Людзі і справы

«Што можа быць лепш, чым глядзець на жаночыя ножкі знізу ўверх?». У Гродне адкрываецца караоке-бар «Glory Hall»

Установа пазіцыянуе сябе як незвычайнае спалучэнне рэстарана, бара і караоке. У бары абяцаюць еўрапейскую кухню і шырокую кактэйльную карту. Аб хуткім адкрыцці ўладальнікі абвясцілі ў Instagram. Цяпер яны шукаюць кандыдатаў на сем вакансій. У камунікацыі з гасцямі бар ужо цяпер выкарыстоўвае сэксуальныя правакацыі і турэмныя жарты пра «два крэслы».

Будучае афармленне бара можна паглядзець у профіле ўстановы ў Instagram. Для абрамлення барнай стойкі выбралі варсісты мяккі фасад, «каб калені гасцей не біліся аб безжыццёвыя цвёрдыя матэрыялы». Абяцаюць арыгінальны дызайн у прыбіральні: яркі дэкор, «шыкоўную» люстру, неонавае падсвятленне і яркія колеры.

Адкрытая кухня ў бары будзе працаваць кругласутачна, за працай кухараў зможа назіраць любы наведвальнік.

Каб атрымаць зорку ў зале славы, трэба выканаць любы караоке-хіт на 85 балаў з 100. Для ацэнкі якасці выканання выкарыстоўваецца ліцэнзаваная саманавучальная нейрасетка.

Караоке-бар Glory Hall. Фота: instagram.com/smokkin.secretproject

«Шэф-бармэн Камшот Жолдыбееў»

У назве бара, афармленні, і камунікацыі з гасцямі бар выкарыстоўвае сэксуальныя правакацыі, адпаведную лексіку і сэксісцкія жарты. Назва бара сугучна з выразам «glory hole». Гэта адтуліна ў сцяне для пеніса для здзяйснення ананімных сэксуальных кантактаў, часцей за ўсё гомасэксуальных і ў грамадскіх туалетах.

«Што можа быць лепш, чым глядзець на жаночыя ножкі знізу ўверх, калі дапіваеш свой кактэйль? — задаюцца пытаннем уладальнікі або іх кантэнт-менеджэр ў Instagram. — Адказ ёсць: лепш глядзець на тое, як табе гатуюць гэты кактэйль па аўтарскім рэцэпце нашага шэф-бармэна Камшота Жолдыбеева». Рэальна існуе Камшата Жолдыбаева — казахская акторка.

«Дызайнерскія крэслы не пакідаюць выбару: на адзін сам сядзеш, на іншы сябра пасадзіш», — цытуюць турэмную загадку пра два крэслы.

«Як бы высока ты ні ўзлятаў, ніколі не забывай, з чаго і з кім ты пачынаў» (c) — менавіта таму ў прыбіральні пануе сяброўская атмасфера, заўсёды можна працягнуць руку дапамогі, калі ў суседа скончылася туалетная папера".

Хто адкрывае бар?

«Мы ствараем новы вопыт і ўражанні для нашых гасцей. Наша місія — стварыць сетку дэмакратычных устаноў, дзе наведвальнікі маглі б адпачываць, адчуваючы сябе як у гасцях у блізкага сябра, а каманда была гасціннымі гаспадарамі», — кажуць пра сябе ўладальнікі сеткі ф’южн бараў і рэстаранаў у Беларусі Smokkin Fusion. «Glory Hall» будзе іх установай.

На сваім сайце кампанія запэўнівае, што ўкладваецца ў навучанне супрацоўнікаў, падтрымлівае прадпрымальніцкія пачынанні, прадастаўляе асаблівыя ўмовы для адкрыцця рэгіянальнай франшызы членам каманды.

Цяпер у бары шукаюць кухара, су-шэфа, хостэс, бармэна, афіцыянта, кальян-майстра, бэк-вакаліста і вядучага караоке.

Ва ўладальніка ўжо ёсць ўстанова ў Гродне

У інтэрнэце ўладальнік кампаніі, дзіджытал-маркетолаг, распавядае аб сваім вопыце работы ў грамадскім харчаванні. Спасылкі на аповяд аб сваім вопыце ўладальнік размясціў у анкеце для пошуку супрацоўнікаў. Сваё імя ён не называе. Ураджэнец Масквы ў 2017 годзе арганізаваў у Мінску кіёск з марозівам джэлата, бо яго сястра выйшла замуж за беларуса. Першым іх фестывалем стаў Freaky Summer Party ў Мінску. Праект праіснаваў адно лета. Ідэя сеткі кафэ-марожаных перастала здавацца прадпрымальніку прывабнай. Грошы адбілі, але прыбытак не атрымалі.

Затым каманда адкрыла яшчэ тры ўстановы — у Мінску, Гродне і Бабруйску. Верагодна, гаворка ідзе пра «Hookah Place». Ва ўстановы высокія ацэнкі на Google і Яндекс і добрыя водгукі. Кіруе праектамі ўладальнік дыстанцыйна з Масквы. Бюджэт запуску праектаў складаў $ 90−100 тыс, перавысіўшы першапачатковы каштарыс у два з паловай разы. Бар стаў прыносіць грошы ўжо з першага месяца працы.

Да адкрыцця давялося сутыкнуцца з праверкай з рэгіянальнага Міністэрства архітэктуры. Прэтэнзія заключалася ў самавольным збудаванні, якое псуе гістарычнае аблічча горада — брылі над уваходам. Справа дайшла да суда — уладальнікі атрымалі штраф.

«Ужо праз год распачатая пандэмія і эканамічны локдаўн прывядуць рэстаранны бізнэс да шэрагу банкруцтваў па ўсім свеце. Крыху пазней палітычныя пратэсты ў Мінску, Гродне і іншых буйных гарадах Беларусі даб’юць яшчэ адну частку устаноў, якія выжылі. І ў той момант, калі ўсім падасца, што самае страшнае пазаду, пачнуцца сумежныя ваенныя дзеянні, якія зноў абрынуцца на неакрэплыя бізнэсы галапуючай інфляцыяй і эканамічнымі санкцыямі», — сказаў уладальнік.

Аднак ён рэінвестуе прыбытак у адкрыццё новых устаноў. Цяпер іх ужо дзевяць — чатыры ўласныя, тры адкрытыя па франшызе і два партнёрскія. Верагодна, адно з іх — «Glory Hall».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025