Пасля жахаў Другой сусветнай вайны гродзенскія яўрэі Лары і Сіма Гразальскія з маленькім сынам Лестарам з’ехалі з роднага горада ў пошуках новага жыцця. Прайшоўшы ўсю Еўропу, яны перабраліся ў ЗША, дзе жылі спакойна да самай смерці. Іх унук Сцюарт Гарднер у лістападзе 2019 году вырашыў вярнуцца ў горад продкаў і даведацца больш пра сям’ю.
Продкі Сцюарта — гродзенскія яўрэі Гразальскія і Капульскія. Яны жылі шмат гадоў у Гродне на вуліцы Рэзніцкай (суч. Камунальная) і Царкоўнай (суч. раён шклозавода). Мірнае жыццё скончылася, калі ў Гродна ў 1941 годзе ўвайшлі нямецкія часткі. Яўрэяў сагналі ў гета, а адтуль паступова адпраўлялі ў перасыльны лагер у Калбасіно і далей у Асвенцім, адкуль не вярталіся.
Сцюарт хацеў знайсці тую самую ферму і аддзячыць сям'і адважных гродзенцаў, але пасля вайны Янулевічы пераехалі на поўдзень Польшчы, пад чэшскую мяжу.
У 1991 годзе камісія пры ізраільскім мемарыяле Яд Вашэм далучыла гродзенцаў Баляслава Янулевіча, яго сына Баляслава Янулевіча і дачку Леакадзія Бабароўску-Янулевіч да ліку Праведнікаў народаў свету за выратаванне сям'і Гразальскіх.
— У канцы 1990-х нашчадкі Баляслава жылі ў польскім Карпачы, але праз амаль 30 гадоў мы іх не знайшлі. Не знайшлі і гаспадарку пад Гродна, дзе хавалі бабулю і дзядулю, — распавядае Сцюарт. — Але агулам паездка для мяне аказалася фантастычная, горад вельмі ўразіў. Нягледзячы на тое, што я не знайшоў ферму і Янулевічаў, я змог даведацца больш пра сваю сям’ю і гісторыю яўрэяў у Гродне. Я вырас у Амерыцы і практычна нічога не ведаў пра жыццё сваёй сям'і ў Еўропе. Ведаў, што тут былі небяспечныя людзі, якія прымусілі сваякоў з’ехаць.
За два дні Сцюарт са сваёй жонкай Джэкі наведаў у Гродне месцы звязаныя з яго сям’ёй. З 1946 году ніхто з яго сваякоў не быў у гэтым горадзе, таму ў некаторых момантах для амерыканца гісторыя горада стала нечаканай.
— У мяне не было вялікіх чаканняў перад паездкай. Было імкненне даведацца, як жылі мае сваякі ў Гродне акрамя перыяду ў гета і фермы, дзе хаваліся. Хацеў даведацца, чым займаліся, што любілі і як адпачывалі яны. У нас атрымалася культурнае падарожжа, у якім мы даведаліся дэталі жыцця беларусаў і яўрэяў.
Пазнаёміцца з побытам старога горада амерыканцам дапамог музей Януша Паруліса. Там яны затрымаліся на некаторы час.
Пасля вызвалення Гродна Лары і Сіма вярнулі свой дом на вуліцы Рэзніцкай. Да іх вяртання там жылі валацугі. Першы сын Гразальскіх Лестар, бацька Сцюарта, нарадзіўся ў 1945 годзе ў бальніцы насупраць дома. Некаторы час сям’я жыла ў сваім доме, мела працу, але ім прапанавалі перабрацца за акіян. У складзе групы яўрэяў, якія выжылі - 30−40 чалавек — яны адправіліся ў Заходнюю Еўропу.
— Пасля вайны пра яўрэйскае жыццё ў гэтым горадзе больш нічога не нагадвала, сваякоў не было, таму і вырашаліся з’язджаць. Там у Еўропе мой бацька страціў сваё дзяцінства, бегаў праз межы, разам з бацькамі адчуваў пастаянны страх і слёзы.
Больш падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй выратавання сям'і Гразальскіх у Гродне, можна прачытаўшы на англійскай успаміны Сімы, бабулі Сцюарта.
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…
Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…
У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…