Салоны прыгажосці, бары і хостел. Які гатовы бізнес можна купіць у Гродне?

У канцы сакавіка Hrodna.life пісаў пра гатовы бізнэс, які прадаюць у Гродне. З таго часу з’явіліся новыя прапановы. Як і раней, многія прадаюць фірмы і ўстановы, бо з’язджаюць за мяжу. Цэны пазначаны ў беларускіх рублях.

Клуб віртуальнай рэальнасці ў ГЦ «АВС» за 15 000

Як сцвярджаюць прадаўцы — канкурэнтаў у Гродне няма.

«Выручка на месяц — 4000 рублёў. Пры запуску рэкламы і актыўным прасоўванні паказнкі падвойваюцца ў два разы [аўтарскае напісанне захавана — Hrodna.life]. Але нават без рэкламы акупнасць клуба — 3−4 месяцы», — пішуць у аб’яве.

У клубе ёсць шэсць тэлевізараў, шэсць камплектаў VR шлемаў OCULUS QUEST, больш за 20 гульняў на кожную машыну. У продаж клуба таксама ўваходзіць перадача бізнес мадэлі, планы і перспектывы развіцця, навучанне вядзенню бізнесу, напрацаваная кліенцкая база, сайт і сацыяльныя сеткі.

Крама прафесійнай касметыкі за 20 000

Крама знаходзіцца на першым паверсе ў жылым доме па вул. Кірава. У памяшканні - дзве залы, кабінет і санвузел. У кошт уваходзіць уся мэбля і аргтэхніка, рэшта тавару і працоўная інтэрнэт-крама.

«Выдатны варыянт для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў сферы бізнесу. У перспектыве развіцця можна сумясціць краму і невялікі салон прыгажосці», — раяць у аб’яве.

Вясельны салон за 34 500

Таксама па вуліцы Кірава (літаральна насупраць крамы касметыкі) можна купіць і вясельны салон. Калі верыць аб’яве, гэта адзіны ў горадзе салон, які «працуе з сусветнымі брэндамі на эксклюзіўных умовах».

У наяўнасці ўсё неабходнае для працы абсталяванне. Наладжаныя партнёрскія сувязі са швачкамі, пастаўшчыкамі сукенак і вытворцамі упрыгожванняў ручной працы. У салон закуплена новая калекцыя сукенак на 2022 год, набытая новая мэбля, аформленыя працоўныя старонкі ў сацыяльных сетках.

«Прычына продажу — неабходнасць рэінвеставаць сродкі ў іншы праект», — адзначаюць прадаўцы.

Салон прыгажосці за 44 000

Салон з дызайнерскім рамонтам знаходзіцца па вул. 17 верасня. У памяшканні акрамя асноўнай залы, кабінета і санвузла ёсць і кухня.

«Салон укамплектаваны супрацоўнікамі, напрацаваная шырокая база пастаянных кліентаў, раскручаныя сацыяльныя сеткі, ідэальная рэпутацыя», — чытаем у аб’яве. Прычына продажу — пражыванне уладальнікаў за мяжой.

Студыя касметалогіі ў Kazarma Mall за 49 296 — 51 890 ($ 19 000 — 20 000)

У памяшканні - два касметычныя кабінеты, кабінет апаратнага выдалення валасоў і два візажныя месцы. Ёсць штат супрацоўнікаў. Студыя абсталявана ўсім неабходным для працы. Ёсць касметычныя лабараторыі і аўтаматычныя крэслы, гарачая і халодная вада ў кожным памяшканні, месца адпачынку і чакання.

«Напрацаваная база кліентаў і прафесійныя майстры. Добрая праходнасць», — апісваюць салон у аб’яве.

Прадаюць яго тэрмінова ў сувязі з пераездам.

Вядомы бар «Куба» за 53 000

Бар прадаецца з паўнавартасна абсталяванай кухняй, акустычнай і гукавой апаратурай, кандыцыянерам, мэбляй. Ёсць кавамашына з кавамолкай, працуе сістэма відэаназірання. Прадаўцы пішуць, што ўвесь барны інвентар і абсталяванне — новае. Прайшоў рамонт, ёсць арыгінальны дызайн. За арэнду будучаму ўладальніку трэба будзе плаціць 600 еўра на месяц. Магчымы продаж памяшкання ва ўласнасць.

Бізнес па перавозцы людзей (маршрутнае таксі) за 73 000

Гэты бізнэс таксама прадаюць у сувязі з ад’ездам ўладальніка.

У кошт уваходзіць аўтобус Mercedes Benz Sprinter на 20 месцаў, офіс у раёне ЖД вакзала з коштам арэнды 60 рублёў. Ёсць штат кіроўцаў і бухгалтар на чвэрць стаўкі.

Прадавец абяцае дапамогу на першы час і гарантуе заробак з першага дня пакупкі.

Кавярня «Какава» на вул. Будзёнага за 88 700

«Бізнес-працэсы цалкам адладжаны, стабільны даход. Кавярня працуе тры гады і сфармавала вялікую колькасць пастаянных гасцей, прапрацаванае меню, у тым ліку аўтарскія напоі. Не патрабуе укладанняў», — пішуць у абвестцы. Больш падрабязную інфармацыю абяцаюць расказаць пры сустрэчы.

Гэта ўжо другая кавярня «Какава» з трох, якую прадаюць уладальнікі сеткі. Іншая «Какава» на Савецкай, 17 яны прадалі ў пачатку вясны — цяпер там кавярня «Амерыкана». Трэцяя кавярня «Какава», якая пакуль яшчэ не прадаецца, працуе на Савецкай, 6.

Бар на вул. Урыцкага за 103 780

Цалкам абсталяваны бар з усім неабходным абсталяваннем, мэбляй і укамплектаваным штатам. У аб’яве адзначана, што ёсць пастаянная база кліентаў, запамінальны інтэр'ер і няма запазычанасці перад пастаўнікамі. Усё ў добрым стане, бо бар працуе нядаўна. Продаж у сувязі з пераездам.

Паводле інфармацыі Hrodna.life — гэта бар «Absolem», які адкрыўся у лістападзе 2021 на месцы бара Lunatic.

Бар на Маставой за 139 000

Бар цалкам абсталяваны, вялікая барная стойка, ёсць сем кранаў для разліўных напояў, кавамашына, лёдагенератар. У памяшканні ў 198 м. кв. — дзве залы, добрая фонавая акустыка, вялікая зала — танцпляц са спецыяльнай гукавой падрыхтоўкай. Ёсць гатовая тэраса. Рэжым працы — да 5 раніцы.

Прадаюць бар таксама ў сувязі з пераездам. Мяркуючы па фота — гэта бар «PODVAL».

Хостэл «Сарматыя» за 805 592

Знаходзіцца на вул. Маркса. У ім — чатыры асобныя пакоі, хол, ланч-зона, тры санвузлы. Рэканструкцыя памяшкання прайшла ў 2017 годзе. Ёсць ўладкаваная дваровая тэрыторыя, паркоўка на 7 машынамесцаў. У памяшканні два ўваходы: з вуліцы і з двара.

Чытайце таксама: Квартира, в которой жили дипломаты, за $ 360 или с джакузи за $ 730. 5 самых дорогих арендных квартир в Гродно

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024