Увесь 2020 год рэдакцыя Hrodna.life распавядала пра падзеі ў горадзе і краіне. За гэты час мы апублікавалі сотні матэрыялаў, пазнаёміліся з гродзенцамі, чые імёны сёння ведаюць многія. Рэпарцёр Руслан Кулевіч падрыхтаваў падборку герояў, з якімі сустракаўся ў 2020 годзе.
У 2020 годзе стаў вядомым 17-гадовы мастак Яраслаў Кірвель. Hrodna.life пісаў пра яго, калі ён яшчэ маляваў славутасці горада на донцах кубачкаў з-пад кавы. Улетку гродзенец стаў маляваць пратэсты. Дарэчы, яго затрымлівалі ў той жа дзень, што і Ціханоўскага.
Гродзенец Мікіта Самарын збірае рэквізіт у духу постапакаліпсісу ўжо даўно. За апошнія гады ў яго калекцыі з’явілася некалькі ахоўных касцюмаў і процігазаў. У канцы лютага, калі ў свеце абвясцілі пандэмію каранавіруса, хлопца можна было ўбачыць у адным з касцюмаў на вуліцах Гродна. Чарговы раз яго заўважылі ў цэнтры горада 5 красавіка, ён быў у процігазе. У снежні Мікіту асудзілі на чатыры гады «хіміі» за распыленне газу ў твар амапаўцам у цывільным адзенні. Гродзенец будзе абскарджваць прысуд.
Нэлі Кальцову ў Гродне ведаюць многія. Танцы ў Пышках і пешаходную Савецкую сёння цяжка ўявіць без гэтай гарадской модніцы. Год таму жанчына страціла зрок і пераехала да дачкі ў Смаленск. Пра родны горад 81-гадовая Нэлі не забывае і імкнецца падтрымліваць сувязь з сябрамі і падпісантамі ў сацыяльных сетках.
У буднія дні Дзмітрый Зімнухаў — звычайны «рабацяга» з аднаго з гродзенскіх заводаў. А ў выхадныя — сапраўдны дваранін сярэдзіны XX стагоддзя. Два гады таму ён распавёў Hrodna.life пра выбары адзення і дэфіцыт інтэлігентных дзяўчат. А ў траўні 2020 года паказаў новыя паліто і цыліндр. А яшчэ распавёў, як яго называюць мужыкі з заводу.
У час пандэміі неабыякавыя падпісчыкі Instagram гродзенскага фельчара хуткай Фёдара Сумкіна (Астаповіча) пачалі пекчы пернікі для яго і яго калег, каб падтрымаць іх у нялёгкі час барацьбы з каранавірусам. Медык ужо некалькі гадоў актыўна распавядае ў сацсетцы пра сваю працу, дапамогу людзям і асабістае жыццё.
Алену Сахарчук затрымалі ў траўні за сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у Гродне. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Да арышту Алены апошні раз жанчын у нашым горадзе за такое правапарушэнне затрымлівалі на некалькі сутак у самым пачатку 2000-х.
Музыку Алены Патапавай на вуліцы Савецкай чуў ці не кожны гродзенец. Жанчына грае на акардэоне ў цэнтры горада больш за пяць гадоў і за гэты час стала адным з самых вядомых вулічных музыкаў. Але з-за крызісу даходы ўпалі ў некалькі разоў і яна ўладкавалася ў адну з гарадскіх бальніц. Працуе ў тым ліку і з хворымі на COVID-19.
Гродзенец Дзмітрый Шымбарэцкі не чуе ад нараджэння. Ужо 6 гадоў ён здымае відэаролікі для інвалідаў па слыху і выкладвае іх на свой канал на YouTube. Мужчына марыць пра 100 тысяч падпісчыкаў і ўласны фільм. Як Дзмтрый ідзе да сваёй мары і дапамагае глухім вывучаць гісторыю, ён распавёў Hrodna.life.
«Падпісанты выбралі Нёман, я і паплыў», — казаў Стас Вулканаў. Яму спатрэбілася 12 дзён, каб пераадолець на сапборде Нёман ад вытокаў да Гродні. Усяго хлопец праплыў 420 км, гэта адно з самых працяглых яго падарожжаў па Беларусі. Пра сапборд і падарожжа на ім Стас распавёў Hrodna.life.
«Я ведаў, куды ішоў, і хацеў паказаць сваю пазіцыю», — распавядаў гродзенец Уладзімір Собалеў. Ён прыйшоў на пікет кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі. Hrodna.life пагутарыў з Уладзімірам і даведаўся, чаму ён вырашыўся на такі ўчынак.
Вечером 13 сентября Виктор Костюк вышел в центр Гродно в майке с национальной символикой и с флагом. Его попытались задержать сотрудники милиции. Он вынужден был убегать и, чтобы спастись от преследования, переплыл Неман. Выбраться из реки Виктору помогли случайные прохожие. Он был первым гродненцем, который убегал от милиции, переплыл Неман. Cпустя 10 дней еще один гродненец переплыл Неман, чтобы спастись от милиции. Но его задержали.
«Они ходили на выборы, стояли в огромных очередях, а их просто кинули», — рассказывала героиня материала Hrodna.life Маша. Она ушла жить в лес на окраину Гродно более 5 лет назад. Жизнь круглый год в палатке не означает, что женщина не следит за обстановкой в стране и не имеет собственной точки зрения. Маша поделилась своим мнением.
Александр Кодис — один из гродненских спортсменов, которые подписали письмо деятелей спорта против насилия. Свою подпись он не отзывает, несмотря на запугивания со стороны властей. Силач из Гродно сейчас не ходит на протесты, но продолжает высказывать свое мнение.
Руководителя ветеранской организации гродненского «Химволокно» Александру Ханевич в 2020 году включили в инициативную группу Александра Лукашенко. Она собирала подписи за его выдвижение на выборах. Взгляды пенсионерки резко изменились после жесткого задержания блогера Сергея Тихановского в Гродно. Тогда же она стала участницей протестных акций. Там 68-летнюю гродненку дважды задерживала милиция, она провела ночь в тюрьме и искала сына, который также оказался в заключении. 7 декабря пенсионерка из-за угроз уголовным преследованием уехала с сыном в Польшу. Свою историю женщина рассказала журналисту Hrodna.life.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…