Стаць блогерам можа кожны — абы быў інтэрнэт. Для адных гэта проста хобі, а іншыя зарабляюць на гэтым немалыя грошы. Блогеры ёсць паўсюль, наш горад не выключэнне. Хто яны — гродзенскія блогеры, чым займаюцца і навошта гэта робяць? Мы выбралі для агляду акаўнты пяці чалавек: як вельмі вядомых, так і не раскручаных.

Vadimati

Вадзім Ермашук — 33-гадовы гродзенец, які называе сабе «першым блогерам Гродна». Як высветлілася падчас вялікага інтэрв'ю для HL, гэтае званне дагэтуль ніхто не аспрэчваў.

Вадзімаці пачаткова ствараў свой інстаграм-акаўнт для прасоўвання крамы з мужскім адзеннем, дзе ён працуе. Аднак з часам зразумеў, што людзям цікава не толькі адзенне, але і ягонае жыццё. Вадзім прызнаецца, што яго часта пазнаюць на вуліцы, а хэйтараў называе найлепшымі падпішчыкамі.

Гродзенскія блогеры: 5 цікавых акаўнтаў, на якія можна падпісацца

Акаўнту Vadimati крыху больш за два гады і сёння ён налічвае каля 9000 падпісчыкаў. Да Вадзімаці часта звяртаюцца па рэкламу, але рэкламуе ён не ўсіх. Перш за ўсё мне важна, каб гэта было цікава. Калі прапанова нецікавая – я адмаўляю”.

Пакуль у Вадзіма няма планаў зарабляць на інстаграме, а за рэкламу яму часта робяць падарункі, ён мае 50% зніжкі на паслугі і часам вячэрае бясплатна.

Аляксей Саўко

22-гадовы гродзенец, які нядаўна, пасля атрымання ў Гродне адукацыі па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», перабраўся ў Маскву.


Раней Аляксея можна было сустрэць у цэнтры Гродна з мікрафонам у руках: ён праводзіў апытанні ці адкрываў якія-небудзь мерапрыемствы. Сёння «Vlog Алексея Савко» на YouTube мае 860 падпісчыкаў, а апошняе відэа было загружана год назад. Затое інстаграм гродзенца налічвае амаль 72 000 падпісчыкаў! А некаторыя відэа маюць амаль 100 000 праглядаў!

Сёння ён жыве ў Маскве, дзе здымае відэа з вядомымі блогерамі. А ў пачатку жніўня ў Аляксея адбыўся дэбют у папулярным расійскім серыяле. Апроч гэтага Аляксей – майстар спорту па паўэрліфтынгу.

 

Леначка Лукашык

26-гадовая гродзенская інста-блогерка. У Леначкі каля 6500 падпісчыкаў. У профілі пазначана: “о хлебе и зрелищях в Гродно и за его пределами”.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

⁉️Какого гондольера.... вы ещё не с нами⁉️ . ?ДАРИМ ПОЕЗДКУ в ВИЛЬНЮС НА 2х с экскурсией по городу! Пусть твоё 7 ноября наполнится прекрасными эмоциями и впечатлениями)! . ⬇️Исполняем желания на @giveaways_nonstop⬇️ . 1⃣подпишись на всех спонсоров @giveaways_nonstop @vivatravelgrodno @kovalskaya_nata @oksana_matiyuk @krupitsa_alex @egor.chuprakov @friends_handshop @dovlyashevich_bloom @real_olego @a.bibikov @lenochka_lukashik @anastasia_vojtehovich 2⃣ напиши «хочу в Вильнюс» и отметь 2-х друзей в комментариях под конкурсным постом . ?больше комментариев - больше шансов ? Для самого активного участника конкурса мы уже выбрали подарок-сюрприз? . ⛔ торговые акаунты в розыгрыше не участвуют, а ваш профиль должен быть открыт на момент проведения розыгрыша. . ❤поездка состоится 07.11.2018 #розыгрыш #гродно #вильнюс #поездка #подарки #girl #followme #nice #autumn #smile

Публикация от Леночка Лукашик (@lenochka_lukashik)

У Леначкі ёсць вышэйшая тэхнічная адукацыя, працуе яна інжынер-тэхнолагам. Леначка сцвярджае, што вядзе старонку ў першую чаргу для сябе: «У вольны час я наведваю шмат цікавых мерапрыемстваў». Напрыклад, яе можна сустрэць на «Мазгабойні».

