Музыка Пётр Клюеў паспяхова выступіў на ўкраінскім “Х-фактары” з гуртом “Амплітуда смеласці”, але, патрапіўшы ў трэніровачны лагер, неўзабаве пакінуў праект. У размове з Hrodna.life ён узгадвае пра шоў, раскрывае яго сакрэты і расказвае, як “Х-фактар” дапамог стаць вядомым у Беларусі і Украіне.

Пётр выступаў у Кіеве разам з музыкамі гурта Trubetskoy Аляксандрам Старажуком і Русланам Уладыкам ды гродзенскім басістам Сяргеем Адамовічам. Запіс адбываўся яшчэ летам, а ў эфіры яго паказалі 1 кастрычніка.

Чытайце яшчэ:  Гарадзенец у майцы з “Пагоняй” уразіў журы ўкраінскага “X-фактара”

Зэканоміў на рэкламе 30 тысяч долараў

Трэба было ехаць даўно. Гэта такі піяр, пры тым бясплатны! СТБ – самы папулярны ўкраінскі канал з аўдыторыяй больш за 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце. Пяць хвілін у эфіры каштуе 30 тысяч долараў.

Пачалі пазнаваць на вуліцах

“Х-фактар” змяніў маё жыццё. Людзі ў Мінску пазнаюць на вуліцах, у метро, ціснуць руку, дзякуюць, фоткаюцца, бяруць аўтограф. Ва Украіне яшчэ больш пазнаюць, бо там усе глядзяць гэта шоў. Пішуць у лічку сотні паведамленняў з Расіі, Украіны. Некаторыя пачалі ставіць мой фэйс на аватарку!

Можна зарабіць

Як артысты “Х-фактару” я магу запрасіць больш за карпаратыў. Трэба карыстацца пакуль ёсць гэта хваля.

pyotr_klyueu_3

Скарыць Украіну

“Амплітуда смеласці” гэта тусоўка музыкаў без пастаяннага складу. Зараз я бяру ў склад музыкаў Ёлкі, Івана Дорна і “Бумбокс”. Буду выступаць ва Украіне гэтым складам. Там жыццё, выступы, тусоўка! У Кіеве ёсць клубы, канцэртныя пляцоўкі, якія запрашаюць мяне на выдатных фінансавых умовах. Насельніцтва Кіева – тры мільёны чалавек, а беларуская мова для іх ноў-хаў.

Амерыканскія горкі для музыкі

“Х-фактар” – не конкурс, а шоў. Для музыкі гэта – амерыканскія горкі. Ты можаш быць крутым музыкам, прыехаць туды, а на вачах мільёнаў цябе або прынізяць, або ўзнясуць у нябесы. Гэты конкурс стаў апошняй галачкай, калі я зразумеў, што маю талент.

Не конкурс, а шоў

У “Х-фактары” перамагае харызма і незвычайнасць. Павел Аракелян, прафесійны музыка, назваўся “фітнес-трэнерам”. Іншыя музыкі, якія з гэтага жывуць, казалі, што яны электрыкі, каб атрымаць больш шанцаў. Я ж адразу сказаў, што я – музыка. А ў гэтым няма цікавасці і арыгінальнасці. Я ехаў на конкурс, і толькі там зразумеў, што гэта шоў.

Кепка прырасла да галавы

Кастынг зрабілі ў Палацы спорту. На яго мог прыйсці кожны, хто даведаўся праз сарафаннае радыё, бо рэкламы не было. Праслухоўвалі прадзюсары шоў. Я прыйшоў, лупануў куплецік.

Цябе адразу здымаюць, таму важна прыйсці такім, якім ты будзеш на праекце. Я быў у майцы з Пагоняй. Я і зараз так хаджу кожны дзень: у куча аднолькавых чорных і шэрых маек – на кожны дзень тыдня літаральна. А кепка проста прырасла да галавы.

