Па ўсім свеце з-за каранавіруса прыпыненыя культурныя і спартыўныя актыўнасці, адменены масавыя мерапрыемствы, многія пераходзяць на дыстанцыйную працу. Нягледзячы на афіцыйную адсутнасць каранціну, у Гродне некаторыя арганізацыі і прыватныя фірмы таксама пераходзяць у анлайн.
Гімнастыка
Штодня ў 10:30 трэнер з гродзенскага бегавога клуба Run4fun.by Аляксей Чамаданаў праводзіць анлайн-зарадку ў instagram. Яна праходзіць у офісе ІТ-кампаніі «Instinctools».
Малітва
Пастар гродзенскай лютэранскай кірхі Уладзімір Татарнікаў абвясціў, што іх набажэнствы будуць транслявацца ў анлайне кожную нядзелю ў 10:30. Каталіцкі касцёл таксама абвясціў, што ў некаторых парафіях у бліжэйшую нядзелю будуць анлайн трансляцыі. Пакуль трансляцыі вяліся з мінскага архікатэдральнага касцёла.
Чытайце таксама: Является ли коронавирус Божьим наказанием за человеческие грехи? Священник из Гродно отвечает
Тэатр
Гродзенскія тэатральныя пастаноўкі можна ўбачыць не выходзячы з дому. Абласны тэатр лялек да 27 сакавіка ўключна адкрыў на YouTube запісы пастановак «Трагедыя аб Макбэце» і «Візіт старой дамы». Гэтую акцыю прымеркавалі яшчэ і да двух прафесійным тэатральным святах, нават па часе яна «ўпісалася» паміж 21 і 27 сакавіка.
Некаторыя пастаноўкі размясціў у інтэрнэце і драмтэатр.
Дастаўка прадуктаў
З-за коронавируса ў Гродне павялічыўся попыт на дастаўку ежы на дом. Агульнахарч горада аб’ядноўваецца і шукае кур’ерскую дастаўку. Сёння самая папулярная дастаўка — бескантактная.
Казкі
На канале ГЦ OldCity у YouTube, а таксама ў Instagram, можна глядзець і слухаць казкі для дзяцей. Аўтары праекта разглядаюць магчымасць запуску прамых эфіраў з чытаннем казак у вячэрні час.
Музей на канапе
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прапануе віртуальныя экскурсіі. Ёсць нават экскурсія па Старым замку, куды ўжо не патрапіць з-за рамонту.