Раней яна пісала рэдка, аднак з часам зразумела, што людзі просяць яе пісаць больш. Ейны пасыл: не сядзець дома!

Посмотреть эту публикацию в Instagram

?цвет настроения желтый.. Ну чтож, друзья, не угадали вы в сторис с моими впечатлениями от похода в @n_kebab, который открылся недалеко от Скидельского рынка. Поэтому читаем ⬇️. ?Немного о ценах?: ▪️Шаурма 5.99−9.99р ▪️Пита, денер 5.49−6.99р ▪️Хот-дог и нагетсы 2.99р ▪️Кофе 1.79−2.49р, пиво 2.5р. ?Персонал вялый, не приветливый, отвечал односложно, помочь выбрать не стремился, сразу видно, самых жрущих лиц гродненского инстаграма не узнали ??). ?К тесту была взята фирменная шаурма «Ниндзя». Приготовили достаточно быстро⏰, но несмотря на то, что мы просили очень хорошо прогреть #деткадаймнеогня, шаурма была еле тёплая ?.. ?Выбора по мясу видимо нет- начинка везде из курицы ?(персонал молчал, в меню не указано), но и ее было найти среди горы овощей было непросто, зато капусткой (за 7р!)похрустели ??.. ?Отдельное разводилово — доп. опции — сырный лаваш и сыр внутри. Разве что вид приглядный, жёлтенький — куркума постаралась, а вот сыром внутри «даже и не пахло».. ?Расчета картой нет, невнятный ответ, когда будет. Зато недодать сдачу, пускай и мелочь и даже не извиниться-это легко ?(пересмотрите ваши цены, может скорректировать, чтобы «было легче»?). ?резюмируя, выскажу дофигаавторитетное мнение. Быстро набить живот — да. Специально ехать, чтобы насладиться «широкой гаммой вкуса» …не думаю.. ?⁉️Ну что, мои дорогие, стандартно, кто был, что ел, как вам)? Жду ваш ответ в комментах⬇️авось, прислушаются.. #монологиоеде_общепит #общепитгродно #гродно #ленахватитжрать #girl #followme #ninja

Публикация от Леночка Лукашик (@lenochka_lukashik)

У нашым горадзе адбываецца шмат цікавага, мне хочацца, каб гараджане афарбоўвалі сваё жыццё эмоцыямі. А мае афішы і рэцэнзіі – у гэтым дапамога".

Аляксандр / necrose88

Хлопец здымае кароткія гумарыстычныя відэа. Пакуль у яго інстаграме толькі каля 100 падпісчыкаў. Сёння Аляксандр жыве і працуе ў польскім Гданьску. Раней ён быў акцёрам у Гродзенскім драмтэатры, адкуль звольніўся з-за бесперспектыўняка, нізкай зарплаты і дырэктара, які, па словах Сашы, «не вельмі добры чалавек».

Аляксандр кажа, што яму падабаецца добры гумар. Пасыл ягонага акаўнта — каб людзі былі не такія сур’ёзныя.

Дзмітрый Хвашчэўскі

28-гадовы Дзмітрый Хвашчэўскі паспеў засвяціцца ў кароткіх роліках з Дзіянай Рыбак, распавесці гродзенцам пра новы Джылі Атлас на YouTube канале «Даём езды» і разыграць адноўленную BMW e30. Канал мае 3200 падпісчыкаў, а відэа набіраюць ад 4000 да 7000 праглядаў.

Дзмітрый кажа, што назваць сабе громкім словам «блогер» ён не можа. «Хутчэй, гэта цікавая забава, а не прафесійнае блогерства». Сёння Дзіма займаецца рамонтам аўто і пабудовай спартовых «карчоў». Што тычыцца блогерства, то ўсё пачалося проста і нязмушана. Аднойчы Дзіме патэлефанаваў Генадзь Лягеза з прапановай дапамагчы яго сябрам у стварэнні аўтаблога.

Асабісты інстаграм-акаўнт Дзмітрыя мае каля 350 падпісчыкаў.


А на якіх гродзенцаў падпісаныя вы ў сацсетках? Раскажыце пра цікавыя акаўнты ў каментарах!