Карыснае

Памяняць працу або выбраць прафесію дзіцяці: дзе ў Гродне даюць пропуск у IT?

Адукацыйны цэнтр праграмавання і высокіх тэхналогій (да 01.10.2019 г. — адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій) працуе амаль 10 гадоў. За гэты час 81% выпускнікоў знайшлі працу пасля курсаў цэнтра.

1700 $ — медыянны заробак у беларускім IT у сакавіку-траўні 2020 г.

2125 $ — медыянны заробак IT-спецыяліста з вопытам 3−7 гадоў у Гродне ў 2020 г.

паводле дадзеных salaries.dev.by

У Гродне філіял Адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій з’явіўся тры гады таму — дзень нараджэння тут святкуюць акурат у чэрвені. Сёння тут працуюць IT-Academy для дарослых і ITeen Academy, дзе набірацца вопыту ў айцішных кірунках можна з дзяцінства.

Што такое IT-Academy?

IT-Academy створана, каб даць сваім выпускнікам новую прафесію, а IT-індустрыі - спецыялістаў-пачаткоўцаў з якаснай падрыхтоўкай. Выпускнікоў наймаюць у першую чаргу кампаніі-рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій — у цэнтра больш за 500 партнёраў.

У 2019 годзе:

382 кампаніі-рэзідэнта ПВТ узялі выпускнікоў цэнтра стажорамі або Junior-спецыялістамі

1009 выпускнікоў IT-Academy пачалі кар’еру ў IT

33 вакансіі «junior» у беларускіх IT-кампаніях адкрыты па стане на 12.06.2020 на папулярных сайтах пошуку працы

Паводле дадзеных grodno.it-academy.by

У мяне ўжо ёсць вышэйшая адукацыя і праца, але хочацца пераменаў. Варта ісці ў IT?

У 2016 годзе ў IT-сферы ў Беларусі было занята 85 тыс. чалавек, сёння — больш за 120 тыс. І рост актыўна працягваецца.

Аб сваім прыходзе ў IT на сайце цэнтра распавядаюць яго выпускнікі. Сярод іх — адміністратар баз дадзеных, які стаў Java-праграмістам, бармэн, які цяпер працуе тэстыравальнікам, палітолаг, якая стала інжынер-праграмістам.

«І пасля 40 гадоў змяніць сваё жыццё цалкам рэальна, былі б жаданне і імкненне, але таксама не перашкодзіць дапамога з боку», — сказаў Дзяніс, выпускнік курса «Прамысловая распрацоўка праграмнага забеспячэння на Java».

«У IT мяне прывялі сябры, якія працавалі ўжо ў гэтай сферы. Яны заўважалі, што я знаходжу вельмі шмат „багаў“ у фільмах, серыялах і гульнях. Казалі нешта накшталт: „Калі ты так добра ўмееш знаходзіць нестыкоўкі, то чаму б не ўладкавацца на працу тэставальнікам і атрымліваць за гэта нядрэнныя грошы?“. Пасля некаторых роздумаў я і прыйшоў у IT-Academy на курс па функцыянальным тэставанні», — распавёў Артур, выпускнік курса «Функцыянальнае тэставанне праграмнага забеспячэння».

Якія плюсы ёсць у IT?

  • Пастаяннае развіццё. Айцішныя прафесіі з разраду тых, дзе трэба пастаянна вучыцца і развівацца. Сфера ІТ расце хуткімі тэмпамі, базавыя веды, з якімі прыйшоў на працу, хутка выходзяць з моды. Многія беларускія кампаніі практыкуюць праграмы развіцця супрацоўнікаў. Магчымасць прымяніць свае праактыўнасць і самастойнасць абавязкова будзе.
  • Кар’ера. Пабудова кар’еры ў IT залежыць ад вашых уменняў і ведаў, а не сувязяў. Канкурэнцыя ў гэтай сферы будзе расці, а чым больш у вас вопыту і чым раней вы яго атрымалі - тым больш перавагі на рынку працы.
  • Рэжым працы. Часта вы можаце атрымаць свабодны графік працы і не будзеце абавязаны прыходзіць на працу да 9.00. Галоўнае, выконвайце задачы ў тэрмін. Часта можна працаваць дыстанцыйна.
  • Зарплата. Сярэдні заробак супрацоўнікаў IT у траўні 2020 года склаў $ 1957, паводле дадзеных партала dev.by. Пачаткоўцы атрымліваюць чвэрць ад гэтай сумы, але прагрэс спецыяліста будзе заахвочвацца матэрыяльна.
  • Бонусы. Айцішныя кампаніі, мабыць, адны з самых клапатлівых у Беларусі ў адносінах да сваіх супрацоўнікаў. Пакоі адпачынку, зніжкі на фітнес-паслугі, бонусы і падарункі па святах і многае іншае — магутны матыватар трапіць на працу ў ІТ. Шматлікія кампаніі праводзяць для сваіх супрацоўнікаў бясплатныя курсы карпаратыўнай англійскай.
  • Камандзіроўкі і рэлакейт. Рэлакацыя можа доўжыцца ад двух тыдняў да года або некалькіх гадоў. Гэта выдатная магчымасць убачыць свет, палепшыць англійскую і набрацца вопыту.
  • Добрая кампанія. Праца ў IT — гэта высокі сацыяльны статус, свой слэнг, свае тусоўкі і інтарэсы.

