Здароўе і спорт

Гродзенскія «Варвары» рыхтуюцца да новага чэмпіянату. Да якога — пакуль невядома

Гродзенскія футбалiсты працягваюць падрыхтоўку да новага сезона. За міжсезонне змены адбываюцца як у камандзе, так і ў будучым чэмпіянаце. Дагэтуль невядома, дзе i як гродзенская каманда будзе выступаць у 2017 годзе.

Галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў распавядае, што міжсезонне праходзіць больш актыўна, чым у папярэднія гады. Каманда істотна ўмацавалася за кошт пачаткоўцаў, але страціла лідараў.

«За дзве адкрытыя трэніроўкі ў лістападзе набралі каля 20 чалавек. Але страцілі двух лідараў каманды Яўгена Шчуку і Аляксандра Казмерчыка [яны праходзяць службу ў войску]. Вяртання Аляксандра чакаем па ходу сезона, а вось галоўны рухавік нашага нападу Жэня сезон 2017 прапусціць цалкам».

Трэніруюцца «Варвары», як і мінулай зімой, на штучным полі ЦСК «Нёман». Аляксей Серабракоў не хавае, што каманда з нецярплівасцю чакае адкрыцця манежа. Калі кошт арэнды будзе ў разумных межах, то «Варвары» спадзяюцца астатак зімы правесці там. Таксама ёсць намеры правесці ў манежы 1−2 таварыскія гульні.

Калі з трэніровачным працэсам праблем пакуль не ўзнікае, то вось незразумеласці ёсць у маючым адбыцца чэмпіянаце. Пакуль невядома, дзе і як гродзенская каманда будзе выступаць.

«Варыянтаў некалькі. Восенню 2017 плануем правесці Кубак Беларусі, а вось з першай часткай сезону не ўсё ясна. Ёсць дзве прапановы: Чэмпіянат Беларусі і Ліга Амерыканскага Футбола. У кожнага з турніраў ёсць свае плюсы і мінусы.

Чэмпіянат Беларусі: бясплатнае судзейства, бясплатныя анлайн-трансляцыі гульняў, але сціснуты каляндар і нежаданне арганізатараў ісці на саступкі ў гэтым плане камандам. Яшчэ турнір не вельмі цікавы геаграфічна блізка размешчаным замежным камандам — з Вільні і Калінінграда.

Ліга Амерыканскага Футбола — гэтакі аналаг КХЛ. Некалі Чэмпіянат Расіі, які пачаў пашырацца на суседнія краіны. Тут з плюсаў: узровень спаборніцтваў, асвятленне ў СМІ, пісьменнае кіраўніцтва Лігі. З мінусаў - дарагое судзейства (ад $ 300 за гульню), ліцэнзаванне гульцоў (каля $ 20 з чалавека). Узнос ад каманды ($ 300). Лічбы камусьці могуць падацца смешнымі, але калі ўсё арганізоўваецца за кошт саміх гульцоў (арэнда поля, рэклама, вада, трэніроўкі, форма, выезды, візы), то становіцца не так весела. Цяпер абмяркоўваюцца варыянты з некаторымі паслабленнямі ў фінансавым плане з кіраўніцтвам ЛАФ, але дакладна ўсё стане вядома ў пачатку лютага».


Галоўны трэнер «Варвараў» лічыць, што ў плане фінансаў яго каманда можа пацягнуць ЛАФ, але трэба вырашыць візавыя пытанні і даведацца каляндар гульняў.

Асноўная праблема гродзенцаў зараз у тым, што на дадзеным этапе яны могуць гуляць толькі з геаграфічна блізкімі супернікамі. Гэта значыць, які б турнір не быў, склад каманд трэба захаваць. Але ва ўсіх розныя прыярытэты. Кагосьці цікавіць насычанасць календара, кагосьці прэстыжнасць спаборніцтваў, кагосьці фінансавы бок пытання. Як толькі каманды прыйдуць да агульнай думкі, карціна сезону 2017 года высветліцца.

На сёння спіс каманд, з якімі могуць згуляць «Варвары» ў 2017 годзе, такі:

1. «Рысі» Віцебск
2. «Вартавыя» Брэст
3. «Язычнікі» Мінск
4. «Ласі» Мінск
5. «Літвіны» Мінск
6. «Зубры» Мінск
7. «Бурштынавыя Ястрабы» Калінінград
8. «Жалезныя Ваўкі» Вільнюс

«Наўрад ці ўсе мы прыйдзем да аднаго рашэння, нейкія каманды пойдуць сваім шляхам. Але адно магу сказаць дакладна — сезон 2017 будзе. Яго пачатак намечаны на сярэдзіну красавіка. А як ён будзе выглядаць — даведаемся пасля Новага Года».

Падзяліцца
Меткі: спортхобі

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025