Мне хацелася данесці пэўны мэсыдж: зараз я жыву тым, каб несці мову ў масы. Беларуская мова працуе. Калі артысты з’язджаюць у Маскву ці Кіеў і пачынаюць спяваць па-руску, каб іх разумелі, гэта памылка. Трэба быць сабой, тады ты іх больш уражваеш.

Узровень шоў – Амерыка

Я арандаваў бус. Мы заехалі ва Украіну – разваленыя дарогі, бардзюраў няма. Пад’яезджаем да тэлебачання, праходзім яго парог – сапраўдная Амерыка. Узровень бэкстэйджа – супер.

Пётр Клюеў з басістам Сяргеем Адамовічам
Пётр Клюеў з басістам Сяргеем Адамовічам

Усе эмоцыі на “Х-фактары” – сапраўдныя

Калі няма эмоцый, шоку ці геніяльнасці – у эфір не трапіш.

Амаль 200 артыстаў завезлі ў трэніровачны лагер 70 км ад Кіева. Там гіганцкі санаторый з катэджамі. Кожны гурт атрымаў па катэджыку. Прыехалі, засяліліся. У нас была аператарская група, якая ўвесь час здымала менавіта нас. А некаторыя артысты сядзелі на траве пад дрэвамі – іх чамусьці не засялялі.

Чатыры гадзіны натоўп удзельнікаў хадзіў туды-сюды, нас здымалі з розных бакоў і нічога не тлумачылі. Людзі злаваліся, псіхавалі, а ўсё гэта здымалі дзясяткі аператараў. Калі ўсе былі ўжо вельмі галодныя і стомленыя, выйшла вядучая і сказала, што толькі 75 чалавек застаецца – іншыя выбываюць ужо зараз без тлумачэння прычын. А людзі ляцелі за свае грошы з Казахстану, з Расіі, з усёй тэрыторыі былога саўка.

Ужо ноччу нам даюць на выбар песні і кажуць, што вязуць у Кіеў, дзе да пятай раніцы мы рыхтуемся, а шостай – пачынаем здымкі. Мы не спалі, а рэальна нас знялі толькі а другой дня. Мы чакалі сем гадзін.

Атрымаўся трэш, але гэта і добра

Было нялёгка, была атмасфера страху. Кожны раз, калі ты з лагера з’язджаеш, ты бярэш з сабой усе рэчы. Арганізатары кожныя восем гадзін збіралі нас і казалі, што нехта выбывае без абвяшчэння прычын. Мы спім пару гадзін, нас будзяць, урываюцца з камерамі ў пакой. Мы сонныя. Зноў вязуць, даюць песні, далучаюць да нас яшчэ хатнюю гаспадыню Ірыну і Пашу Аракеляна, каб мы разам рыхтавалі песню.

Атрымаўся ў выніку трэш, але гэта і добра. Там немагчыма было выступіць нармальна. Арганізатары спецыяльна давалі трэшовыя песні на выбар.

Гіганцкі стрэс

“Х-фактар” – самы вялікі стрэс, што я перажыў, пасля нараджэння дачкі і смерці мамы. Калі ты выходзіш на сцэну, а там сядзіць Меладзэ ды іншыя раскручаныя “богі”, думаеш: “А раптам спатыкнуся?” Там усе хвалююцца, атмасфера напружаная. І ты сябе бярэш у рукі.

Мне зараз нічога не страшна. Я магу выступаць перад мільёнам гледачоў, перад прэзідэнтам. Перада мной выступаў круты джазавы вакаліст, але без харызмы, таму яго раскрытыкавалі. Слухаеш і закрадаюцца сумневы: можа і мяне так залажаюць? А потым выходзіш на сцэну і ўсё ОК.

Наступная прыступка – “Голас”

У планах – украінскі “Голас” у наступным годзе. Пасля паеду на польскі і рускі “Х-фактар”. У будучыні хачу заваёўваць Варшаву.

pyotr_klyueu_1


Вы уже давно мечтаете о недвижимости в Испании? Самостоятельно приобрести жилье можно попробовать тут http://aksioma.eu. Возможно ваша мечта совсем скоро осуществится.