З чаго пачаць?

Вызначыцца са спецыялізацыяй дапамогуць тэсты кампетэнцый для праграмістаў і тэсавальнікаў. Таксама можна ацаніць перавагі таго ці іншага кірунку, пачытаўшы раздзел «На каго вучыцца?». Або прайсці прафарыентацыйны тэст у IT-Academy.

— У IT-Academy прадугледжана паэтапнае навучанне — курсы арыентаваны на розныя ўзроўні падрыхтоўкі. Для пачаткоўцаў ёсць падрыхтоўчыя вочныя і бясплатныя анлайн-праграмы. Для тых, хто ўжо абраў напрамак — базавыя і прафесійныя курсы, спецыялізаваныя трэнінгі па асновах Agile і Scrum, Soft skills. Штогод запускаюцца практычныя сумесныя стажыроўкі для больш вопытных слухачоў і студэнтаў з тэхнічным бэкграўндам, — кажа Кацярына Радзюн, кіраўнік Гродзенскага філіяла Адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій.

Чаму можна навучыцца ў бліжэйшы час у Гродне?

У чэрвені ў Гродне пройдуць старты на вочныя і дыстанцыйныя курсы. На некаторыя з іх ёсць зніжкі. Кошт, праграму навучання і працягласць курсаў можна паглядзець тут.

Чаму варта выбраць Адукацыйны цэнтр праграмавання і высокіх тэхналогій?

Адукацыйны цэнтр праграмавання і высокіх тэхналогій тройчы (у 2017, 2018 і 2019 гадах) быў прызнаны лідарам у намінацыях «Адукацыйныя курсы ў IT-сферы № 1» і «IT-адукацыя для дзяцей і падлеткаў» на міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года». У 2019 і 2020 гадах цэнтр стаў пераможцам штогадовай прэміі «Нумар адзін» у намінацыях «IT-курсы № 1» і «Школа праграмавання для дзяцей № 1».

— Мы дзякуем спажыўцам за выбар нашага цэнтра, бо рашэнне прымалася па апытанні спажыўцоў і па рашэнні журы на падставе ацэнкі дзейнасці, — кажа Кацярына Радзюн. — Для выпускнікоў курсаў IT-Academy самае галоўнае — тое, што выкладаюць у цэнтры толькі трэнеры-практыкі. Таму праграмы актуальныя і задавальняюць патрабаванні IT-кампаній. Адпаведна, у выпускнікоў высокія шанцы знайсці працу пасля курсаў.

IT-Academy супрацоўнічае з большасцю беларускіх IT-кампаній, першай даведваецца пра вакансіі для IT-спецыялістаў-пачаткоўцаў і аператыўна атрымлівае зваротную сувязь па любым пытанні. Гэта дазваляе хутка і эфектыўна рэкамендаваць выпускнікоў на рэлевантныя пазіцыі".

IT-Academy не толькі навучае, але і дапамагае слухачам, нацэленым на вынік, знайсці працу. Дзякуючы «Праграме працаўладкавання» пасля паспяховага праходжання ўсіх прыступак навучання ў выпускніка ёсць магчымасць атрымаць пасаду практычна ў любой IT-кампаніі.

Вам дапамогуць скласці рэзюмэ і профіль на LinkedIn. Вас парэкамендуюць на адкрытыя пазіцыі Junior-спецыялістаў у IT-кампаніі. Таксама вы можаце скарыстацца радарам вакансій для самастойнага пошуку працы. Вы можаце разлічваць на дапамогу ў падрыхтоўцы да сумоўя, у тым ліку, на эксклюзіўным трэнінгу «Эфектыўнае працаўладкаванне».

