Спадчына

Гісторыя рэпрэсаванага гродзенца патрапіла ў сборнік Музея ГУЛАГа

Маскоўскі музей ГУЛАГа сумесна з крэатыўным агенцтвам BBDO Moscow выпусцілі графічную навэлу «ВЫ-ЖИВШИЕ». У фармаце графічнага коміксу яна распавядае гісторыі рэпрэсаваных за савецкім часам людзей і іх сваякоў, піша 5 мая Esquire. Адна з навэлаў расказвае пра лёс выхадца з Гродна Барыса Жалязоўскага.

Па задумцы аўтараў, асабістыя гісторыі даюць зразумець, што адбывалася ў часы масавых рэпрэсій, нашмат лепш, чым сухая статыстыка ці сухія гістарычныя тэксты. Паралельна ў музеі экспануецца выстаўка «ГУЛАГ у лёсах людзей і гісторыі краіны», якая таксама кажа пра сістэме працоўных лагераў у СССР (па сутнасці, яны былі канцлягерамі) праз успаміны ўдзельнікаў тых трагічных падзей.

«Добры дзень, Іначка …»

Гісторыя Барыса Жалязоўскага, 1901 год (Гродна) -1941 год (сяло Княжпагост (Рэспубліка Комі)

У гады Грамадзянскай вайны змагаецца ў Чырвонай арміі. Удзельнічае ў баях за Крым. Па стане здароўя звольнены ў запас. Па заканчэнні бухгалтарскіх курсаў працуе ў трамвайным дэпо імя Апакова, з 1935 — бухгалтар аддзела збыту на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік». Арыштаваны ў 1938. Прыгавораны да 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў «антысавецкай агітацыі». У лагеры працуе бухгалтарам. Вядзе актыўную перапіску з дачкой, імкнучыся браць удзел у яе выхаванні. У 1943 памірае ва Усць-Вымскім лагеры ад знясілення. Яго дачка Іна стане лекарам і прапрацуе ў сферы аховы здароўя больш за 40 гадоў.

Распавядае яго дачка, Іна:

youtu.be/A10vGuBW1KE

Поўную версію графічных гісторый можна знайсці па спасылцы.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025