Людзі і справы

Гродзенец Пётр Клюеў пра «Х-фактар»: «Для музыкі гэта проста амерыканскія горкі»

Музыка Пётр Клюеў паспяхова выступіў на ўкраінскім «Х-фактары» з гуртом «Амплітуда смеласці», але, патрапіўшы ў трэніровачны лагер, неўзабаве пакінуў праект. У размове з Hrodna.life ён узгадвае пра шоў, раскрывае яго сакрэты і расказвае, як «Х-фактар» дапамог стаць вядомым у Беларусі і Украіне.

Пётр выступаў у Кіеве разам з музыкамі гурта Trubetskoy Аляксандрам Старажуком і Русланам Уладыкам ды гродзенскім басістам Сяргеем Адамовічам. Запіс адбываўся яшчэ летам, а ў эфіры яго паказалі 1 кастрычніка.

[irp posts="344″ name="Гарадзенец у майцы з «Пагоняй» уразіў журы ўкраінскага «X-фактара""]

Зэканоміў на рэкламе 30 тысяч долараў

Трэба было ехаць даўно. Гэта такі піяр, пры тым бясплатны! СТБ — самы папулярны ўкраінскі канал з аўдыторыяй больш за 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Пяць хвілін у эфіры каштуе 30 тысяч долараў.

Пачалі пазнаваць на вуліцах

«Х-фактар» змяніў маё жыццё. Людзі ў Мінску пазнаюць на вуліцах, у метро, ціснуць руку, дзякуюць, фоткаюцца, бяруць аўтограф. Ва Украіне яшчэ больш пазнаюць, бо там усе глядзяць гэта шоў. Пішуць у лічку сотні паведамленняў з Расіі, Украіны. Некаторыя пачалі ставіць мой фэйс на аватарку!

Можна зарабіць

Як артысты «Х-фактару» я магу запрасіць больш за карпаратыў. Трэба карыстацца пакуль ёсць гэта хваля.

Скарыць Украіну

«Амплітуда смеласці» гэта тусоўка музыкаў без пастаяннага складу. Зараз я бяру ў склад музыкаў Ёлкі, Івана Дорна і «Бумбокс». Буду выступаць ва Украіне гэтым складам. Там жыццё, выступы, тусоўка! У Кіеве ёсць клубы, канцэртныя пляцоўкі, якія запрашаюць мяне на выдатных фінансавых умовах. Насельніцтва Кіева — тры мільёны чалавек, а беларуская мова для іх ноў-хаў.

Амерыканскія горкі для музыкі

«Х-фактар» — не конкурс, а шоў. Для музыкі гэта — амерыканскія горкі. Ты можаш быць крутым музыкам, прыехаць туды, а на вачах мільёнаў цябе або прынізяць, або ўзнясуць у нябесы. Гэты конкурс стаў апошняй галачкай, калі я зразумеў, што маю талент.

Не конкурс, а шоў

У «Х-фактары» перамагае харызма і незвычайнасць. Павел Аракелян, прафесійны музыка, назваўся «фітнес-трэнерам». Іншыя музыкі, якія з гэтага жывуць, казалі, што яны электрыкі, каб атрымаць больш шанцаў. Я ж адразу сказаў, што я — музыка. А ў гэтым няма цікавасці і арыгінальнасці. Я ехаў на конкурс, і толькі там зразумеў, што гэта шоў.

Кепка прырасла да галавы

Кастынг зрабілі ў Палацы спорту. На яго мог прыйсці кожны, хто даведаўся праз сарафаннае радыё, бо рэкламы не было. Праслухоўвалі прадзюсары шоў. Я прыйшоў, лупануў куплецік.

Цябе адразу здымаюць, таму важна прыйсці такім, якім ты будзеш на праекце. Я быў у майцы з Пагоняй. Я і зараз так хаджу кожны дзень: у куча аднолькавых чорных і шэрых маек — на кожны дзень тыдня літаральна. А кепка проста прырасла да галавы.

