Партал Delfi.lt апублікаваў рэпартаж сваёй карэспандэнткі, якая з аўтобусам бязвізавых турыстаў пабывала у Гродне. Аказваецца, у той час калі беларусы намагаюцца купляць рэчы ў Польшчы ці Літве, літоўцы ахвотна прыглядаюцца да таварыў на паліцах гродзенскіх крамаў. Друкуем вытрымкі з артыкула Угнэ Каралюнайтэ. А заадно стараемся выправіць усе яе памылкі.


Мясцовыя прадпрымальнікі з распасцёртымі абдымкамі чакаюць літоўцаў. Некаторыя рэстараны нават перавялі меню на літоўскую мову, а ў адным з кафэ афіцыянт кажа дзякуй па-літоўску.

gardino-miestas-06

Звычайна паездка ў Гродна прапануецца ў суботу ці ў іншыя непрацоўныя дні.

Праўда, тыя, хто едзе ў Гродна на адзін дзень павінны рана ўстаць або наогул садзіцца ў аўтобус, не кладучыся спаць. Журналіст DELFI ездзіла ў Гродна 4 лютага.

Першыя пасажыры ў Каўнасе селі ў аўтобус у 2 г., астатнія ў Вільні - у 4 г. Кампанія 4 лютага набрала два поўных аўтобуса на паездку ў Гродна.

gardino-miestas-01

Паездка на аўтобусе каштуе 10−15 еўра. Яшчэ 3 еўра прыйдзецца заплаціць у аўтобусе за афармленне дакументаў. Дадатковая экскурсія ў Гродне абыйдзецца ў 5 еўра. У Беларусі экскурсіі могуць праводзіць толькі мясцовыя [няпраўда — Hrodna.life], яны звычайна праводзяцца на рускай мове.

У правілах сказана, што ў кожнага турыста, які карыстаецца магчымасцю без візы трапіць на тэрыторыю парку, з сабой павінна быць сума не менш 22 еўра ў дзень.

Самая доўгая частка шляху — мяжа. Пасля таго, як турысты аказваюцца ў Беларусі, аўтобус спыняецца ля першай АЗС «Лукойл», каб заліць паліва. Бензін 95 маркі на АЗС каштуе 0,6 еўра.

gardino-miestas-02

У 10 гадзін па мясцовым часе аўтобус ужо спыняецца ля старой пажарнай каланчы ў Гродне. Аўгустоўскі канал мы не ўбачылі,
паколькі ён зараз зачынены на рэканструкцыю [насамрэч не — Hrodna.life].

Экскурсію праводзіў мясцовы гід Міхаіл. Ён праводзіць экскурсію па Гродне, паказвае славутасці горада.

Невялікая частка турыстаў аглядае горад самастойна.

Міхаіл па прафесіі - настаўнік, зарабляе, працуючы ў школе, 140 еўра. Паводле яго слоў, мінімальны заробак у Беларусі - 120 еўра, сярэдні - каля 200 еўра. Арэнда аднапакаёвай кватэры ў Гродне абыйдзецца ў 83 еўра або 90 долараў ЗША.

gardino-miestas-07

Міхаіл прызнаў, што некалькі гадоў таму справы ў Беларусі ішлі лепш, цяпер цэны выраслі, а заробкі падняліся не нашмат. Але ён парадаваўся таму, што не даводзіцца шмат плаціць за камунальныя паслугі. Сам ён у снежні заплаціў 15 еўра. Дапамога для беспрацоўных складае каля 70 еўра [насамрэч ад 11 да 23 еўра — Hrodna.life].

На пытанне, ці радыя мясцовыя прадпрымальнікі, што сюды сталі прыязджаць літоўцы, Міхаіл сказаў, што пакуль бізнес вялікага эфекту не адчувае. Аднак адзначыў, што літоўцаў прыязджае больш, чым палякаў, якія таксама могуць карыстацца бязвізавым рэжымам.

«Гродзенская вобласць заўсёды жыла лепш за астатнюю частку Беларусі. Гэта не сапраўдная Беларусь», — сказаў гід.

gardino-miestas-04

Калі б не помнік Леніну на галоўнай плошчы, не танк на скрыжаванні і не савецкія назвы вуліц, то Гродна быў бы падобны да Вільнюса і Каўнаса: архітэктура сведчыць пра старажытную гісторыю горада.