Я не планую мяняць працу, але выбіраю IT-прафесію для дзіцяці. Дзе яму дапамогуць?

Для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў ужо больш за тры гады ў Гродне працуе ITeen Academy. Заняткі праходзяць у гульнявой манеры для палягчэння працэсу навучання, а акцэнт у цэнтры робяць на якасці распрацоўваных праграм і іх разнастайнасці.

Гэта дзясяткі курсаў па IT-напрамках:

  • праграмаванне;
  • робататэхніка;
  • тэхнамейкерства;
  • 3D-мадэляванне і друк;
  • прататыпаванне;
  • дызайн і вэб-дызайн;
  • распрацоўка гульняў і іншыя.

У ITeen Academy дапамагаюць дзецям і падлеткам у вызначэнні будучай прафесіі. Яны шукаюць, яны спрабуюць, і разумеюць, чым хочуць займацца далей. У ITeen Academy ім даюць магчымасць паспрабаваць сябе на майстар-класах, бясплатных пробных уроках.

Якія напрамкі самыя папулярныя?

Сярод мінскіх і гродзенскіх вучняў папулярныя праграмаванне, робататэхніка і распрацоўка гульняў. Школьнікі з творчым складам розуму могуць навучыцца вэб-дызайну, анімацыі і вэб-распрацоўцы. Будучыя інжынеры спыняюць свой выбар на тэхнамейкерстве і 3D-мадэляванні.

Хто будзе вучыць дзяцей у ITeen Academy?

Каманда трэнераў ITeen Academy — вопытныя, крэатыўныя, высокакваліфікаваныя спецыялісты IT-індустрыі па робататэхніцы, праграмаванні, дызайне, прататыпаванні і 3D-мадэляванні. Стваральнікі ўнікальных навучальных IT-праграм для беларускіх ВНУ, школ і гурткоў для дзяцей. Маюць педагагічную адукацыю і вялікі стаж працы са школьнікамі любога ўзросту.

— Мы падтрымліваем дзіцячую ініцыятыву і пошук неардынарных рашэнняў, вучым крэатыўна мысліць, аналізаваць, свядома вучыцца і развівацца ў сучасным лічбавым свеце. Менавіта таму можам пахваліцца перамогамі і дасягненнямі вучняў у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, канферэнцыях і турнірах, — кажа Кацярына Радзюн.

Да навучальнага года далёка. Чым можна заняцца летам?

Усё лета ў ITeen Academy будуць праходзіць майстар-класы, крэатыўныя праекты, IT-фэсты, спаборніцтвы на прыродзе. У планах — гарадскі і анлайн дзіцячыя інтэнсівы.

Летнія праграмы пабудаваны паводле прынцыпу інтэнсіву: гэта 3-гадзінныя заняткі па буднях на працягу 2 тыдняў. Такі падыход дазваляе глыбока пагрузіцца ў прадмет, наладзіцца на праектную працу і атрымаць вынік.

Шырокі спектр самых актуальных і перспектыўных праграм чакае вашых дзяцей у летнім гарадскім інтэнсіве Summer cITy Camp. Змены ў Summer cITy Camp разбітыя па класах і тэмах. Можна навучыцца канструяванню і вынаходніцтву, 3d-мадэляванню і прататыпаванню, праграмаванню ў Minecraft, распрацоўцы VR-гульняў і VR-дадаткаў на Unity, робататэхніцы, мультыплікацыі, motion-дызайну і Pixel Art.

Таксама вашых дзяцей чакае гадавы анлайн-інтэнсіў Online IT-Camp. Ён дазволіць выкарыстоўваць камп’ютар не толькі для забавы, але і для навучання. У праграме: праграмаванне і дапоўненая рэальнасць у Scratch, Instagram-дызайн і капірайт, motion-дызайн і мультыплікацыя, праграмаванне ў Minecraft, 2D-анімацыя і вэб-дызайн.

На інтэнсіве рабяты змогуць стварыць уласны ўнікальны праект пад кіраўніцтвам таленавітых трэнераў-практыкаў. Кошт ад 90 да 255 рублёў, у залежнасці ад працягласці абранай праграмы.

Запіс на курсы ў новым навучальным годзе ўжо таксама стартаваў. Усе падрабязнасці на сайце https://grodno.iteen.by/, па тэлефонах +375 (44) 749−22−22, +375 (33) 900−44−44, а таксама ў групах у сацыяльных сетках.


IT-Academy ў сацсетках

ITeen Academy ў сацсетках

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024