Што можа быць агульнага паміж байкерамі, аўтамабілістамі, студэнтамі з Індыі, Оляй Лета, хорам і мэрам Гродна? У канцы 2017 года ўсіх іх аб’яднала адна і тая ж мэта — павіншаваць гродзенцаў з Калядамі і Новым годам. У кагосьці гэта атрымалася афіцыйна, а ў кагосьці ідэя з’явілася спантанна, але галоўнае, што выйшла эфектна. Hrodna.life сабраў самыя значныя і яркія відэавіншаванні.
Народны хор Гродзенскага музычнага каледжа
Народны хор Гродзенскага музычнага каледжа выступіў на пустой плошчы Леніна яшчэ да каталіцкага Раства. Відэа менш чым за два тыдні набрала 41 тысячу праглядаў.
[irp posts="45 053″ name=" Разнарадкі не было". У Гродзенскім выканкаме патлумачылі, чаму хор адпрацаваў канцэрт без гледачоў"]
Аўтамабілісты Гродна
Наступнае віншаванне было ад гродзенскіх аўтамабілістаў, якім удалося ў чарговы раз здзівіць краіну. Больш за 150 машын у цёмны час сутак пабудавалі контур Беларусі. Відэа, якое было знята 27 снежня, ужо набрала амаль 47 тысяч праглядаў.
[irp posts="45 274″ name=" Здзівіць усю краіну". Аўтамабілісты Гродна выбудавалі контур Беларусі са 145 машын"]
ИрхаШоу
Цікавае відэавіншаванне атрымалася зрабіць камандзе ИрхаШоу. Віншуюць гродзенцаў замежнікі з розных кантынентаў, якiя часова або пастаянна жывуць у Гродне. Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі каля 30 краін: грамадзяне Эквадора, Танзаніі, Зімбабвэ, Мальдыўскай рэспублікі, Самалі, Індыі, Марока і іншых дзяржаў. Удзельнікі роліка віншуюць гродзенцаў на беларускай мове — зрабіць ім гэта было зусім няпроста. Відэа, якое было знята 28 снежня, набрала амаль 6 тысяч праглядаў.
[irp posts="45 379″ name="Замежнікі з 30 краін па-беларуску павіншавалі гродзенцаў з Новым годам"]
Байкеры Гродна
Незвычайна павіншавалі Гродна з Новым Годам байкеры, якія вырашылі пракаціцца па горадзе на матацыкле з упрыгожанай елкай. Відэа, якое было загружана на Youtube 31 снежня, набрала больш за 250 праглядаў.
Мечыслаў Гой
Афіцыйнае відэавіншаванне старшыні гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя на Youtube канале «Гродна плюс» набрала больш за 300 праглядаў. Відэавіншаванне транслявалася і па тэлебачанні.
Оля Лета
У Навагоднюю ноч у сваім iнстаграме відэа выклала гродзенская танцорка, а цяпер яшчэ і спявачка Оля Лета: у складзе групы Queens і ў кампаніі Мікалая Баскава яна выступіла на «Голубом огоньке». Такім чынам Лета павіншавала гродзенцаў з Раством і Новым Годам. У iнстаграме відэа набрала больш за 15 тысяч праглядаў.
[irp posts="40 750″ name="Оля Лета стала спявачкай. І ўжо выступіла разам з Баскавым"]