных пралікаў, то і ў тых, хто зараз працуе на замку, і тых, хто крытыкуе, няма усёй паўнаты іканаграфіі. Мікола Волкаў - гэта мой студэнт. Я пільна сачу за ім. Я на яго баку ў спорах. Але трэба разумець, што і ён сам не мае паўнаты дакументацыі па замку".
Мастацтвазнаўца выказаўся і пра купал на брамнай вежы, які шмат хто абмяркоўвае.
«На двух іканаграфіях ёсць такога характара купал. Гэта не рэдкасць для паўднёвай часткі Польшчы, Чэхіі, Баварыі ці Аўстрыі. У 16 стагодзі былі купалы з такімі формамі. Колер, можа быць, мог быць іншы. Але трэба разумець, што зараз 21 стагодзе і можна знайсці спонсара, каб у любы момант памяняць бляху на медзь. Гэта не прадмет для дыскусіі.
Выклікае пытанні ўжыванне новых матэрыялаў - сілікатнай цэглы і цэменту. Тэхналагічна гэта няправільна. Так рабіць нельга. Чаму? Таму што яны маюць высокую гіграскапічнасць. Гэта ў будучыні можа толькі нашкодзіць аўтэнтычным мурам".
Сяргей Харэйскі лічыць, што для Гродна і для краіны агулам рэканструкцыя Старога замка — добры крок. У будучыні ўсе ад гэтага толькі выйграюць.
«Нічога кашмарнага я не бачу. Спадзяюся, там будзе добры музей. Зараз сур’ёзных праблем я не бачу. Стары замак рэканструююць, павышаецца каштоўнасць аб’екта ў вачах людзей і гэта самае галоўнае. Значэнне гэтага аб’екта павысіцца ў вачах гродзенцаў, аўтэнтычная прывабнасць павысіцца, а таксама прыцягальнасць для турыстаў. Помнікі архітэктуры якія мы маем, яны ўсе змяняліся з часам. Няма нічога аўтэнтычнага і няма тых аб’ектаў, якія не змяняліся. Гэта непазбежна».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…