Спадчына

В — Вітаўт. 5 Фактаў з жыцця гродзенскага князя, які пры жыцці стаў Вялікім

Прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вонкавымі ворагамі. Зрабіў Гродна другой сталіцай вялікай дзяржавы. Пашырыў межы дзяржавы да самых буйных у Еўропе. Усё гэта — пра князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта у новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Князь Вітаўт нарадзіўся каля 1350 года ў Троках у сям'і князя Кейстута і былой паганскай жрыцы Біруты. З дзяцінства Вітаўта выхоўвалі ваяром. Ужо ў 13 гадоў будучы князь удзельнічаў у баявым паходзе супраць крыжакоў. Малюнак: Ігар Варкулевіч

1. Зрабіў Гродна другой сталіцай ВКЛ

Гродзенскае княства Вітаўт атрымаў ад свайго бацькі Кейстута ў 1374 годзе. У барацьбе са стрыечным братам Ягайлам за ўладу ў ВКЛ, гродзенцы падтрымалі Вітаўта. У выніку перамоваў двух князёў у 1384 годзе Гродна стаў другой сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

2. Перабудаваў замак у непрыступную рэзідэнцыю

Гродзенскі замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта. У 1398 годзе замест драўлянага дзядзінца князь збудаваў каменны гатычны замак з пяццю вежамі. Крутая гара і высокія сцены замка павялічылі непрыступнасць пабудовы для крыжакоў. Тут Вітаўт збіраў сваё войска перад паходам на Грунвальд у 1410 годзе, а праз шэсць гадоў адсвяткаваў сваё вяселле з трэцяй жонкай — княгіняй Уллянай Гальшанскай.

Менавіта пры Вітаўце Гродзенскае княства стала адным з самых развітых у эканамічным і культурным плане.

3. Стаў вялікім пры жыцці

Вітаўт стаў Вялікім князем яшчэ пры жыцці. Падчас яго княжання Вялікае Княства Літоўскае стала самай буйной дзяржавай на тэрыторыі Еўропы. У 1395 годзе да ВКЛ быў далучаны Смаленск. Пасля вайны з Маскоўскім княствам у 1408 годзе мяжа пралягла па рэках Угра і Ака на ўсходзе. Яна дасягала Чорнага мора на правабярэжных стэпах сённяшняй тэрыторыі Украіны.

4. Хрысціўся тры разы і заклаў галоўны храм горада

Вітаўт хрысціўся тры разы. Першы раз — у 1382 годзе па каталіцкім абрадзе. Другі раз — у 1384 годзе па праваслаўным абрадзе пад імем Аляксандр. Трэці раз — у 1386 годзе зноў па каталіцкім абрадзе, таксама пад імем Аляксандр. Пасля апошняга хрышчэння ў Гродне з’явіўся першы драўляны каталіцкі храм, вядомы гараджанам як Фара Вітаўта. Першапачаткова храм быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Маці Божай.

5. Памёр напярэданні каранацыі

Дзеля каранацыі Вітаўт згадзіўся на прапанаваны Ягайлам кампраміс. Па гэтай дамоўленнасці пасля смерці Вітаўта карона пяройдзе аднаму з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчылі, што ён пагаджаўся на такое рашэнне. Але яго мэта каранавацца і забяспечыць суверынітэт дзяржаве не здзейсніліся: 27 кастрычніка 1430 года князь Вітаўт нечакана памёр.

Чытайце таксама:


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025