Навошта танцаваць на шасце і як гэта можа змяніць жыццё? Фітнес-трэнерка Аксана Коўш распавяла Hrodna.life пра асабісты досвед.
Пабачыць, як Аксана Коўш танцуе на пілоне, у Гродне амаль немагчыма. Толькі падчас майстар-класаў ці спаборніцтваў, альбо на відэа ў сеціве. «А дзе танцаваць? Прыду я ў клуб са сваёй творчасцю — і што? Скажуць: драсці, а дзе сіські?» Ад танца на пілоне ў нас чакаюць найперш стрыпцізу. Але для сябе Аксана ад пачатку ўсвядоміла — паміж стрыпцізам і пол-дэнсам ляжыць выразная мяжа.
«Хачу паспрабаваць!»
Калі Аксана прыйшла займацца ў залу, пілон тут ужо стаяў. Некалькі гадоў і без справы.
«Ого! Хачу паспрабаваць!» — апісаць свае ўражанні ад сустрэчы з нязвыклым снарадам Аксана дагэтуль можа толькі ў клічнай форме.
«Гэта палка мяне зачаравала, — са смехам прызнаецца дзяўчына. — А далей — паняслося».
«Той жа спорт, але на абцасах»
З пачаткам заняткаў на пілоне ў свядомасці ўсе перакулілася. Гэта стала выйсцем для асабістай творчасці. Раней спрабавала трохі фітнем, трохі танцы, але усё было «не тое». А тут можна ўсё спалучыць і яшчэ трохі ад сябе «пахімічыць».
«Тут ёсць намінацыі і для жанчын, і для мужчын, і для дзяцей. А спаборніцтвы праводзяцца на сусветным узроўні».
Прыйшлося прайсці праз «хі-хі»
Ад словазлучення «танцы на пілоне» ці, як у нас кажуць, «на шасце», звычайна субяседніка прабівае на «хі-хі». З гэтым сутыкаюцца ўсе танцоркі.
«Першы час было трохі складана, бо сур’ёзна цябе ніхто ў прынцыпе не ўспрымае. А потым я проста перастала звяртаць увагу, хто і што кажа ці думае. Урэшце, кожны мяркуе ў меру ўласнага развіцця, а я вельмі лаяльна стаўлюся да іншых меркаванняў. „Хі-хі“ — ну, ладна. Тым больш, для Беларусі гэта пакуль навінка».
«Я магу пайсці працаваць у банк, няма праблем. Толькі ты падумай — што я адтуль дадому прынясу. Калі мне праца не будзе падабацца, буду вяртацца злая і зліваць гэты негатыў у сям’ю, усім выносіць мозг. Табе гэта трэба? Калі не, то лепш я буду працаваць там, дзе мая крыніца натхнення».
«Не магу» і «не ўмею» — у галаве
У Гродне на заняткі да Аксаны прыходзяць у асноўным маладыя дзяўчаты. Нехта ставіцца да такіх трэніровак як да адмысловага фітнесу, іншыя кажуць, што хацелі б зрабіць уражанне на «свайго мужчыну».
З энтузіязмам захопленага любімай справай чалавека Аксана запрашае на пілон усіх ахвотных.
«Усе „не магу“ і „не ўмею“ — у галаве. Калі паспрабаваць, то страхі і забабоны лопаюцца, як мыльныя бурбалкі».
Если вы планируете поездку в Таиланд, вы любите активный и экстремальный вид отдыха, вам необходимо попробовать «полет гиббона» Что это такое, подробнее можно узнать на сайте http://vip-pattaya.ru/tour/polet-gibbona/. Вас ждет взрыв адреналина и много эмоций.