Сыходзяць відавочцы Другой сусветнай, але знакі тых часоў, часам загадкавыя, застаюцца. На старых гродзенскіх будынках дагэтуль можна знайсці нумарацыю і назвы вуліц на нямецкай мове. Некаторыя з іх расшыфраваць цалкам сёння не могуць ні мясцовыя старажылы, ні нават карэнныя немцы.
Засталося няшмат надпісаў на нямецкай мове, да якіх пакуль не дабраліся рукі камунальнікаў. Найбольшую цікавасць у краязнаўцаў выклікае дом на вуліцы Студэнцкай № 3, дзе захаваўся надпіс «GEORE 1348». Некалькі гадоў таму значэнне надпіса спрабавала разгадаць краязнаўца Наталля Канюк.
Наталля Канюк меркавала, што ў дамах з такімі знакамі жылі служачыя мясцовых арганізацый. Таксама яна даведалася, што ў доме з надпісам «GEORE 1348» жыла сям’я Наўмюк, адзін з членаў якой працаваў разам з Левандовiчам. Сям’я ў доме на Студэнцкай некалькi месяцаў хавала яўрэйскага хлопца: пазней Наўмюкоў пасмяротна прызналі «Праведнікамі свету».
Падобную версію як Наталля Канюк выказаў і краязнаўца Аляксандр Семянчук.
«Хутчэй за ўсё, надпіс азначае, што будынак давялі да ладу для пражывання немцаў. GE- GEbaude — будынак, OR-ORdnung — парадак. Я нават перапісваўся з калекцыянерам Феліксам Варашыльскiм з Гамбургу па гэтай тэме. З яго слоў, ніхто з сучасных немцаў o „GEORE“ не чуў».
Паводле Варашыльскага, сёння немцы так на дамах не пішуць. Магчыма, гэта скарачэнне гродзенскіх немцаў і што яно значыць — ведалі толькі яны. Аляксандр Семянчук мяркуе, што адказ ёсць у гродзенскім архіве, дзе ёсць шмат дакументаў ваеннага часу на нямецкай мове. «Іх яшчэ ніхто не вывучаў, бо трэба добра валодаць нямецкай мовай», — кажа Аляксандр.
Дарэчы, за домам № 3 па вулiцы Студэнцкай знаходзіцца дом № 3а, на якім таксама ёсць надпіс «GEORE».
Працяг будзе.
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…