Гід Рэнатас Ёкубайціс з кампаніі InterLux сказаў, што агенцтва арганізуе паездкі ў Гродна з другой паловы кастрычніка 2016 года. Спачатку набіралася і па 4 аўтобусы. Карыстаюцца гэтымі турамі і тыя, у каго ёсць у Гродне сваякі.

Ён адзначыў, што турыстаў больш прыцягвае сам горад, чым канал. Прыкладна 20% турыстаў едуць у Гродна за пакупкамі,
а 50−60% - агледзець горад, астатнія — па асабістых справах.

Ёсць і двухдзённыя туры ў Гродне. Гэтыя туры па-ранейшаму вельмі папулярныя.

gardino-miestas-03

У пачатку паездкі Ёкубайціс згадаў, што варта купляць у Гродне: «Алкагольныя напоі, шакалад, цукеркі, нарэшце бытавыя тавары — зубная паста, пральны парашок, мыла тут танней. Яшчэ акцэнтую, што варта звярнуць увагу на беларускія тавары — абутак, ніжнюю бялізну, шкарпэткі. І лекі. Тут можна купіць тыя, якіх у Літве ўжо няма, а яны тут каштуюць танна. Да прыкладу, за ёд у апошні раз я плаціў 0,44 еўра».

Гід нагадаў, што з Беларусі нельга везці малочныя і мясныя прадукты.

У цэнтры Гродна поўна кафэ і рэстаранаў: выбар вялікі [гродзенцы ў гэтым не ўпэўненыя, хаця зрухі ў апошнія гады ёсць — Hrodna.life]. Праўда, і кошты ў іх розныя. Ля аднаго кафэ стаіць стэнд, на ім наступныя прапановы: салаты — ад 0,4 еўра, супы — ад 0,45 еўра, гарачыя стравы — ад 0,9 еўра. У іншым кафэ прапануюць сняданак за 2,16 еўра, вафлі з садавінай — 2,87 еўра. У рэстаране прапаноўваюць амлет з грыбамі за 2 еўра, пірог за 1,45 еўра.

Некаторыя кафэ і рэстараны гатовыя да прыезду літоўскіх турыстаў і прапануюць меню на літоўскай мове.

У крамах варта звярнуць увагу на беларускую прадукцыю, паколькі, да прыкладу, італьянскі абутак будзе нятанны.

4 лютага былі зніжкі ў краме беларускага абутку Marko. На зімовую калекцыю зніжка была 45%: жаночыя зімовыя боты на меху можна было купіць за 30 еўра. Мужчынскія дэмісезонныя чаравікі - каля 20 еўра, жаночыя летнія чаравікі - 30−40 еўра.

У краме ніжняй бялізны бюстгальтары па 10 еўра, трусікі - каля 2,5 еўра. Жаночыя панчохі па 2−5 еўра. Цэны на вопратку не былі ніжэй, чым у Літве: швэдры ад 15 еўра. У крамах беларускага трыкатажу швэдры і сукенкі да 80 еўра. У больш танным краме Colin’s можна са зніжкай купіць майкі па 5 еўра.

Частка літоўцаў ідзе ў аптэку. Цэны на лекі ў Беларусі ніжэй, чым у Літве: напрыклад, ёд (10 мл) 0,44 еўра (на сайце Vaistai.lt — 0,82 еўра). 20 таблетак «тавегіл» — 3,79 еўра (Vaistai.lt — ад 3,59 еўра), валідол (10 шт) — 0,57 еўра (у Літве — ад 0,79 еўра), цытрамон (6 шт.) — 0,55 еўра, ношпа (24 шт.) — 3,24 еўра, анальгін 20 шт. — 0,47 еўра, актываваны вугаль 50 шт. — 0,6 еўра, бальзам «Зорачка» — 1,49 еўра.

Паездка завяршаецца наведваннем гандлёвага цэнтра Old City. На яго наведванне даецца дзве гадзіны.

У крамах Гродна кілаграм яблыкаў каштуе 0,6−1,2 еўра, бананаў - 0,8 еўра, ківі - 1,8 еўра, дзясятак яек — 0,9 еўра, малако — ад 0,5 еўра, бульба — ад 0, 2 еўра, жывыя карпы — 3,25 еўра за кг.

Бутэлька «Савецкага шампанскага» — 2,94 еўра.

Зубная паста ў Беларусі каштуе ад 0,45 еўра, але Colgate можа каштаваць і даражэй 2 еўра. Сродак для мыцця посуду Fairy — ад 1,72 еўра.