Мне хацелася данесці пэўны мэсыдж: зараз я жыву тым, каб несці мову ў масы. Беларуская мова працуе. Калі артысты з’язджаюць у Маскву ці Кіеў і пачынаюць спяваць па-руску, каб іх разумелі, гэта памылка. Трэба быць сабой, тады ты іх больш уражваеш.

Узровень шоў - Амерыка

Я арандаваў бус. Мы заехалі ва Украіну — разваленыя дарогі, бардзюраў няма. Пад’яезджаем да тэлебачання, праходзім яго парог — сапраўдная Амерыка. Узровень бэкстэйджа — супер.

Пётр Клюеў з басістам Сяргеем Адамовічам

Усе эмоцыі на «Х-фактары» — сапраўдныя

Калі няма эмоцый, шоку ці геніяльнасці - у эфір не трапіш.

Амаль 200 артыстаў завезлі ў трэніровачны лагер 70 км ад Кіева. Там гіганцкі санаторый з катэджамі. Кожны гурт атрымаў па катэджыку. Прыехалі, засяліліся. У нас была аператарская група, якая ўвесь час здымала менавіта нас. А некаторыя артысты сядзелі на траве пад дрэвамі - іх чамусьці не засялялі.

Чатыры гадзіны натоўп удзельнікаў хадзіў туды-сюды, нас здымалі з розных бакоў і нічога не тлумачылі. Людзі злаваліся, псіхавалі, а ўсё гэта здымалі дзясяткі аператараў. Калі ўсе былі ўжо вельмі галодныя і стомленыя, выйшла вядучая і сказала, што толькі 75 чалавек застаецца — іншыя выбываюць ужо зараз без тлумачэння прычын. А людзі ляцелі за свае грошы з Казахстану, з Расіі, з усёй тэрыторыі былога саўка.

Ужо ноччу нам даюць на выбар песні і кажуць, што вязуць у Кіеў, дзе да пятай раніцы мы рыхтуемся, а шостай — пачынаем здымкі. Мы не спалі, а рэальна нас знялі толькі а другой дня. Мы чакалі сем гадзін.

Атрымаўся трэш, але гэта і добра

Было нялёгка, была атмасфера страху. Кожны раз, калі ты з лагера з’язджаеш, ты бярэш з сабой усе рэчы. Арганізатары кожныя восем гадзін збіралі нас і казалі, што нехта выбывае без абвяшчэння прычын. Мы спім пару гадзін, нас будзяць, урываюцца з камерамі ў пакой. Мы сонныя. Зноў вязуць, даюць песні, далучаюць да нас яшчэ хатнюю гаспадыню Ірыну і Пашу Аракеляна, каб мы разам рыхтавалі песню.

Атрымаўся ў выніку трэш, але гэта і добра. Там немагчыма было выступіць нармальна. Арганізатары спецыяльна давалі трэшовыя песні на выбар.

Гіганцкі стрэс

«Х-фактар» — самы вялікі стрэс, што я перажыў, пасля нараджэння дачкі і смерці мамы. Калі ты выходзіш на сцэну, а там сядзіць Меладзэ ды іншыя раскручаныя «богі», думаеш: «А раптам спатыкнуся?» Там усе хвалююцца, атмасфера напружаная. І ты сябе бярэш у рукі.

Мне зараз нічога не страшна. Я магу выступаць перад мільёнам гледачоў, перад прэзідэнтам. Перада мной выступаў круты джазавы вакаліст, але без харызмы, таму яго раскрытыкавалі. Слухаеш і закрадаюцца сумневы: можа і мяне так залажаюць? А потым выходзіш на сцэну і ўсё ОК.

Наступная прыступка — «Голас»

У планах — украінскі «Голас» у наступным годзе. Пасля паеду на польскі і рускі «Х-фактар». У будучыні хачу заваёўваць Варшаву.


Вы уже давно мечтаете о недвижимости в Испании? Самостоятельно приобрести жилье можно попробовать тут http://aksioma.eu. Возможно ваша мечта совсем скоро осуществится.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024