У сетках завірусіўся трэнд “2016”. Людзі ўзгадваюць, як яны выглядалі 10 гадоў назад. Узгадваем, што адбывалася ў Гродне ў 2016 годзе і як ён змяніўся да 2026-га. Глядзіце, як жыццё можа павярнуцца за такі досыць невялікі час.

 Сустрэча, на якой абмяркоўвалі магчымасць сумеснага атрымання грантаў у межах праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, прыходзіла ў Сакулцы 16 лістапада,
У лістападзе 2016 года ў Сакулцы адбылася сустрэча, на якой абмяркоўвалі магчымасць сумеснага атрымання грантаў у межах праграм трансгранічнага супрацоўніцтва. За 10 гадоў Польшча паспела закрыць і адкрыць пункты пропуска з Беларуссю, а наша краіна лічыць суседку ворагам, запусціла прапаганду супраць яе і трымала ў турмах яе грамадзян
Піўзавод у 2016 годзе
Так у 2016 годзе выглядаў піўзавод – туды лёгка маглі трапіць падлеткі. Яго ніхто не даглядаў. Цяпер у ім заканчваюцца рамонтныя работы – неўзабаве адкрыццё
Гродна-2016: прымяраем да горада папулярны трэнд
У 2016 годзе ў Гродне выступіў украінскі гурт “Океан Ельзи”. З 2022 года Беларусь з’яўляецца суагрэсарам у вайне Расіі супраць Украіны
Анжаліка Борыс. Фота: Ян Лялевіч
Анжаліка Борыс стала новым старшынёй Саюза палякаў у 2016 годзе. У 2026 годзе Анжаліка вызваленая з турмы, куды трапіла за быццам бы распальванне варожасці, хваліць беларускую ўладу і вучыць польскай мове
Басейн Лазурны
Басейн Лазурны ў 2016 годзе. Да лета 2026 года басейн збіраюцца ператварыць у сучасны цэнтр воднага адпачынку з аквазонамі, спа-зонай і кафэ
Гродна
У 2016 годзе ўлады толькі планавалі паэтапную устаноўка шыльдаў з гістарычным назвамі вуліц. А цяпер іменем Эміля Чачко назвалі вуліцу ў цэнтры Гродна – гэта польскі вайсковец, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Яго знайшлі павешаным
dzieciuki
Галоўны мінскі ідэолаг не дазволіў канцэрт гурта Dzieciuki. Спаслаўся на закон – пункт 5 главы 2 «Палажэння аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Цяпер у чорным спісе караоке ў Беларусі нават Lady Gaga
Сустрэча дыскусійнага клубу праходзіла ў Цэнтры гарадскога жыцця
У 2016 годзе ў Гродне паўстала прастора “Цэнтр гарадскога жыцця”. На 2026 год прастора закрыта. Яе ўладальнік Павел Мажэйка памілаваны пасля трох гадоў зняволення. Мастак Алесь Пушкін, па справе выставы якога ў 2021 годзе затрымлівалі Паўла, памёр у зняволенні
Гродна-2016: прымяраем да горада папулярны трэнд
У 2016 годзе кітайцы паабяцалі за паўтара года ператварыць гасцініцу “Гродна” ў сучасны гатэль. Праз 10 гадоў нічога не змянілася. Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель кажа, што аб’ект забяруць і будуць перапрадаваць, або кітайскі бок знойдзе іншага інвестара