«Геміні»: міралюбівы і шаблонны баявік з двума Уіламі Смітам

У паўфантастычным фільме оскараноснага рэжысёра Энга Лі «Геміні» Уіл Сміт змагаецца супраць маладой копіі самога сябе за права спакойна адпачыць на пенсіі. Барацьба праходзіць з такімі гуманістычнымі пасыламі, што ўвесь час чакаеш хутчэйшага братання паміж галоўным героем і яго кланаваным супернікам.

Фарш з Борна, «Універсальнага салдата», «Шостага дня» і ўсяго, што ўже было

Ад наяўнасці ў тытрах імя Энга Лі не варта чакаць у фільме пошукаў глыбіннага сэнсу. Для ўладальніка двух «Оскараў» за фільмы «Жыццё Пі» і «Гарбатая гара» баявік «Геміні» стаў хутчэй ненадакучлівай прагулкай для заробку лёгкіх грошай. Рэжысёрскі почырк адгадваецца толькі ў нядрэннай аператарскай працы, дзе камера ўлоўлівае жывапісныя амерыканскія пейзажы і гарадскія прыгажосці старога Будапешта.

www.youtube.com/watch?v=_yGOsHVSjIE

У астатнім «Геміні» — гэта шаблоннае спалучэнне фільмаў пра Джэйсана Борна і Ітана Ханта, дзе галоўныя персанажы паўстаюць супраць падступнай дзяржаўнай сістэмы, якая выхавала з іх забойцаў з моцнай вытрымкай. Яшчэ да фільма дададзеныя матывы класічнага «Універсальнага салдата», у якім Ван Дам супрацьстаяў удасканаленым забойцам, а таксама «Шостага дня», дзе Шварцэнэгер спрабаваў разабрацца з клонамі самога сябе.

Увесь гэты фарш «усяго, што было раней» запраўлены камп’ютарнымі эфектамі: прыжмурыўшыся, вы лёгка здагадаецеся, у якіх момантах твар амаложанага Уіла Сміта выглядае як мульцяшка.

Камедыйны патэнцыял мог бы быць большым

Больш за ўсё ў фільме спадабалася лёгкая іронія самога Уіла над сваім узростам, калі герой спрабуе паменшыць свой рэальны ўзрост усяго на адзін год. Бадзёра хваліць самога сябе, свой маладжавы знешні выгляд, падае іншым ўрокі як добра захавацца. Сміт робіць тое, што яго праславіла даўным-даўно — выкарыстоўвае на ўсе сто свой камедыйны патэнцыял. Толькі шкада, што ў фільме для гэтага адведзена занадта мала часу, тым больш каштоўныя хвіліны смеху забірае яго кітайскі таварыш.

У большасці экраннага часу фільмам кіруе дынамічны высакакласны экшн, калі героі спаборнічаюць у дакладнасці трапляння па мішэнях з рознага віду зброі. Уіл Сміт быццам не выходзіў з вобразу комікснага Дэтшота з «Отрада самагубцаў» трохгадовай даўніны.

Ад пастаяннага напамінку, што галоўны герой — найлепшы салдат у Сусвеце, за дзве гадзіны пачынала ўжо ванітаваць. Тым больш эфект празмернага ўзвялічвання заўсёды быў у два разы больш, бо дзесьці побач бадзяўся Уіл Сміт-малодшы, які таксама думаў пра сябе. Да сярэдзіны фільма гэтыя спрэчкі пачалі канкрэтна надакучваць.

Кветкі замест гранат?

Бліжэй да канцоўкі чалавекалюбства стала пераважаць над эгацэнтрызмам галоўных персанажаў і баявік імкліва стаў ператварацца ў нешта падобнае да «У пагоні за шчасцем», дзе Уіл Сміт са сваім сынам спрабавалі выжыць насуперак лёсу. Мэты героя і яго антыпода зліліся, каб паказаць сістэме як перамагае любоў. Шкада толькі, што персанажы не дадумаліся замест гранат кідаць у ворагаў кветкі.

У выніку «Геміні» варта прызнаць адным з самых міралюбных баевікоў апошніх гадоў, а Уіл Сміт трапіў у катэгорыю акцёраў, якія на старасці гадоў змаглі «ўцерці нос» сваёй маладой копіі. Няхай жывуць спецэфекты!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025